Засн. ў Мінску ў 1987. Пл. экспазіцыі каля 400 м². Больш за 32 тыс. экспанатаў (2000). Калекцыю музея складаюць матэрыялы пра літ. творчасць бел. народа ад старажытнасці да сучаснасці. Зберагаюцца друкаваная «Мінея» 17 ст.( выданні Гродзенскай, Полацкай, Нясвіжскай, Віленскай друкарань 18—19 ст. на польскай і лац. мовах, прыжыццёвыя выданні В.Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка», «Гапон», Я.Чачота «Сялянскія песенькі...», Я.Лучыны «Вязанка», творы М.Багдановіча, З.Бядулі, Я.Коласа, Я.Купалы, Цёткі і інш., асабістыя рэчы, рукапісы, фотаздымкі, кнігі з аўтографамі К.Акулы, А.Астрэйкі, А.Бабарэкі, В.Быкава, М.Гарэцкага, П.Глебкі, С.Грахоўскага, У.Дубоўкі, У.Караткевіча, А.Куляшова, М.Лужаніна, М.Машары, Я.Пушчы і інш. Мае філіялы: музеі-сядзібы Ф.Багушэвіча ў Кушлянах (Смаргонскі р-н) і А.Міцкевіча ў Завоссі (Баранавіцкі р-н), музеі Гарэцкага ў в. Багацькаўка (Мсціслаўскі р-н) і К.Чорнага ў в. Цімкавічы (Капыльскі р-н), гісторыка-літ. музей у Гарадку (Маладзечанскі р-н), музей вызваленчага руху ў в. Плябань (Маладзечанскі р-н).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЙСДАЛ (Ruysdael, Ruisdael) Якаб ван (1628 або 1629, г. Харлем, Нідэрланды — пахаваны 14.3.1682), галандскі жывапісец; адзін з буйнейшых пейзажыстаў 17 ст. Вучыўся, верагодна, у свайго дзядзькі С. ван Ройсдала. Зазнаў уплывы П.Потэра, Я. ван Гоена, Х.Сегерса. Працаваў у Харлеме, з 1656 у Амстэрдаме. У ранніх творах адлюстроўваў сціплыя ваколіцы Харлема («Хатка ў гаі», 1646, і інш.). Каля 1650—55 вандраваў па Нідэрландах і Германіі, пісаў манумент. пейзажныя кампазіцыі, у якіх праз халодную колеравую гаму і рэзкія святлоценявыя кантрасты ўвасабляў пачуццё драм. зменлівасці жыцця («Яўрэйскія могілкі», каля 1650—55, і інш.). Пазней ствараў гар., вясковыя, марскія, рачныя пейзажы, прасякнутыя адчуваннем суровай велічы прыроды. Творы вызначаюцца дакладнасцю малюнка, матэрыяльнай адчувальнасцю форм, майстэрствам перадачы дынамікі святлопаветранага асяроддзя, багаццем каларыту: «Від вёскі Эгманд», «Пейзаж з вадзяным млынам» (1661), «Куст», «Балота», «Вятрак у Вейку» (1660-яг.), «Марскі бераг» (канец 1660—пач. 1670-х г.), «Горы Нарвегіі», «Вадаспад» і інш. Працаваў таксама ў тэхніцы афорта.
Літ.:
Фехнер Е.Ю. Я. ван Рейсдаль и его картины в Государственном Эрмитаже. Л., 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАПЕ́ГА Уладзімір Пятровіч (н. 18.6.1939, в. Сялец Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. перакладчык. Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1961), Данецкае вышэйшае ваен.-паліт. вучылішча інж. войск і войск сувязі (1973). У 1962—88 у Сав. Арміі. Жыве ў Германіі. Друкуецца з 1971. На ням. мову пераклаў раман «Людзі на балоце» І.Мележа (1974, з Г.Чапегай, Г.Бярозкам), аповесці «Абеліск» (1975) і «Здрада» (1978) В.Быкава, «Раданіца» А.Кудраўца (1983, усе з Чапегай, Н.Рандавым), кн. «Зямля пад белымі крыламі» У.Караткевіча (1983), «Танец з вужакамі» А.Разанава (2002, з Э.Эрб), асобныя творы Я.Коласа, Цёткі, М.Гарэцкага, Я.Брыля, К.Крапівы, П.Галавача, М.Зарэцкага, Я.Скрыгана, В.Каваля, Л.Калюгі, Я.Нёманскага, Н.Артымовіч, кнігі для дзяцей В.Віткі, А.Якімовіча, «Беларускія народныя казкі» (1986, усе з Чапегай). На бел. мову з ням. пераклаў раманы «Пара ў дарогу, буслы» Г.Ота (1982, з Я.Семяжонам), «Апасіяната» А.Аменды (1983), «Ісусавы вучні» Л.Франка (1989, абодва з Чапегай), «Пякучая таямніца» С.Цвэйга (1994) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБАКО́Ў Георгій Барысавіч (22.8.1917, Масква — 9.6.1989),
бел. рэжысёр, акцёр, педагог. Нар.арт. Беларусі (1963). Праф. (1977). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1939). Працаваў у т-рах Масквы, Вільнюса і інш. У 1966—89 выкладаў у Маскоўскім ін-це культуры. З 1958 гал. рэжысёр Бел.т-ра імя Я.Коласа, у 1962—64 — Бел.т-ра імя Я.Купалы. Яго рэжысуры ўласціва спалучэнне наватарскіх пошукаў з нац. традыцыямі сцэн. мастацтва, выразнае пастановачна-відовішчнае ўвасабленне задумы. Паставіў спектаклі: у т-ры імя Я.Коласа — «Пачатак жыцця» К.Фіна, «Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях» (абодва 1958), «Бітва ў дарозе» паводле Г.Нікалаевай (1959), «Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава, «Лявоніха» П.Данілава (абодва 1960), «Крыніцы» паводле І.Шамякіна (1961), «Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча (1967); у т-ры імя Я.Купалы — «Першая старонка» Н.Івантар, «Сябры і гады» Л.Зорына, «Рускія людзі» К.Сіманава (усе 1963), «Канец — справе вянец» У.Шэкспіра (1964), «Працяг» Д.Валеева (1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ЛТА,
горад і прыморскі кліматычны курорт у Аўт. Рэспубліцы Крым, ва Украіне. Адм. цэнтр Ялцінскага курортнага раёна Паўднёвага берага Крыма. На тэр. сучаснай Я. з першых вякоў н.э. існавала грэч. паселішча Яліта (больш познія назвы Галіта, Джаліта, Каўліта, Геаліта, Эталіта; сучасная назва, прыкладна, з 16 ст.). Горад з 1837. 84 тыс.ж. (2001). Порт на Чорным моры. Вузел аўтадарог. Злучаны тралейбуснай лініяй з чыг. ст. Сімферопаль. Харчасмакавая (рыбная, вінаробная, малочная, тытунёвая) прам-сць; вытв-сць сувеніраў. 2 тэатры. Дом-музей А.П.Чэхава. Музеі: краязнаўчы, літ.-мемарыяльны К.А.Транёва і П.А.Паўленкі, М.З.Бірукова; «Паляна казак». Магіла М.Багдановіча. Каля Я. — Нікіцкі батанічны сад. Я. — буйны цэнтр турызму, адзін з асн. пунктаў і круізах па Чорным моры. У Я. праходзіла Крымская канферэнцыя 1945.
Кліматычны курорт, цэнтр курортнага раёна, які займае значную ч. Паўднёвага берага Крыма, куды ўваходзяць Алупка, Алушта, Гурзуф, Місхор і інш. курортныя пасёлкі. Лечаць хваробы органаў дыхання нетуберкулёзнага паходжання, ц. н. с., сардэчна-сасудзістай сістэмы, нырак. У Я. знаходзіцца НДІфіз. метадаў лячэння і мед. кліматалогіі (засн. ў 1914).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМФІБАЛІ́Я (ад грэч. amphibolia двухсэнсавасць) у літаратуры, двухсэнсавасць выразу, якая ўзнікае ў выніку сінтаксічнай няўзгодненасці асобных частак выказвання. Напр., у радку верша В.Макарэвіча «Гораду», «Былы я лесаруб, каваль» 2 словы «былы я» ўспрымаюцца як адно «былыя».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ДЗЕРКА, нуклеоль,
шчыльнае шарападобнае цельца ўнутры ядра большасці клетак эўкарыёт. Складаецца з рыбануклеапратэідаў — папярэднікаў рыбасом. Звычайна ў ядры адно Я., радзей некалькі ці шмат (у рыб). Пры мітозеЯ. звычайна распадаецца і фарміруецца нанава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нагрэ́бці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. нагроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак., што і чаго.
1. Зграбаючы, сабраць нейкую колькасць чаго‑н. — Я цяпер каровы і не пасу! — сказаў я. — Я хаджу сена разбіваць. Дзядзька кажа — і я нейкую капу награбу.Баранавых.Бондар з Драгуном адасобіліся. Нагрэблі падсушанага марозам лісця, прыляглі пад хвойкай.Навуменка.
2.перан.Разм. Прысвойваючы, сабраць вялікую колькасць чаго‑н. Нагрэбці чужога дабра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Наста́ўнік ’выкладчык’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’настаўнік; натхніцель’ (ТСБМ); яшчэ ў 20‑я гады ўжывалася ў літаратурнай мове побач з русізмам вучы́цель, вучы́целька. Відаць, семантычны наватвор на базе народнага наста́віць ’навучыць’, першапачаткова з наставіць на пуць, параўн. наставіць пуць ’абраць жыццёвы шлях’ (Сл. ПЗБ), настаўля́ць ’павучаць’ (там жа), або праз рус. (ц.-слав.) са ст.-слав.наставьникъ ’кіраўнік, майстар, правадыр’, што атрымала больш вузкае значэнне ’духоўны настаўнік, натхніцель’; параўн. наста́ва ’наглядчык, наглядальнік’ (Сл. ПЗБ). Да ста́віць, стаўля́ць (гл.).
Настаўні́к, настаўні́ч ’талакнянка’ (пух., Жыв. сл.). Таго ж паходжання, што і настаноўнік (гл.); да ставіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нячы́м ’ніж, чым’: Лепш жонка першая, нячым тая другая (Рам.), укр.нічим ’нічога, не бяда’, рус.нечем (не чем). З не і чым (параўнальны злучнік); паводле Булахоўскага (Курс, 11, 340), не ўказвае на адмоўнасць таго, што утрымліваецца ў другім члене параўнання, што дэманструе і бел.дыял.бяжыт скарей, чем не конь. Паводле Карскага (2–3, 491), з ніж (гл.) і чым (неж‑чым «нежели чим»), што пацвярджаецца цытатай з пісьма Пушкіна: Вам обязан я больше нежели чем жизнью (Булахоўскі, Рус. яз. XIX в., 407). Козыраў (Семант. яз. единиц, 67) не выключае абодвух шляхоў развіцця.