Неспадзе́ўкі ’нечакана’ (Гарэц., Некр.; докш., Янк. Мат.), ’нечаканы выпадак’ (Варл.), сюды ж неспадзёва ’нечаканасць’ (Сцяшк.), неспадзяванне (несподзеванне) ’тс’ (Нас.). Вытворнае ад не спадзявацца ’не мець надзеі, не чакаць’; іншы варыянт асновы ў неспадзе́янне (несподзѣенне) ’нечаканасць’, неспадзе́яцца (несподзѣицьца) ’не чакаць, не мець надзеі’ (Нас.), неспадзейна ’нечакана’ (Касп.). Параўн. неўспадзеўкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атыма́лка ’ануча, якой бяруць гаршкі з загнетка’ (> ’ануча наогул’) (Касп., Янк. Мат.), атыма́ч ’тс’ (Жд.), атымачка ’тс’ (Інстр. I). Рус. абл. атымалка, отнималка. Утворана з суфіксам ‑лк‑а ці (у варыянтах) ‑ч, ‑ч‑к‑а ад дзеяслоўнай асновы атыма‑ць з прэфіксам *ot‑ і коранем ‑im‑. Гл. аднімаць, мець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балебу́шачкі ’варэнікі з мясам’ (Мат. Гродз.), балэбу́шачка ’варэнік з мясам’ (Сцяшк. МГ). Таго ж паходжання, што і бала́буха, бала́бу́шка (гл.), г. зн. ад асновы балаб‑, якая часта выступае ў назвах круглых прадметаў і яды з цеста. Змена формы балаб‑ > балеб‑, мабыць, з’яўляецца вынікам дысіміляцыі (а — а > а — е).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Накаўба́сіць, накоўбасіць экспр. ’няроўна напрасці’ (ТС). Магчыма, да незафіксаванага *каўбасіць ’блытаць’, утворанага пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ас‑ ад асновы, прадстаўленай у коўб ’вузел, камяк’, параўн. джыг‑ас‑іць ’сцябаць крапівой’ і пад. Ад названага дзеяслова таксама коўбаса ’патаўшчэнне на дрэнна спрадзенай нітцы’: Напрала — там каўбаса, а там тонко (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарлі́ца, жэ́рліца ’рыбалоўная снасць для лоўлі драпежнай рыбы на жыўца’ (ТСБМ). Рус. маск., разан., уладз., сарат., дан. же́рли́ка, же́рлиха ’тс’. Ст.-рус. (XVII ст.) жерлица, жерлика ’тс’. Утворана ад асновы *жерл‑ з суфіксам ‑ица. Аснова можа належаць да назоўніка жерло ’зяпа’ (гл. жарло́ 1) або дзеяслова жарля́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зне́шні ’вонкавы’. Параўн. ст.-слав., ст.-рус. извънъ, извнѣ ’звонку’. Прыметнік утворан суфіксам ‑шн‑і (Грам. бел. мовы. Марфалогія, 221) ад асновы прыслоўя jьz‑vъn‑ě > *звне > зне, дзе ўтрачаны в паміж зычнымі, а e < ě былы канчатак месн. скл. (аналагічную мадэль мела звонку < jьz‑vъn‑ъk‑u).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патха́ння ’унушэнне’ (горац., Яруш.). Утворана ад той жа асновы, што і блізкае па значэнню натхнённе < на‑тх‑ня́ць (гл.) < прасл. -dъxnǫti. Так серб.-харв. надахнуйвати азначае ’ўнушаць’ і ’натхняць’, а літ. ikvepìmas – ’унушэнне’ і ’натхненне’. Прыстаўка па‑, магчыма, ад лексемы павучанне (< ст.-рус. по‑ученин), блізкай семантычна да патхання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумо́ўе ’зносіны, камунікацыя’. Наватвор (прыпісваецца А. Бембелю) для перадачы рус. общение (з ц.-слав.), параўн. лу́чнасць ’тс’ (Ласт.). З су- і асновы моў‑ (гл. мова) з фіналлю, аформленай паводле рускага адпаведніка (суф. *‑ьje); у выніку дээтымалагізацыі можа ўспрымацца як дэрыват ад сумаваць, сум (гл.). Параўн. народнае сумовіны, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суту́лы ’пахілы, згорблены’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), ’магутны’ (Вруб.), сюды ж су́тулаваты, сутулава́сты, суту́лісты ’прыгорблены’ (Сл. ПЗБ); укр. суту́лий, рус. суту́лый ’тс’. Утворана пры дапамозе прыст. су- ад асновы тул‑, параўн. тулава, туліцца, гл. Фасмер, 3, 811; ЕСУМ, 5, 485. Значэнне ’магутны’, відаць, на базе ’прысадзісты, каржакаваты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэруя́ ‘пацяруха ад сена’ (пін., Нар. лекс.). Да папярэдняга слова шляхам далучэння да праславянскай асновы *ter‑ суфікса *‑ьja, што дало *terьja> teraja, гл. церая́; у з’явілася пад уплывам фанетычных змен у слове: зацвярдзенне r у спалучэнні *‑rьja магло выклікаць змену галоснага ў слабай пазіцыі. Параўн. труя 2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)