Скры́пка1 ‘смычковы музычны інструмент’ (ТСБМ, Ласт., Шат., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ). Рус.скри́пка, укр.скри́пка, польск.skrzypce ‘скрыпка, ліра’. Звязана з скрыпе́ць (гл.; Фасмер 3, 658; Борысь, 555). Інакш аб словаўтварэнні Шанскі (КЭСРЯ, 413): ад скрипа — варыянт ж. р. да скрип ‘выклічнік, што азначае скрыпенне’ з суф. ‑к(а). Варбат (Этимология–1981, 20) выводзіць ад *skripati ‘хутка рухацца’, што звязана з хуткімі рухамі смычка, параўн. ням.Geige ‘скрыпка’ і дыял.geigen ‘рухаць узад і ўперад, туды-сюды’.
Скры́пка2 ‘венцер, рыбалоўная прылада ў выглядзе конуса або рэшата для зімняй лоўлі’ (чач., Жыв. НС; кір., Нар. сл.; Браім, Рыбалоўства), бучы або крыпкі ‘пляцёныя або зробленыя з лучыны конусы, якія апускаюцца ў палонкі’ (Меер Крыч.). Відаць, ад скрыпка1 паводле знешняй формы; параўн., аднак, скрыпіца ‘кошык’ (гл.), што выяўляе сувязь з крыпаць ‘блытаць’ (гл.), г. зн. ‘плясці’, параўн. скрыпа́ны ‘неўпарадкаваны’ (ігн., Сл. ПЗБ), скрыпа́цца ‘зблытацца’ (там жа), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Страка́ты ‘рознакаляровы, разнашэрсны, плямісты, пярэсты’ (ТСБМ, Нас., Касп., Варл.; астрав., шальч., вільн., Сл. ПЗБ), стрыка́ты ‘тс’ (Шымк. Собр., Ласт., Байк. і Некр., Бяльк.), строка́тый ‘масць чорная з белым або чорная, белая і чырвоная’ (Клім.), стрэка́тый (стрека́тый) ‘плямісты, пярэсты’ (Нас., Мядзв.). Укр.строка́тий ‘плямісты; пярэсты (аб масці жывёліны)’, чэш., славац.strakatý ‘тс’. Узводзяць да рус.строка, г. зн. ‘усыпаны кропкамі’ (Фасмер, 3, 781), якое звязана чаргаваннем галосных з стрыкаць і першапачаткова значыла ‘ўкол’, параўн. строк, гл. Іншая магчымасць — з пстрака́ты (гл.), параўн. польск.pstrokaty (ад pstry, Варш. сл., гл. пёстры), што звязана з srokaty ‘тс’, суадноснае з укр.сорока́тий ‘тс’, в.- і н.-луж.srokaty ‘тс’, славен.srákast ‘тс’. Фурлан (гл. Бязлай, 3, 302) узводзіць названыя формы да прасл.*sorkъ ‘плямісты, пярэсты, рабы’ з і.-е.*ḱorkos ‘чорны, чарнявы, рабы’, ад якога паходзіць і прасл.*sorka ‘сарока’, роднасныя ст.-інд.śārá ‘плямісты, рабы, пярэсты’. Сюды ж і стракаце́ць ‘пярэсціцца’ (ТСБМ), стракаці́зна ‘вяснушкі’ (шальч., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Такава́ць ’падклікаць спевам і рухамі самку ў перыяд спарвання (пра глушца і цецерука)’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.; віц., Яшк. Мясц.), токова́ць ’тс’ (ТС). Укр.токува́ти, рус.токова́ть, польск.tokować ’тс’ (з XVIII ст.), каш.tokowac ’праяўляць жаданне супакоіць праявы хцівасці (пра суку)’, в.-луж.tokać (з чэшскай мовы: Шустар-Шэўц, 1512), чэш.tokat ’прывабліваць самку (пра цецерукоў)’, старое tokovati, славац.tokať ’тс’. Выводзіцца паходжанне слова ад гукаў, якія самцы ўтвараюць падчас любоўнай узбуджанасці (Міклашыч, 358; гл. таксама Махэк₂, 646; Рэйзак, 665); гукі самца-глушца параўноўваюць са шчоўканнем пазногця аб няпоўны пачак запалак (Федз.–Доўб., 37–38, 44). Параўн. акрамя чэшскіх і славацкіх дзеясловаў рус.пск.то́кать ’тукаць, стукаць, пастукваць’, таксама ’(пра цецерукоў) такаваць’, укр.то́кот ’сэрцабіццё’, токота́ти, токоті́ти ’мерна і часта стукаць’ і н.-луж. пераноснае tokotaś, tokontaś ’увесь час спатыкацца, хістацца’. Словаўтварэнне, як у кукаваць (гл.); адносіны да ток5 ’такаванка, такавішча (птушак)’ (гл.), з якога выводзілі дзеяслоў Брандт (РФВ, 25, 29–30) і Брукнер (573), застаюцца нявысветленымі. Гл. таксама Борысь, 637.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́ска1 ‘мера палатна ў 100 метак’ (ТС), ст.-бел.троска ‘звязка, нізка’, ‘адзінка колькасці рыбы’ (Ст.-бел. лексікон): уюновъ троску одну (ГСБМ). Параўн. польск.troska ‘тс’: troska junów (Варш. сл.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад тро́ска3 ‘трысціна, кій’ (гл.) у сувязі з тым, што апошнія выкарыстоўваліся ў якасці меры розных матэрыялаў і тавараў.
Троска2 ‘трэска’ (Мат. Гом., Янк. 2). Да трэ́ска2 (гл.); аб спарадычнай мене э > о гл. Карскі 1, 170–179.
Тро́ска3 ‘трысціна, кій’ (шуміл., Сл. ПЗБ). Параўн. укр.тро́стка ‘кій, трысціна ў бёрдзе’, ст.-рус.тростка ‘кій’. Апошняе Фасмер (4, 106) звязвае з рус.треска́, гл., троска3, трэска, далучаючы сюды чэш.troska ‘абломак, руіна’. Хутчэй да тростка, тросць (гл.), параўн. харв.tr̀ska ‘чарот’, макед.трска ‘тс’, што ўзыходзяць да прасл.*trъstьka < *trъstь (Глухак, 640). Сюды ж назвы раслін тро́ска чаро́тавая ‘трызубка аўсянічная, Graphephorum arundinaceum Asch.’ (Байк. і Некр.), тро́ська, тро́скі ‘трысцянка аўсяніцавая, Scolochloa festucacea Link.’ (Касп.; маг., Кіс.), ст.-бел.тростка ‘назва экзатычнай расліны’ (ГСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трындзе́ць ‘многа гаварыць аб чымсьці нязначным; хлусіць’ (Мілк. Сл., Аляхн.), трындзе́ць, трындзі́ць ‘вярзці, гаварыць глупствы’ (Васільковая сп., Вушац. сл.), трындзі́ць ‘хутка гаварыць абы-што’ (Сцяшк. Сл.), ‘вярзці’ (слонім., Жыв. НС), трындзі́ць, тырындзі́ць ‘пустасловіць, гаварыць абы-што’ (Скарбы), трыньді́ты ‘многа гаварыць, балбатаць’ (Клундук), сюды ж дэвербатывы трында́ ‘пустамалот, балбатун’, ‘балбатлівы чалавек’ (там жа), тры́нда ‘хлус, падманшчык’ (Аляхн.). Параўн. укр.дыял.три́ндати ‘трасці адзенне на сабе, ісці трасучыся’, рус.тры́ндить ‘гаварыць, навязліва паўтараць, балбатаць; распускаць плёткі’, польск.дыял.tryndać ‘круціцца, не сядзець на месцы, блытацца пад нагамі’, каш.trińdać ‘таптаць’, ‘збіваць масла’. Утворана на базе гукапераймальнага тры́нды (прыпеў), параўн.: Tryndy baba, tryndy dzied, / Zdochla baba, zdochnie dzied! (Федар., 6, 64), гл. трынды, трынды-рынды. Параўн. меркаванне пра паралельныя «звонкія» варыянты дрындаць (гл. дрындушка), польск.dryndać ‘цягнуцца, трасціся на возе’, славац.дыял.drindať ‘бегчы, тупацець’ (SEK, 5, 169). Гл. Брукнер, 99 (памылкова звязвае з tryny ‘апілкі’), ЕСУМ, 5, 639; Арол, 4, 110. Параўн. таксама трандзіць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
язы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Рухомы мышачны орган у ротавай поласці, які з’яўляецца органам смаку, а ў чалавека ўдзельнічае таксама ва ўтварэнні гукаў мовы.
Паказаць я.
Малако ў каровы на языку (прыказка). Заліўны я. (страва).
2.перан. Палонны, ад якога можна атрымаць патрэбныя звесткі (разм.).
3. У звоне: металічны стрыжань, які ўтварае гук ударамі аб сценкі.
4.перан. Пра што-н. выцягнутае, па форме падобнае на язык.
Языкі полымя.
Языкі сумётаў.
◊
Востры на язык — пра чалавека, які ўмее гаварыць трапна, з’едліва.
Доўгі языку каго-н. (разм., неадабр.) — пра балбатлівага чалавека.
Злы языку каго-н. (разм.) — хто-н. злосна, з насмешкай гаворыць пра каго-, што-н.
Злыя языкі — пра ахвотнікаў да плётак, нагавораў.
Мянціць (малоць) языком (разм.) — займацца пустой балбатнёй.
Прыкусіць язык (разм.) — спахапіўшыся, раптоўна замаўчаць, устрымацца ад выказвання.
Прытрымаць язык (разм.) — памаўчаць.
Пытанне было на языкуу каго-н. — хто-н. гатовы быў задаць пытанне.
Развязаць язык (разм.) — загаварыць, разгаварыцца пасля маўчання.
Распусціць язык (разм., неадабр.) — пачаць гаварыць лішняе.
Сарвацца з языка (разм.) — сказаць міжвольна, не падумаўшы.
Трымаць язык за зубамі — маўчаць, калі гэта патрэбна.
Цягнуць за языккаго-н. (разм.) — прымушаць гаварыць, выказвацца.
Язык без касцейу каго-н. (разм.) — пра каго-н., хто любіць многа гаварыць, гаворыць лішняе, пустое.
Язык добра падвешаныу каго-н. — мастак добра гаварыць.
Язык не паварочваецца сказаць (разм.) — не хапае рашучасці сказаць.
Язык праглынеш (разм.) — пра што-н. надта смачнае.
Язык свярбіць укаго-н. (разм.) — цяжка прамаўчаць, хочацца сказаць.
|| памянш.язычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
|| прым.языко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) іязы́чны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Языковая мышца.
Язычныя нервы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАШКОРТАСТА́Н, Рэспубліка Башкортастан, Башкірыя,
у складзе Расійскай Федэрацыі. Пл. 143,6 тыс.км². Нас. 4048 тыс.чал. (1994), гарадскога 64%. Сярэдняя шчыльн. 28 чал. на 1 км². Жывуць башкіры, рускія, татары, чувашы, марыйцы, украінцы, мардва, удмурты і інш. Сталіца — г.Уфа. Найб. гарады: Стэрлітамак, Салават, Нафтакамск, Акцябрскі, Беларэцк, Ішымбай, Кумертау, Туймазы.
Прырода. Тэрыторыя Башкортастана займае ўсх. ўскраіну Усх.-Еўрапейскай раўніны, Перадуралле, горную паласу Паўд. Урала і ўзгоркава-раўнінную ч. Зауралля. На З рэльеф раўнінны, на ПдЗ Бугульмінска-Белебееўскае ўзвышша (выш. да 418 м), на Пд адгор’і Агульнага Сырта, на ПнУ Уфімскае плато (выш. да 632 м), паміж імі, на р. Белая, Ніжнябельская ўзгоркава-хвалістая раўніна. На У сістэма мерыдыянальных хрыбтоў Паўд. Урала (выш. да 1640 м, г. Ямантау); на Пд хрыбты зніжаюцца і пераходзяць у Зілаірскае плато. Пашыраны карст. Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, вугаль, каменная соль; радовішчы жалеза, медзі, цынку, золата. Клімат кантынентальны, з умерана цёплым летам і суровай зімой. Сярэдняя т-растудз. ад -14 °C да -17 °C, ліп. 16—20 °C. Ападкаў 300—600 мм за год. Частыя сухавеі і пылавыя буры, зімой бураны. Гал. рака — Белая (1420 км, амаль уся ў межах Башкортастана) з прытокамі Нугуш, Сім, Уфа, Дзёма, на Пдр. Сакмара. Шмат дробных азёраў. Большая ч. раўніннай неўзаранай тэр. пад лесастэпавай і стэпавай кавыльна-разнатраўнай расліннасцю на чарназёмных глебах. Пад лясамі 40% тэрыторыі. На Пн Перадуралля — мяшаныя лясы на шэрых лясных і дзярнова-падзолістых глебах. На Паўд. Урале рэзка праяўляецца вышынная пояснасць: пояс дубова-ліпавых лясоў змяняецца піхтава-яловым. Запаведнікі: Башкірскі, Шульган-Таш. Прыродны нац. парк.
Гісторыя. Паводле археал. звестак тэр. Башкортастана засялялася з часоў верхняга палеаліту. Першае апісанне башкіраў пакінуў араб. падарожнік Ібн Фадлан (921). У 10—13 ст.башк. плямёны качавалі ў Прыураллі ад Волгі да Табола; займаліся жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбалоўствам, бортніцтвам; адбываўся пераход ад радавых да феад. адносін. У 13 ст. землі башкіраў заваявалі мангола-татары і ўключылі ў Залатую Арду. З 2-й пал. 15 ст. Башкортастан стаў васалам Нагайскай Арды, Казанскага і Сібірскага ханстваў. Пасля разгрому Казанскага ханства большасць насельніцтва Башкортастана прыняла рас. падданства (1557), захаваўшы сваю рэлігію — іслам. Феад.-калан. прыгнёт, захоп башк. земляў рус. памешчыкамі і заводчыкамі выклікалі паўстанні (гл.Башкірскія паўстанні 17—18 ст.). На чале з Салаватам Юлаевым башкіры ўдзельнічалі ў Сялянскай вайне 1773—75 пад кіраўніцтвам Е.І.Пугачова. З 18 ст. ў Башкортастане развіваецца горназаводская прам-сць. У 1798 рас. ўрад абвясціў башкіраў ваен. саслоўем, у 1863 прыраўняў іх у правах да сельскіх жыхароў. Пасля сял. рэформы 1861 у Башкортастане хуткімі тэмпамі развіваўся капіталізм. Буйным гандл.-адм. цэнтрам стаў г. Уфа. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у шэрагу гарадоў Башкортастана створаны Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова ў г. Уфа ў крас. 1917 на мусульм. з’ездзе башкіраў і татараў створаны Нац. савет. Летам 1917 нац. рух, які разгарнуўся пераважна на ўсходзе, узначаліў Башк.абл. савет. У снеж. 1917 у Арэнбургу, захопленым казацкімі войскамі А.І.Дутава, Башк. ўстаноўчы сход стварыў Башк.нац. ўрад на чале з З.Валідавым і М.Манатавым. 5.7.1918 Уфу захапілі белагвардзейцы (гл.Уфімская дырэкторыя) і стварылі башк. белае войска. Насельніцтва Башкортастана, незадаволенае рэжымам А.В.Калчака і яго заявамі пра ліквідацыю башк. аўтаноміі, павярнула на бок сав. улады. 20.3.1919 утворана Башкірская АССР са сталіцай у Стэрлітамаку (т.зв. Малая Башкірыя), падпісана Пагадненне Рас. рабоча-сял ўрада з Башк. урадам абсав. аўтаноміі. Апазіцыйна настроеныя нац. сілы разглядалі гэта як тактычны ход і спрабавалі ізаляваць Башкортастан ад РСФСР. У 1922 да рэспублікі далучана б. Уфімская губ. (Вялікая Башкірыя), сталіца перанесена ў г. Уфа.
11.10.1990 абвешчана Рэспубліка Башкортастан у складзе Рас. Федэрацыі. 31.3.1992 Башкортастан разам з інш. рэспублікамі падпісаў дагавор аб федэрацыі з Расіяй, а з 1993 узяў пад кантроль эканам. і паліт. жыццё як незалежная рэспубліка.
Гаспадарка. Асн. галіны прам-сці: нафтаздабыўная, нафтаперапр., нафтахім. (вытв-сць гумава-тэхн. вырабаў, дубільных рэчываў, лакаў і фарбаў), машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтасамазвалы, буд. машыны, машыны для ўнясення ў глебу ўгнаенняў, энерга- і трансп. машынабудаванне, станкабудаванне, вытв-сць горна-нафтавага абсталявання, эл.-тэхн. вырабаў). Развіты металургія чорных і каляровых металаў, хім. (сінт. каўчук, вытв-сць каталізатараў і каўстычнай соды), лясная і дрэваапр. (піламатэрыялы, запалкі, папера), лёгкая (гарбарна-абутковая, тэкст.), харч. (масларобная, спіртавая, цукр., вітамінная, плодаагароднінная) прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў (жалезабетонныя вырабы). Здабыча бурага вугалю, меднай руды, золата. Вырошчваюць збожжавыя (яравая пшаніца, жыта, авёс, ячмень, кукуруза). Пасевы тэхн. культур (цукр. буракі, сланечнік). Садаводства. Малочна-мясная жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, свінні) і мяса-воўнавая авечкагадоўля. Птушкагадоўля. Пчалярства. Па тэрыторыі Башкортастана праходзяць чыг. магістралі Самара—Уфа—Чэлябінск, шэраг мерыдыянальных адгалінаванняў чыг. ліній (Магнітагорск—Беларэцк); аўтамаб. шаша Самара—Чэлябінск. Суднаходства па рэках Белая і Уфа. Сетка нафта- і газаправодаў: Туймазы—Уфа, Ішымбай—Уфа, Ішымбай—Орск, Туймазы—Салават і інш. Курорты Аксакава, Алкіна, Шафранава, Чэхава, Краснаусольскі, Янгантау і інш.
Культура. У 1992 у Башкортастане больш за 2,5 тыс. дашкольных дзіцячых устаноў (каля 250 тыс. дзяцей), больш за 3,2 тыс.агульнаадук. школ (больш за 588 тыс. вучняў); 72 сярэднія спец.навуч. ўстановы (каля 64 тыс. навучэнцаў); у 9 ВНУ больш за 53 тыс. студэнтаў. Навук. даследаванні вядуцца ў НДІ і інш.навук. установах.
Літаратура Башкортастана фарміравалася на аснове вуснай нар. творчасці (эпічныя паданні, гіст. і быт. песні, казкі, легенды) і цюрк. пісьмовых помнікаў Прыуралля і Паволжа. Да фальклору набліжаны вершы і песні першага башкірскага паэта Салавата Юлаева. У 1-й пал. 19 ст. паэзія мела пераважна рэліг. суфійскі характар (Т.Ялсыгул, Ш.Закі і інш.). Ідэямі асветніцтва прасякнута творчасць пісьменнікаў 2-й пал. 19 ст. М.Акмулы, М.Бікчурына, М.Умітбаева. Прынцыпы крытычнага рэалізму сцвярджаліся ў творах М.Гафуры, А.Тагірава, Д.Юлтыя, Ш.Бабіча і інш.Л-ра 1930-х г. развівалася па шляху сац. рэалізму (аповесці і раманы С.Агіша, Б.Бікбая, І.Насыры, Х.Даўлетшынай, А.Бікчэнтаева, Тагірава, З.Біішавай, вершы і паэмы Юлтыя, С.Кудаша, Р.Нігматы, М.Сюндзюкле, драмы А.Мірзагітава, І.Абдуліна). Паэзія Т.Арслана, М.Карыма, Х.Карыма, Н.Наджмі, проза Агіша, Кудаша і інш. прысвечаны падзеям Вял.Айч. вайны. У апошнія дзесяцігоддзі плённа развіваюцца дзіцячая літаратура, літаратуразнаўства, крытыка, драматургія (А.Кірэеў, Нігматы, Г.Рамазанаў, М.Карым, Наджмі, Мірзагітаў). Актывізацыі башкіра-бел. літ. сувязяў садзейнічаў 3-і пленум ССП СССР (10—16.2.1936), прысвечаны пытанням башкірскай і бел. л-р. Творы бел. л-ры перакладалі Сюндзюкле, Кудаш, Х.Карым, Г.Аміры, Нігматы, Х.Бікулаў, Рамазанаў і інш.
На тэр. Башкортастана ў Капавай пячоры (Шульганташ) выяўлены палеалітычныя наскальныя размалёўкі. У могільніках 1-га тыс. да нашай эры — 1-га тыс. нашай эры знойдзены кераміка, пацеркі, падвескі, металічныя спражкі з арнаментам і стылізаванымі выявамі жывёл. З пранікненнем ісламу тут пачалі будаваць маўзалеі (Кэшэнэ і Хусейн-хана, абодва 14 ст.), мячэці (с. Стара-Тушкірова, 17—18 ст.). У 16—18 ст. узніклі гарады Стэрлітамак, Белебей, Бірск, Уфа, у якіх з 19 ст. будаваліся драўляныя і мураваныя дамы ў стылі класіцызму, у канцы 19 — пач. 20 ст. — эклектычнага характару. У збудаваннях 1930—50-х г. выкарыстоўваліся элементы класіцыстычнай архітэктуры. З 1960-х г. забудова гарадоў вядзецца комплексна, будынкі сучаснага стылю, простых, лаканічных формаў. У традыц.нар. мастацтве башкіраў здаўна развіты ўзорыстае ткацтва (заслоны, сурвэткі, ручнікі, бязворсавыя дываны), вышыўка тамбурам (налобныя павязкі-«харусы», фіранкі-«шаршаў»), зеляны. У аплікацыях на суконным абутку, цісненнях па скуры, чаканцы і насечках па метале пераважаюць арнаменты, агульныя паводле паходжання з цюрк. і манг. народамі. Пашыраны драўляны посуд («коўш-іжаў») з разьбой і размалёўкай, з 19 ст. — арх. разьба. Першы башкірскі мастак К.Даўлеткільдзееў. Сярод жывапісцаў 1940—80-х г. З.Гаянаў, Б.Дамашнікаў, А.Бурзянцаў, А.Панцялееў, Р.Нурмухаметаў, А.Лутфулін, Ф.Кашчэеў, А.Сітдыкава; сярод скульптараў — Т.Нячаева, Б.Фузееў, Р.Фатыхаў; сярод графікаў — Р.Гумераў, В.Дзіянаў, Э.Саітаў. У 1920 у г. Уфа адкрыты Маст. музей (з 1954 імя М.Несцерава), у 1926 — маст. вучылішча (цяпер Уфімскае вучылішча мастацтваў). У 1933 засн. Саюз мастакоў, у 1938 — Саюз архітэктараў Башкортастана.
Сярод найб.стараж. жанраў башкірскага муз. фальклору эпічныя кубаіры (быліны) і баіты (сюжэтныя песні-казкі), вясельныя галашэнні (сенляу) і велічанні (цяляк), працяжныя (азанкюй) і кароткія (кыска-кюй) песні, такмакі (песні-танцы тыпу прыпевак). Пашырана меладычнае аднагалоссе, элементы шматгалосся пры гарлавых спевах — узляу. Нар.муз. інструменты — курай, кубыз, дамбра. Прафес. музыка развіваецца з 1920-х г. У 1940-я г.паст. першыя нац. оперы («Хакмар» М.Валеева, «Мэргэн» і «Ашказар» А.Эйхенвальда) і балет «Жураўліная песня» Л.Сцяпанава і З.Ісмагілава (1944). Уклад у развіццё сімф., камерна-інстр. і вак. жанраў зрабілі З. і Л.Ісмагілавы, Х.Ахметаў, Р.Муртазін, Н.Сабітаў, Х.Заімаў, Т.Карымаў, Р.Газізаў, Р.Хасанаў, Д.Хасаншын і інш. Працуюць (1995): Башк.т-р оперы і балета, філармонія, хар. капэла, Башк. ансамбль нар. танца, Ін-т мастацтваў, муз. вучылішча; Саюз кампазітараў (з 1940).
У 1919 у Башкортастане створаны першы прафес.тэатр. калектыў (цяпер Башкірскі акад.т-р драмы). Ставіліся нац.фалькл. і гіст.-рэв. п’есы, у 1920—30-я г. — творы рус. і зах.-еўрап. класікі, башк. драматургаў (М.Гафуры, Х.Ібрагімава, А.Тагірава, Д.Юлтыя). У гады Вял.Айч. вайны створаны спектаклі: «Вайна» К.Мэргэна, «На беразе Белай» Р.Нігматы, «Нашэсце» Л.Лявонава і інш. У 1950—80-я г. рэпертуар т-раў узбагаціўся п’есамі М.Карыма, Н.Наджмі, Н.Асанбаева, А.Атнабаева, Р.Ішмурата, А.Мірзагітава, І.Юмагулава і інш.аб мінулым і сучасным жыцці башк. народа. У Башкортастане 3 нац., 2 рус.драм. і лялечны т-ры.
Р.А.Жмойдзяк (прырода, гаспадарка).
Да арт.Башкортастан. А.Сітдыкава. Зброя Батыра. 1974.Да арт.Башкортастан. Зелян (жаночы расшыты халат). Пач. 20 ст.Да арт.Башкортастан. А.Лутфулін. Тры жанчыны. 1968.Да арт.Башкортастан. З.Гаянаў. Час уборкі. 1981.
представле́ние о перево́де на но́вую до́лжность прадстаўле́нне (дакла́д, дакладна́я запі́ска) аб пераво́дзе на но́вую паса́ду;
3. уяўле́нне, -ння ср.;
проце́сс представле́нияпсихол. працэ́с уяўле́ння;
не име́ть ни мале́йшего представле́ния не мець нія́кага ўяўле́ння;
4.театр. пака́з, -зу м.; (спектакль) спекта́кль, -ля м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
язы́к, ‑а, м.
1. Рухомы мышачны орган у ротавай поласці пазваночных жывёл і чалавека, які дапамагае захопліваць, перажоўваць, глытаць ежу, вызначаць яе смакавыя якасці. Лізаць языком. Паказаць язык. □ Агніста сонца прыпякае, У губах язык засох, як косць.Купала.[Дзяцел] выпускае з дзюбы свой доўгі і ліпучы язык, тонкі, як шнурок.В. Вольскі.[Ульяна:] А каб табе, мой ты паночак, язык аблез, каб ты ніякага смаку не пачуў!Крапіва.Савіцкі з асалодай цмокнуў языком. — Вось гэта закусачка!Шамякін.Малако ў каровы на языку.Прыказка.// Страва, прыгатаваная з гэтага органа (звычайна каровінага ці свінога). Заліўны язык.// Гэты орган у чалавека, з дапамогай якога ён гаворыць, перадае свае думкі; орган мовы. — А хто страляе? — ледзь прагаварыў.. [Амелька] здранцвелым языком.Якімовіч.— А табе чаго ехаць да майго начальніка? Я і адзін магу дамовіцца. Што, у мяне языка свайго няма?Пальчэўскі.Язык і Кіева дапытаецца.Прыказка.Што ў цвярозага наўме, тое ў п’янага на языку.Прыказка.
2.перан. Здольнасць гаварыць, выказваць свае думкі словамі. Пятрусь трохі апомніўся. Да яго вярнуўся язык і памяць.Колас.// Гаворка, сказаныя словы. Ульяна змоўчала і пра нядбайных кукурузнікаў, і пра іншае. Нават не верыцца, што яе маглі пакараць «за язык»...Лось.І жала, і прала, і ткала, а ўсё языком.З нар.
3.перан.Разм. Палонны, якога захопліваюць спецыяльна, каб атрымаць неабходныя звесткі аб праціўніку. [Камандуючы:] К заўтраму вы павінны мець зусім ясную карціну абароны праціўніка. Дастаць «языка».Крапіва.Нам загадалі Край ляска Прайсці ўздоўж і поперак, Дабыць, Прывесці «языка» — Якога-небудзь обера.Калачынскі.
4. Металічны стрыжань у звоне, які пры ўдарах аб яго сценку ўтварае гук. Марыі ноччу сніўся сон: У падводным царстве чуцен звон.. Цячэ няспынна плынь па дне, Язык пагойдвае ў зване.Аўрамчык.
5.перан. Пра што‑н. прадаўгаватае, выцягнутае, па форме падобнае на язык. Жоўтыя языкі полымя лізалі чорны чыгунок.Жычка.На чарнаце пажарышчаў добра былі відны чыстыя лапіны замеці і языкі сумётаў.Мележ.
•••
Адсохні мой язык, калі...; хай мой язык адсохне, калі... — ужываецца як кляцьба для пацвярджэння правільнасці сказанага.
Без языка; языка нямаўкаго — пра маўклівага чалавека, пра чалавека, які не ўмее складна, добра гаварыць.
Бойкі (спрытны) на язык — знаходлівы ў размове, красамоўны.
Вісець на языкугл. вісець.
Востры на языкгл. востры.
Востры языкукаго — хто‑н. дасціпны, з’едлівы ў размове.
Высунуўшы (высалапіўшы) язык — вельмі хутка, паспешна (бегчы, уцякаць, даганяць і пад.).
Выткнуцца з языкомгл. выткнуцца.
Доўгі языкукаго — хто‑н. вельмі балбатлівы, гаворыць многа лішняга.
Злы языкукаго — хто‑н. злосна, з’едліва, з насмешкай гаворыць аб кім‑, чым‑н.
Злыя языкі — пра ахвотнікаў да плётак, нагавораў.
Зляцець з языкагл. зляцець (у 5 знач.).
Каб табе язык адсох — ужываецца як праклён таму, хто нядобра сказаў.
Ледзь варочаць языкомгл. варочаць 2.
Лёгкі на языкгл. лёгкі.
Мазоліць языкгл. мазоліць.
Малоць языкомгл. малоць.
Мыць языкамігл. мыць.
Мянціць языкомгл. мянціць (у 2 знач.).
На языкуўкаго — хто‑н. гатоў сказаць, вымавіць што‑н. На языку ў яго ўжо быў адказ, ветлівы, але калючы.Шамякін.
Не спускаць з языкагл. спускаць.
Не сыходзіць з языкагл. сыходзіць.
Папасціся на языкгл. папасціся.
Пацягнуць за языкгл. пацягнуць.
Пляскаць языкомгл. пляскаць.
Праглынуць языкгл. праглынуць.
Просіцца на языкгл. прасіцца.
Прыкусіць языкгл. прыкусіць.
Прытрымаць языкгл. прытрымаць.
Развязаць языкгл. развязаць.
Распусціць языкгл. распусціць.
Сарвацца з языкагл. сарвацца (у 6 знач.).
Слабы на языкгл. слабы.
Трапаць языкомгл. трапаць.
Трапіць на языкгл. трапіць.
Трымаць за языкгл. трымаць.
Трымаць язык за зубамігл. трымаць.
Трымаць язык на прывязігл. трымаць.
Узбрысці на языкгл. узбрысці.
Укараціць (падкараціць) языккамугл. укараціць.
Уткнуцца са сваім языкомгл. уткнуцца.
Уткнуць (уваткнуць, усунуць) свой языкгл. уткнуць.
Ціпун на языкгл. ціпун.
Цягнуць за языкгл. цягнуць.
Цяляты язык аджавалі (ад’елі)каму, укагогл. цяля.
Часаць язык (языком, языкі)гл. часаць.
Чорт пацягнуўкагоза языкгл. чорт.
Язык аб зубы біцьгл. біць.
Язык адняўсяўкаго — хто‑н. раптоўна змоўк, страціў здольнасць гаварыць (ад страху, здзіўлення і пад.).
Языкамі абмывацьгл. абмываць.
Язык без касцейукаго — хто‑н. любіць пагаварыць, гаворыць многа пустога.
Язык гладка ходзіцьукаго — хто‑н. умее лёгка і прыгожа гаварыць.
Язык добра падвешанукаго — хто‑н. умее свабодна, гладка, добра гаварыць.
Язык заплятаеццаўкаго — хто‑н. не можа членараздзельна, выразна гаварыць, сказаць што‑н.
Язык (языкі) не завяжашгл. завязаць 1.
Язык не паварочваеццаўкаго — хто‑н. не асмельваецца што‑н. сказаць, спытаць і пад.
Язык прысохукаго — хто‑н. страціў здольнасць гаварыць, раптоўна змоўк (ад страху, радасці і пад.).
Язык развязаўсяўкаго — хто‑н. пачаў многа гаварыць, зрабіўся балбатлівым.
Язык свярбіцьукаго — хто‑н. не можа ўтрываць, каб не загаварыць, не сказаць чаго‑н.
Язык як брытва — пра здольнасць востра і дасціпна гаварыць.
Як карова языком злізалагл. карова.
Як толькі язык павярнуўся; язык не павернецца (не павярнуўся)укаго — як толькі асмеліўся хто‑н. што‑н. сказаць, спытаць і пад.; хто‑н. не асмеліцца (не асмеліўся) што‑н. сказаць, спытаць і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
drücken
1.vt, vi (auf A)
1) ці́снуць, націска́ць (на што-н), паціска́ць (руку);
j-n in die Árme ~ мо́цна абня́ць каго́-н.
2) ці́снуць (пра абутак);
den Stémpel ~ паста́віць пяча́тку
3) паніжа́ць (цэны і г.д.)
4) прыгнята́ць, уціска́ць;
◊
die Schúlbank ~разм. вучы́цца ў шко́ле; праціра́ць штаны́;
wíssen*, wo j-n der Schuh drückt ве́даць чыё-н. сла́бае ме́сца
2.~, sich
1) праціска́цца
2) мя́цца (аб фруктах)
3) разм. (von, vor D) непрыкме́тна, скрыва́цца; уві́льваць, ухіля́цца (ад чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)