1) жылая пабудова ў беларусаў, палякаў, рускіх, славакаў, украінцаў і інш.слав. народаў. Як тып жылля гістарычна развівалася з шалаша, будана, кураня, зямлянкі, паўзямлянкі. Асаблівасці планаў, аб’ёмна-прасторавых і канстр. вырашэнняў, дэкар. аздобы сфарміраваліся пад уплывам прыродна-кліматычных, сац., эканам. умоў пэўных рэгіёнаў. Пры буд-ве Х. выпрацоўваліся творчыя прыёмы народнага дойлідства, яна стала асновай для стварэння больш складанага жылля (сядзібны дом, палац), а таксама многіх тыпаў грамадз. будынкаў (карчма, ратуша, шпіталь і інш.).
На Беларусі Х. вызначаецца дасканаласцю функцыян. вырашэнняў, рацыянальнасцю канструкцый, лаканізмам і выразнасцю форм і дэкар. прыёмаў. Асн. яе элементы (сцены, дах, франтоны, ганак, веранда і інш.) характарызуюцца прапарцыянальнасцю форм, дакладнасцю выкарыстання буд. матэрыялаў і дэкар. аздаблення. Разьба архітэктурная (вільчакоў, карнізаў, ліштваў, падзораў і інш.) разам з шалёўкай узбагачаюць маст. выразнасць Х. Будавалі Х. асобна ад гасп. пабудоў ці ў складзе жыллёва-гасп. комплексу (сядзібы пагоннага, вянковага тыпу і інш.). З 1—2 ст. вядома 1-камернае жыллё, часцей паўзямлянка з печчу-каменкай; у 10—14 ст. — звычайна наземная пабудова з вузкімі акенцамі з засаўкамі, невысокімі дзвярыма і курнай печчу (без коміна). З 16 ст. пашырана буд-ва 2- (Х. + сенцы) і 3-камернага (Х. + сенцы + Х.; Х. + Х. + сенцы; Х. + сенцы + гасп. пабудова — клець, камора, варыўня) жылля. З 19 ст. пераважала т. зв. белая Х., якая мела печ з комінам. Найчасцей Х. — зрубная пабудова вянковай канструкцыі, з хвоі ці елкі. Сцены клалі з акораных або ачэсаных бярвён, часам з дыляў — бярвён, распушчаных на 2 ці 4 плахі. Вядомы Х., зробленыя ў закідной тэхніцы. Сцены імшылі. Ніжні вянок напачатку клалі непасрэдна на зямлю. потым сталі рабіць драўляныя (стаякі, штандары) і каменныя падмуркі. Дах рабілі закотам або на стаяках, козлах, кроквах. Столь скляпеністая з бярвён ці плоская — з дошак. Да 19 ст. пашырана земляная ці глінабітная падлога (ток), якую змяніла падлога з дошак па лагах. Крылі Х. саломай, чаротам, дранкай, гонтай, дахоўкай, з пач. 20 ст. — бляхай. Для ацяплення ніжнія вянкі абносілі прызбай. сцены шалявалі. на столь насыпалі кастрыцу, мох, лісце, пясок. Уваход у Х. праз сенцы. Інш. часткі Х. (камора, клець, варыўня) мелі выключна гасп. прызначэнне.
Сац. змены ў грамадстве істотна паўплывалі на характар традыц. жылля, у т. л. на асаблівасці сучаснай сял. Х. Ёй уласціва функцыян. дыферэнцыяцыя памяшканняў, выкарыстанне трывалых буд. (цэгла, газасілікатныя блокі, шыфер, бляха і інш.) і разнастайных аддзелачных матэрыялаў (тынк, фанера, шпалеры, фарбы), інж. абсталявання (электра-, газа-, водазабеспячэнне і інш.). Знадворку перад уваходам прыбудоўваюць веранду і ганак. Выкарыстанне традыцый нар. дойлідства ўзбагачае архітэктуру і маст. выразнасць Х.
2) Асн. памяшканне жылога, часцей вясковага, дома. Прызначалася для жылля, выканання сям’ёй разнастайных гасп. работ і вытв. функцый, звязаных з промысламі і рамёствамі, а таксама для розных абрадавых і святочных дзеяў, магла дзейнічаць як своеасаблівы клуб (вячоркі, гульні, песні і інш.). Інтэр’ер традыц. Х. строга рэгламентаваны. Кут каля дзвярэй займала печ, па другі бок дзвярэй на сцяне мацавалі паліцу для посуду і інш. начыння. Па дыяганалі ад печы знаходзілася покуць («чырвоны кут») — пачэснае месца ў Х. Там знаходзіліся абразы, стаялі стол і нерухомыя лавы ўздоўж сцен. Вокны рабілі ў сценах, што стваралі чырвоны кут. Ад печы ўздоўж глухой сцяны размяшчалі палаці, на якіх спалі. З 2-й пал. 19 ст. пачалі вылучаць функцыян. зоны Х. перагародкамі, мэбляй, фіранкамі. Павялічыліся памеры вокнаў, з’явілася дадатковая печ (стаяк, галанка), часам абліцаваная кафляй. Дэкар. аздабленне Х. стваралася колерам і арнаментыкай абрусаў, посцілак, святочнага адзення, посуду, куфраў, канструкцыяй і формамі мэблі, афармлення покуці і інш.
Літ.:
Харузин А. Славянское жилище в Северо-Западном крае. Вильна, 1907;
Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973;
Соколовский В.Э., Алимов Р.Н. Архитектура нового белорусского села. Мн., 1979;
Трацевский В.В. История архитектуры народного жилища Белоруссии. Мн., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎЧЭ́НКА Тарас Рыгоравіч (9.3.1814, в. Морынцы Звянігародскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 10.3.1861),
украінскі пісьменнік, мастак, рэвалюцыянер-дэмакрат; заснавальнік новай укр. л-ры і нац.літ. мовы. Вучыўся ў Пецярб.АМ у К.Брулова (1838—45). Як дваровы П.В.Энгельгарта жыў у Вільні (1829—31), потым у Пецярбургу. У 1838 з дапамогай Брулова, В.Жукоўскага і інш. выкуплены з прыгону. З 1845 працаваў у Кіеўскай археаграфічнай камісіі. За ўдзел у тайным Кірыла-Мяфодзіеўскім таварыстве арыштаваны і аддадзены ў салдаты (1847—57). Пасля ссылкі (з 1858) жыў у Пецярбургу. Прыхільнік рэв. шляху ліквідацыі прыгонніцтва, яднання слав. народаў у барацьбе за сац. і нац. вызваленне. Пісаць пачаў каля 1836—37. Выдаў зб. «Кабзар» (1840). Творы Ш. прасякнуты любоўю да радзімы, напісаны нар. мовай, вызначаюцца блізкасцю да фальклору, разнастайнасцю рытмаў, меладычнасцю. У ранняй яго творчасці (вершы, балады, паэмы «Кацярына», 1838, «Гайдамакі», 1841; драма «Назар Стадоля», 1843, і інш.) спалучэнне рамантызму з рэаліст. тэндэнцыямі. У паэме «Наймічка» (1845) стварыў яркі драм. вобраз жанчыны-маці. У паэмах «Сон» (1844), «Каўказ», «Ератык» (абедзве 1845), «Неафіты» (1857), цыклах «У каземаце» (1847), «Цары» (1848), паэзіі перыяду ссылкі, аповесцях «Княгіня» (1853), «Музыка» (1855) і інш.рэв. і антыпрыгонніцкія матывы. Аўтар паэм «Сляпая» (1842), «Князёўна» (1847), «Марына» (1848), «Юродзівы» (1857), «Марыя» (1859), балады «Сурочаная» (1837), трыпціха «Доля», «Муза», «Слава» (1858), аповесцей «Варнак» (1845), «Няшчасны», «Капітанша», «Блізняты» (усе 1855), «Мастак» (1856), «Прагулка з задавальненнем і не без маралі» (1856—58). Многія вершы Ш. сталі нар. песнямі.
Ш. — заснавальнік рэаліст. кірунку ва ўкр.выяўл. мастацтве. Майстар партрэта, гіст. і жанравых кампазіцый, ілюстрацый, натурных замалёвак, афортаў («Аўтапартрэт», 1840—41; «Кацярына», 1842; серыя афортаў «Жывапісная Украіна», выд. 1844, і інш.). За працы ў галіне гравюры атрымаў званне акадэміка (1860). Яго маст. спадчына прасякнута народнасцю, сац. накіраванасцю, гуманіст. пафасам. У 1969 устаноўлена Дзярж. прэмія Украіны імя Ш.
З Беларуссю Ш. ўпершыню пазнаёміўся ў час паездкі ў ліку дваровых з Украіны ў Вільню (1829); ён праязджаў праз Беларусь з Пецярбурга на Украіну ў 1843, потым з Кіева ў Пецярбург у 1847. Быў знаёмы з польскім і бел. мастаком Б.Залескім, літаратарамі Я.Баршчэўскім, Р.Друцкім-Падбярэскім, скульптарам М.Мікешыным. Цікавіўся бел. л-рай і фальклорам, успамінаў пра Беларусь у сваім «Дзённіку» (нап. 1857—58). Пра жыццё прыгонных беларусаў пісаў у аповесці «Музыка». Многія творы Ш. ўвайшлі ў бел. фальклор, сталі нар. песнямі. Яго паэзія паўплывала на творчасць Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, Я.Лучыны і інш. Сувязям Ш. з Беларуссю прысвечаны арт. «Тарас Шаўчэнка і беларусы» Р.Зямкевіча (1911). Паэтыку Ш. даследаваў М.Багдановіч (арт. «Памяці Т.Р.Шаўчэнкі», «Краса і сіла: Спроба даследавання верша Т.Р.Шаўчэнкі», абодва 1914), перакладаў яго вершы на рус. мову. Ш. прысвяцілі свае творы бел. паэты (зб. «У вянок Т.Р.Шаўчэнку», 1939). Творчасць Ш. даследавалі і даследуюць С.Александровіч, В.Івашын, А.Мальдзіс, Э.Мартынава. На бел. мову яго творы пераклалі М.Аўрамчык, Р.Барадулін, П.Броўка, З.Бядуля, Н.Гілевіч, П.Глебка, С.Грахоўскі, С.Законнікаў, В.Зуёнак, М.Клімковіч, Я.Колас, К.Крапіва, А.Куляшоў, Я.Купала, Н.Мацяш, Я.Сіпакоў, Х.Чарнышэвіч.
Тв.:
Повне зібрання творів. Т. 1—6. Київ, 1963—64;
Бел.пер. — Наймічка. Мн., 1940;
Выбраныя вершы і паэмы. Мн., 1948;
Кабзар. 2 выд.Мн., 1952;
Кацярына. Мн., 1964;
Вершы. Паэмы. Мн., 1989;
Рус.пер. — Соч.Т. 1—4. М., 1977.
Літ.:
Ткаченко М.М. Літопис життя і творчості Т.Г.Шевченка. Київ, 1961;
Касіян В.І. Мистецтво Тараса Шевченка. Київ, 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІКА ПАЛЁЎ І ЭЛЕМЕНТАРНЫХ ЧАСЦІЦ
Даследаванні па фізіцы палёў і элементарных часціц на Беларусі пачаліся пад кіраўніцтвам Ф.І.Фёдарава з 1936 на кафедры тэарэтычнай фізікі БДУ і з 1955 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Распрацаваны агульны метад праектыўных аператараў у тэорыі элементарных часціц, створана комплексна-вектарная параметрызацыя групы Лорэнца, уведзены універсальныя нелінейныя ўраўненні для ўзаемадзейных палёў (Ф.І.Фёдараў). На гэтай падставе пабудавана паслядоўна каварыянтная (у т. л. класічная, без другаснага квантавання) квантавая электрадынаміка нуклонаў, тэорыя часціц са спінам 0, 1/2, 1, 3/2, 2, іх электрамагнітных і слабых узаемадзеянняў; дадзена уніфікаванае апісанне ўсіх фундаментальных узаемадзеянняў з выкарыстаннем універсальных ураўненняў Фёдарава, вырашаны важныя пытанні калібровачнай палявой тэорыі. Распрацаваны эфектыўныя метады апісання і разліку канкрэтных працэсаў узаемадзеяння палярызаваных лептонаў і адронаў, што дало магчымасць даследаваць іх у больш шырокім, чым звычайна, плане (А.А.Богуш, Ю.А.Курачкін, В.І.Куўшынаў, Л.Р.Мароз, І.С.Сацункевіч, Ф.І.Фёдараў). Выкананы прыярытэтныя даследаванні па праблеме ізаляванага магнітнага зараду, паслядоўна развіта тэорыя такіх тапалагічна нетрывіяльных аб’ектаў, як абелевы і няабелевы манаполі, салітоны, інстантоны і інш. (Я.У.Доктараў, Ю.А.Курачкін, В.І.Куўшынаў, В.І.Стражаў, Л.М.Тамільчык, Я.А.Талкачоў). Распрацаваны і дастасаваны да патрэб агульнай тэорыі адноснасці (АТА) т.зв. тэтрадны фармалізм у спалучэнні з метадам распластаваных прастор (В.С.Іваніцкая, А.Я.Левашоў і інш.). Пабудавана тэорыя рэлятывісцкага руху сістэмы цел і разгледжана праблема яго ўстойлівасці (А.П.Рабушка). Распрацаваны пытанні ўзаемаадносін АТА з інш. канкурыруючымі тэорыямі (А.К.Гарбацэвіч, А.В.Мінкевіч). У даследаваннях па тэорыі адноснасці ўдзельнічаюць і бел. матэматыкі: вывучаны лакальна-дыферэнцыяльныя ўласцівасці прасторы СТА (А.А.Бурдун, А.К.Лапкоўскі, Л.К.Тутаеў і інш.), даследаваны падгрупы груп Пуанкарэ і Галілея (А.М.Фядэнка). Распрацаваны і шырока выкарыстаны эфектыўны аператарны метад разліку разнастайных квантавых сістэм і працэсаў (Л.І.Камароў, І.Д.Феранчук). Супрацоўнікамі Ін-та фізікі Нац.АН Беларусі (з 1974), Гомельскага ун-та (з 1976), НДІ ядзерных праблем (з 1987) і Нац. цэнтра фізікі часціц і высокіх энергій (з 1993) БДУ праведзены сумесна з замежнымі вучонымі шырокія эксперыментальныя даследаванні на паскаральніках г. Дубна і г. Серпухаў (Расія), г. Жэнева (Швейцарыя). У банк сусветных даных па фізіцы часціц унесены атрыманыя эксперыментальныя вынікі па выяўленні новых мезонных станаў, вывучэнні працэсаў множнага нараджэння часціц і гіперзарадаваабменных рэакцый, рэдкіх распадаў (А.М.Дворнік, Ф.Я.Зязюля, Ю.А.Кульчыцкі, А.С.Курылін, М.В.Максіменка, В.С.Румянцаў). Упершыню эксперыментальна вызначаны (М.І.Ляўчук) велічыні палярызавальнасцей нейтрона і прадказанай (М.В.Максіменка, Л.Р.Мароз, А.М.Сердзюкоў) спінавай палярызавальнасці (гірацыі) нуклонаў. У эксперыментальную практыку ўкаранёны эфектыўныя метады і камп’ютэрныя праграмы разліку радыяцыйных эфектаў (М.М.Шумейка). Бел. фізікі пад кіраўніцтвам У.Р.Барышэўскага, А.А.Богуша, М.В.Максіменкі, М.М.Шумейкі зрабілі значны ўклад у стварэнне буйнейшага ў свеце паскаральніка пратонаў — Вялікага адроннага калайдара (г. Жэнева). Даследаванні па фізіцы элементарных часціц паспяхова праводзяцца таксама ў Гомельскім тэхн. (А.А.Панкоў, І.Л.Салаўцоў, С.І.Цімошын), Бел.пед. (А.М.Баяркін), Брэсцкім (У.А.Плецюхоў) і інш. ун-тах Беларусі.
Літ.:
Федоров Ф.И. Группа Лоренца. М., 1979;
Богуш А.А., Мороз Л.Г. Введение в теорию классических полей. Мн., 1968;
Богуш А.А. Введение в калибровочную полевую теорию электрослабых взаимодействий. Мн., 1987;
Березин А.В., Курочкин Ю.А., Толкачев Е.А. Кватернионы в релятивистской физике. М., 2003;
Стражев В.И., Томильчик Л.М. Электродинамика с магнитным зарядом. Мн., 1970;
Kiselev V.G., Shir Ya.M., Tregubovich A.Ya. Introduction in Quantum Theory. New York, 2000;
Левашев А.Е. Движение и двойственность в релятивистской электродинамике. Мн., 1979;
Федоров Ф.И. Уравнения первого порядка для гравитационного поля // Докл.АНСССР. 1968. Т. 179, №4;
Рябушко А.П. Движение тел в общей теории относительности. Мн., 1979;
Яго ж. Проблема устойчивости движения тел в общей теории относительности. Мн., 1987;
Иваницкая О.С. Лоренцев базис и гравитационные эффекты в эйнштейновской теории относительности. Мн., 1979;
Лапковский А.К. Релятивистская кинематика, неевклидовы пространства и экспоненциальное отображение. Мн., 1985;
Горбацевич А.К. Квантовая механика в общей теории относительности. Мн., 1985.
1. Кусаць, есці што‑н. цвёрдае, сухое. Грызці сухары. Грызці яблык. □ Камандзір палка маёр Урванцаў сядзеў на нарах і грыз воблу.Марціновіч.// Кусаць зубамі. [Кабыла] высока трымала галаву, стрыгла вушамі, нервова грызла цуглі.Федасеенка.// Пападаючы на каго‑н., кусаць, ірваць. Трос [мядзведзь] галавой, круціўся ва ўсе бакі, увіхаўся, а сабака грыз яго не на жарт.Бядуля.//перан. Удавацца, уразацца ў што‑н. Пілы, туга нацягнутыя ў раме, скачуць і скачуць з прысвістам, грызуць сасну і сыплюць фантанчыкам белае пілавінне.Дуброўскі.
2.перан.Разм. Дакучаць пастаяннымі прыдзіркамі, папрокамі, сваркамі. Містэр Пік пачаў праклінаць тую латарэю і грызці жонку за дурную ініцыятыву.Быкаў.
3.перан. Мучыць, трывожыць, не даваць спакою (пра думкі, пачуцці і пад.). [Іваноўскага] пакутліва грызла думка: а як жа прабрацца ў партызанскія раёны?Новікаў.Пракоп адчувае сябе адзінокім, яго штосьці есць, грызе.Колас.
•••
Як рэпу грызе — хто‑н. бойка, без запінкі чытае, гаворыць і пад. — Малайчына! Чытае, як рэпу грызе, — хваліў малодшага сына Міхал.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.заг.дава́й(це); зінф.незак.ціз1ас.мн.буд.Разм. Выражае запрашэнне да сумеснага дзеяння. Давай спаць. Давай возьмемся за работу. □ [Мігуцкі:] Я не хачу гвалтаваць вашага сумлення, але давайце разважаць сур’ёзна.Крапіва.
3.заг.дава́й; зінф.незак.Разм. Ужываецца ў значэнні: пачаў, стаў, узяўся энергічна рабіць што‑н. Купец кінуў гуслі, а сам выхапіў у фурмана пугу ды давай коней гнаць.Якімовіч.Пёс Лютня ўскочыў мядзведзю на спіну і давай кусаць.Бядуля.
•••
Быту не даваць — не даваць спакою каму‑н.
Вачам веры не даваць — пра неабходнасць пільна, уважліва ставіцца да чаго‑н., паўторна правяраць што‑н.
Даваць у нос — тое, што і біць у нос (гл. біць).
Не даваць жыццякаму — турбаваць, непакоіць.
Не даваць кроку ступіць — пра немагчымасць або забарону свабодна дзейнічаць.
Не даваць літасцікаму — не рабіць уступак, не пакідаць без пакарання за якую‑н. віну.
Не даваць праходукаму — настойліва прыставаць з пытаннямі, просьбамі, размовамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Рмн. ‑ловак; ж.
1.Памянш.-ласк.да галава (у 1, 6 знач.). Дзіцячая галоўка. Галоўка сыру.
2. Шарападобны плод, шарападобнае або прадаўгаватае суквецце некаторых раслін. Галоўка маку. Галоўка дзьмухаўца. □ Красаваліся буйныя малінавыя галоўкі канюшыны.Мележ.// Пра клубень цыбулі, качан капусты. Сама зямля без гною тлуста, І надта родзіцца капуста: З вядро галоўкі вырастаюць.Колас.//звычайнамн. (гало́ўкі, ‑ловак). Плады, каробачкі лёну. Лянок, паслушны лёгкаму ветру з усходу, кланяецца сваёй гаспадыні, пашумліваючы спелымі галоўкамі.Кулакоўскі.
4.толькімн. (гало́ўкі, ‑ловак). Пярэдняя частка саней. Пакласці сена ў галоўкі. □ Бацька хутка ўлажыў дровы — крыху вышэй за галоўкі — перавязаў вяроўкаю за развалкі.Мыслівец.
5.толькімн. (гало́ўкі, ‑ловак). Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні. Паставіць у ботах новыя галоўкі. □ Боты не надта хвацкія: да старых, абшарпаных халяў прышыў Адам галоўкі з траскучай карабацістай скуры.Навуменка.
•••
Баявая галоўка — тое, што і боегалоўка.
Гладзіць па галоўцыкагогл. гладзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаспада́р, ‑а, м.
1. Уласнік, уладальнік каго‑, чаго‑н. Гаспадар кнігі. Гаспадар кватэры. Гаспадар фабрыкі.// Прыватны наймальнік. Гаспадар не хацеў задавольваць патрабаванні рабочых, пагражаў абвясціць лакаут.Лынькоў.// Селянін, уладальнік сялянскага двара, надзелу. Ніхто.. [Лаўрэна] не лічыў за гаспадара, а яго хату — за гаспадарку.Якімовіч.Пад самы лес бягуць шнуры, І брыюць спрытна, без заганы, Зялёны дол гаспадары.Колас.
2.(звычайназазначэннем). Чалавек, які вядзе гаспадарку, займаецца гаспадарчымі справамі. Дбайны гаспадар. □ Навучыліся тут людзі працаваць.., адчуваць сябе добрымі, руплівымі гаспадарамі.Кулакоўскі.
3. Галава сям’і, дома. Мужчыны падалі адзін аднаму рукі, гаспадар — цвёрда і самаўпэўнена, госць — .. нясмела.Чорны.
4. Той, хто мае ўладу над кім‑, чым‑н.; паўнаўладны распарадчык. Гаспадар становішча. □ Кандрат Гуга быў больш-менш незалежным гаспадаром у сваім доме.Колас.
5.Разм. Муж. Вестка пра падзенне самаўладства ўсімі ўспрымалася як вестка пра канец вайны, пра тое, што да дзяцей вернуцца бацькі, да маці — сыны, да жонак — гаспадары.Лобан.
•••
Гаспадар свайго слова — пра чалавека, у якога слова не разыходзіцца са справай.
Сам сабе гаспадаргл. сам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аста́так, ‑тку, м.
1. Частка чаго‑н., якая засталася нявыкарыстаная, незатрачаная. [Пятровіч:] — І хоць твайму ён [Зарэчны] сэрцу міл, Збяры ў душы астаткі сіл, Развей апошняе сумненне.Бачыла.Тады мы падыходзілі да кухні са сваім посудам — хто з бляшанкай, а хто з чыгунком .., — і повар раздаваў астатак ежы.Чыгрынаў.
2.звычайнамн. (аста́ткі, ‑аў). Тое, што яшчэ збераглося, уцалела (ад разбурэння, гібелі і пад.). Мы скінем з дарогі астаткі гнілога.Колас.Мільгаюць бярозы — астаткі даўнейшых прысад.Гілевіч.// Сляды чаго‑н. мінулага, зніклага. Адбыўся Зосін расказ пра тыя справы, што назаўсёды .. адагналі ад Галены астаткі ўсялякай няпэўнасці наконт аднаго чалавека.Чорны.
4.толькіадз. Апошняя частка чаго‑н. Астатак адпачынку. Астатак даўгу. □ Што ж яна [Вера] скажа? Гэтае пытанне не вылазіла ў яго [Мікалая] з галавы ўвесь астатак дня і назаўтра да абеду.Дамашэвіч.
•••
Да (без) астатку — поўнасцю, цалкам.
На астатку — пад канец, напаследак; пры развітанні. Пасланец.. сказаў на астатку: «Сустрэнемся на барыкадах».Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які заслугоўвае поўнага даверу, непахісны ў сваіх поглядах, пачуццях, адданы. Верны сябар. Верны свайму абавязку. Верны ў каханні. □ З дарогі шчасця мой народ не зверне, Ён верны сын савецкае сям’і.Панчанка.Золь асенняя, туман. Шэпчуць жоўклыя лісты. Ноч — сяброўка партызан, Друг іх верны — лес густы.Крапіва.Азірнуліся сябры: Следам крадуцца звяры, Слугі верныя зубровы, Усе чыны яго аховы.Вітка.
2. Вельмі надзейны. Верны сродак. Верная прыкмета. □ Каб добры лёс убачыць свой, Я верны спосаб знаю, — Расою першай лугавой Я вочы абмываю.Вітка.
3. Які адпавядае рэчаіснасці; правільны, дакладны. Верны вобраз. Верны шлях. □ Накіраваў наш райком Мяне на верную дарогу.Таўбін.Цімошка то чуў, што ўжо напалі на верны троп, то пераконваўся, што ніхто не ведае, як згарэў стог.Колас.
5. Непазбежны, немінучы. Камандзір і камісар брыгады разумелі, што ісці на прарыў, не разведаўшы абставін і сілы ворага, без падтрымкі, значыцца весці на верную смерць паўтары тысячы чалавек.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абазначае: 1) пашырэнне дзеяння на ўсю паверхню прадмета, накіраванасць яго вакол або па краях прадмета: агарадзіць, агледзець, абяліць, акарыць, атынкаваць, ахапіць, акаваць, ахінуць, абпаліць, аб’ехаць, абабіць; 2) накіраванасць руху міма прадмета, абмінанне яго: абысці (лужыну), абагнуць (балота); 3) ахоп дзеяннем многіх асоб, прадметаў, пашырэнне дзеяння на ўсе прадметы, на ўсіх асоб: абабегаць (усе хаты), адарыць, абдзяліць (падарункамі); 4) празмернасць якога‑н. дзеяння: аб’есціся, абпаіць, абкарміць; 5) перавагу над кім‑, чым‑н. пры выкананні дзеяння: абагнаць, апярэдзіць; 6) (зчасціцай ‑ся) наяўнасць недахопу, памылкі ў дзеянні: агаварыцца, абмовіцца; 7) забеспячэнне чым‑н. у працэсе дзеяння: абвадніць, аблясіць (сухія стэпы), аснасціць, абдзернаваць; 8) ператварэнне ў каго‑, што‑н., станаўленне кім‑н., наданне якіх‑н. уласцівасцей, якасцей (у выніку дзеяння): аграмадзіць, ашчаслівіць, ажаніць, ажывіць, абрадаваць; 9) дасягненне выніку дзеяння, стану: адзічэць, адубець, аўдавець, абрыдзець, апасці, асесці, ажывіцца, аблезці.
а...2, (атаксама ан...), прыстаўка.
Абазначае адсутнасць прыметы, уласцівасці, паказанай у асноўная частцы слова (без прыстаўкі): амаральны, апалітычнасць, алагічны, анаэробы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)