Мі́нус ’знак аднімання ад лічбы’, ’недахоп, адмоўны бок’ (ТСБМ), ст.-бел. минусъ ’мінус’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. minus, якое з лац. minus ’менш’ (Булыка, Лекс. запазыч., 154). Магчыма і другое запазычанне праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́мната ’пакой’ (Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сцяшк.). Ст.-бел. комната, ковната ’пакой’ — запазычанне з польск. komnata, kownata ’тс’ (Булыка, Запазыч., 164). Параўн. укр. кімната, рус. комната. Для сучаснай беларускай мовы неабходна мець на ўвазе другаснае запазычанне праз рускую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кулём ’імкліва, хутка’ (Нас., Жд. 2, С. Некр., КЭС, лаг., ТС, Сл. паўн.-зах.). У апошняй крыніцы: параўн. літ. kuliaīs ’хутка’ (2, 564). Балтызм пад уплывам бел. словаформы тв. скл. ад куль 1 (гл.). Параўн. таксама літ. kū̃laviršcia ’кулём’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрызі́на ’дрызіна’ (БРС). Рус. дрези́на, укр. дрези́на. Бел. лексема, магчыма, запазычанне з рус. У рус. мове гэта слова запазычана ў сярэдзіне XIX ст. з ням. Draisine, Dräsine (ад імя вынаходніка дрызіны). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 188–189.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Згра́я ’група сабак, ваўкоў’ > ’банда’. Укр. згра́я ’тс’, польск. zgraja ’натоўп; зграя’. Відаць, бел., укр. < польск., дзе, магчыма, ад zgrać się ’дапасавацца, дастасавацца адзін да аднаго для музыкальнага ці наогул тэатральнага выступлення, спартыўнай гульні’ з суфіксам ‑j‑а. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зды́мак ’знімак’. Параўн. рус. снимок, укр. зні́мок, польск. zdjęcie і г. д. Першасна sъn‑jьm + ъkъ ад sъn‑jьm + ti > sъnęti. У польск. форма з эпентэтычным ‑d‑ ад XVII ст. (Брукнер, 650). Бел. форма, відаць, кантамінацыя знімак і zdjęcie.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацо́паны ’дурнаваты’ (хойн., Мат. Гом.), а таксама ў выразе: мяшком пацопаны ’тс’ (Ян.). Да цопаць ’стукнуць’, ’ударыць плазам, далоняй’ (гл.), якое на Палессі семантычна некалькі адрозніваецца ад бел. літар. цопаць ’хуценька хапаць рукамі і пад.’ (ТСБМ). Гукапераймальнае (ад цоп!).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́длуг ’адпаведна, адносна’ (Сл. ПЗБ), ’у параўнанні’ (Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. подлугь ’паводле, згодна, у адпаведнасці з, на падставе чаго-небудзь’ < ст.-польск. podług ’тс’ (Карскі 2–3, 81; Цвяткоў, Запіскі, 59; Кюнэ, Poln., 87; Булыка, Лекс. запазыч., 200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэквізі́цыя ’прымусовае адчужэнне за плату або часовая канфіскацыя маёмасці ва ўласнасць дзяржавы’ (Булыка, СІС). З рус. реквизиция ’тс’. Ст.-бел. реквизиция (рэквизыцыя) ’зварот да судовых улад з пэўнай просьбай’ < ст.-польск. rekwizycyja < лац. rĕquīsītīo ’даследаванне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 51).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцэ́на ’падмосткі для прадстаўлення’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ’відовішча’ (Гарэц. 1). Ст.-бел. сцена ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. scena ’тс’, якое, у сваю чаргу, з лац. scaena ад грэч. σχηνή ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 166).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)