КЕ́ДРАЎ (Баніфацій Міхайлавіч) (10.12.1903, г. Яраслаўль, Расія — 10.9.1985),
савецкі філосаф, гісторык навукі, хімік. Акад.АНСССР (1966). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). Ін-т чырвонай прафесуры (1932). Працаваў у ЦККПСС, Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, Ін-це прыродазнаўства і тэхнікі (з 1962 дырэктар) і Ін-це філасофіі АНСССР (у 1973—74 дырэктар), Маскоўскім ун-це, гал. рэдактарам час. «Вопросы философии» (1947—49). Даследаваў праблемы матэрыяліст. дыялектыкі, псіхалогіі, логікі, метадалогіі навук. творчасці, філас. пытанні прыродазнаўства, навуказнаўства і інш.
Тв.:
Единство диалектики, логики и теории познания. М., 1963;
Ленин и научные революции. Естествознание. Физика. М., 1980;
Науки в их взаимосвязи: История. Теория. Практика. М., 1988 (у сааўт.);
Проблемы логики и методологии науки: Избр. тр.М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІМ (Сяргей Аляксеевіч) (н. 10.3.1937, в. Каручхоз Шкотаўскага р-на Прыморскага краю, Расія),
бел. і рас. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1972), праф. (1975). Скончыў Маскоўскі тэхнал.ін-т лёгкай прам-сці (1959). З 1966 у Ін-це нар. гаспадаркі ў Іркуцку. У 1973—90 у Гомельскім дзярж. ун-це. З 1991 у Расійскай інж.акадэміі менеджменту і аграбізнесу. Даследуе праблемы арганізацыі павышэння эфектыўнасці вытв-сці. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў па планаванні, кіраванні і маркетынгу.
Тв.:
Плановые расчеты на промышленных предприятиях. Иркутск, 1971 (разам з П.С.Пушкшым);
Научная организация труда на конвейерных потоках обувных фабрик. М., 1972 (разам з В.А.Уразавым);
Совершенствование управления производством в легкой промышленности. М., 1985 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАШЭ́ІН (Сямён Майсеевіч) (28.11.1899, г. Варонеж, Расія — 16.9.1978),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-лейт. танкавых войск (1943), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен.акадэміі Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, вайны ў Іспаніі ў 1936—37, баёў каля воз. Хасан (1938), вызваленчага паходу ў Зах. Беларусь 1939 (прымаў разам з ген. Г.Гудэрыянам сумесны развітальны сав.-герм. парад у Брэсце), сав.-фінл. вайны 1939—40. З 1941 на Цэнтр., Калінінскім, 1-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Часці корпуса пад яго камандаваннем вызначыліся пры фарсіраванні р. Шчара, вызваленні Слоніма, Брэста, Варшавы, штурме Берліна. Да 1953 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін Брэста (1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ЙЗЕР (Якаў Рыгоравіч) (4.11.1905, г. Варонеж, Расія —29.11.1969),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1941), ген. арміі (1962). Скончыў паскораны курс Ваен.акадэміі Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1921. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Бранскім, Сталінградскім, Паўд., 4-м Укр., 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх, Ленінградскім франтах: камандзір дывізіі, нам. камандуючага, камандуючы арміямі. У ліп. 1941 у абарончых баях за Барысаў і Оршу 1-я Маскоўская мотастралк. дывізія на чале з К. затрымала на 2 сутак наступленне праціўніка на р. Бярэзіна, на некалькі сутак — у напрамку р. Дняпро. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі, узначальваў курсы «Выстрап». Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1962—66.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́МЕР (Сямён Давыдавіч) (10.2.1900, г. Гомель — 1.11.1991),
генерал-маёр танк. войск (1944), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Камуніст.ін-т імя Свярдлова (1922), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен.акадэміі Генштаба (1952). З снеж. 1917 у Гомельскім чырвонагв. ат радзе, з 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны. У 1937—42 у замежнай камандзіроўцы. З 1942 нач. ф-та Ваен. ін-та замежных моў. З ліп. 1943 на Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр., 3-м Бел., 1-м Прыбалтыйскім франтах: камандзір механізаванай брыгады, нам. камандзіра механізаванага корпуса. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, Літвы, Латвіі, Паўн.-Зах. Кітая. Вызначыўся ў баях за г. Шаўляй (Літва) і Елгава (Латвія). Да 1956 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г. Маладзечна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́МЕР ((Cremer) Фрыц) (н. 22.10.1906, г. Арнсберг, Германія),
нямецкі скульптар і графік. Правадз.чл.Герм.АМ (з 1950). Ганаровы чл.АМСССР (1967). Скончыў Вышэйшую школу выяўл. і прыкладнога мастацтва (1934) і АМ (1940) у Берліне. З 1946 выкладчык Акадэміі прыкладнога мастацтва ў Вене, з 1950 кіраўнік майстэрні пры Герм.АМ (Берлін). Зазнаў уплыў Э.Барлаха. Сярод твораў: помнікі ахвярам фашызму ў Бухенвальдзе (1952—58), Равенсбруку (1959—61), Маўтгаўзене (1964—65); партрэты рабочага Ф.Франіка (1954), Б.Брэхта (1956), жывапісца І.Іона (1962); станковыя скульптуры «Ева» (1949), «Аголеная» (1958), «Укрыжаваны» (пач. 1980-х г.); цыклы літаграфій «Венгрыя» (1956), «Бухенвальд» (1955—57). Нац. прэмія ГДР 1953, 1958. Іл.гл. таксама да арт.Бухенвальд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЕНА́КІС ((Xenakis) Яніс) (н. 29.5.1922, г. Брэіла, Румынія),
французскі кампазітар. Па паходжанні грэк. Чл. Ін-та Францыі (1983). Скончыў Політэхн.ін-т у Афінах (1947, педагог Ле Карбюзье), працаваў архітэктарам. Музыцы вучыўся ў А.Анегера і Д.Міё (1948—50), у Парыжскай кансерваторыі ў А.Месіяна (1950—53). З 1965 жыве ў Парыжы. Адзін з лідэраў муз.авангарда. Арганізаваў шэраг муз. цэнтраў па вывучэнні ўзаемасувязей музыкі і матэматыкі (Францыя, Індыя), стварыў уласную, т.зв. стахастычную сістэму кампазіцыі, заснаваную на матэм. тэорыі верагоднасцей. Звяртаўся да т. зв. прасторавай музыкі. Аўтар балетаў, твораў для аркестра (1954, 1956, 1966, 1968, 1982), для хору і арк. (1973); для барытона, ударных і арк. (1980), электроннай і лазернай музыкі, кніг «Музычныя формулы» (1963), «Музычная архітэктура» (1971) і інш. Прэмія Акадэміі Шарля Кро (1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЙБЫШАЎ (Валяр’ян Уладзіміравіч) (6.6.1888, г. Омск, Расія — 25.1.1935),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. З 1904 у рэв. руху бальшавікоў. За ўдзел у рэвалюцыі 1905—07 выключаны з Ваен мед.акадэміі ў Пецярбургу (1906). Неаднаразова быў арыштаваны і ў ссылцы. Адзін з кіраўнікоў Кастр. рэвалюцыі 1917 у г. Самара, удзельнік грамадз. вайны (пераважна як паліт. камісар). З 1921 чл. Прэзідыума, з 1926 старшыня Вышэйшага савета народнай гаспадаркі; кіраваў ажыццяўленнем плана ГОЭЛРО. Чл.ЦК (з 1922) і Палітбюро (з 1927) ЦКВКП(б), Прэзідыума ЦКК (1923—26). У 1930—34 старшыня Дзярж. планавай камісіі. Паводле афіц. версіі, атручаны; у яго смерці абвінавачваліся падсудныя на т.зв. працэсе 21-го (працэс праватрацкісцкага блока). У 1935—91 яго імем наз.г. Самара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУСЦІ́НСКІ (Міхаіл Францавіч) (28.9.1829, в. Завідзічы Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 1905),
бел. археолаг. Скончыў Віленскі дваранскі ін-т, Пецярбургскі ун-т. Чл. Маск. археал.т-ва (з 1874, чл.-кар. з 1867). У 1850—90 вывучаў археал. помнікі Віцебшчыны, склаў яе археал. карту, для Пецярбургскай акадэміі мастацтваў зрабіў табліцу курганоў і гарадзішчаў кожнага павета Віцебскай губ. Упершыню на Беларусі пачаў фатаграфаваць працэс раскопак, складаць фотатэку помнікаў старажытнасцей Віцебскай і суседніх губерняў. Даследаваў Гнёздаўскі курганны могільнік пад Смаленскам (гл.Гнёздава), тэр. ў вярхоўях Зах. Дзвіны, Дняпра, Волгі. Вывучаў Барысавы камяні. Аўтар «Успамінаў» (захоўваюцца ў Цэнтр. б-цы АН Літвы).
Літ.:
Алексеев Л.В. Археология и краеведение Белоруссии XVI в. — 30-е годы XX в. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕКО́НТ ДЭ ЛІЛЬ ((Leconte de Lisle) Шарль Мары) (22.10.1818, г. Сен-Поль, Францыя — 18.7.1894),
французскі паэт, тэарэтык мастацтва. Чл. Французскай акадэміі (з 1886). Вучыўся ва ун-це г. Рэн. Кіраўнік літ. групы «Парнас», якая прытрымлівалася прынцыпаў «мастацтва дзеля мастацтва», «аб’ектывізму». Удзельнік рэвалюцыі 1848 у Францыі, паражэнне якой абумовіла песімізм яго творчасці. Аўтар паэт. зб-каў «Антычныя вершы» (1852), «Варварскія вершы» (1862), «Трагічныя вершы» (1884), «Апошнія вершы» (1895), трагедый «Эрыніі» (1873), «Апаланіда» (1888), памфлетаў. Яго творы адметныя моўнай і рытмічнай разнастайнасцю, насычаны культ. рэмінісцэнцыямі і алюзіямі. На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў Ю.Гаўрук.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Гаўрук Ю. Кветкі з чужых палёў. Мн., 1928;