Пасна́дней ’больш выгодней, ямчэй’ (Нас.). Да ⁺снадны. Параўн. рус.снадить ’прыстасоўвацца’, ’складаць, падганяць (дошкі)’, ст.-польск.snadny ’зручны, ёмкі’, польск.snadnie ’лёгка, без намаганняў’, чэш., славац.snadny ’лёгкі’, мар.nesnadný ’бурклівы’, якія са слова snadъ: н.-луж.snaź, в.-луж., польск.snadź ’мажліва, відаць’, чэш.snad, славац.snaď ’тс’. Брукнер (504) і Фасмер (3, 696) уключаюць сюды і снасць ’начынне працы’. Пэўнай этымалогіі няма. Калі зыходзіць з асноўнага snadъ, можна дапусціць вельмі старое скарачэнне з прыслоўя snadobь (як рус.надо з надобь. Параўн. ст.-слав.оудобь ’лёгка’, ц.-слав.без‑добь ’у неадпаведны час’. Тады sna‑d‑ азначала б ’палёгка’ (Махэк₂, 563).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пле́йтух, мн. л. плейтухі ’доўгія касмылі на галаве’ (ТС), плейту́х ’неахайны чалавек’ (жлоб., Жыв. сл.; Бяльк.), ’тупіца, разява’, плейтухі ’валасы, кавалкі’: каб… ударыў аб мост, сь цябе б плейтухі пыляцелі (Юрч. СНЛ), плейтух, плейтушына, алей‑ тушка ’лаянкавы выраз на яўрэяў’ (Нас.), рус.смал.плейтух ’мянушка яўрэя’. З польск.flejtuch ’неахайны, брудны, непрыстойны, нядбалы’, якое са ст.-ням.fleien ’мыць’ і Tuch ’палатно, хустка’. Гэтае значэнне развілася з першасных: ’шматок, жмут, касмыль пакулля’; ’скрутак марлі ці корпіі для затыкання ран’. Паводле Банькоўскага (1, 375) — з мовы цырульнікаў, узыходзіць да ням.flet, цяпер у значэнні канал’ і tuch ’хустка’,
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пільсць1, пілсць ’поўсць, падшэрстак, валасяное покрыва жывёл’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, Шатал.), пільсьць ’шчацінне (у кабана)’ (лаг., Шатал.), ’воўна горшай якасці’ (Варл.; Бір. Дзярж.), ’поўсць, якая вылезла пры ліньцы’ (Мядзв.), ’ачоскі ад воўны з пылам’ (Шат.), ’вельмі тонкі лямец, які вырабляўся з рознай шэрсці’ (Нас.). Запазычана з польскай pilść ’тканіна з шэрсці ці з воўны, атрыманая шляхам збівання (валяння) яе, лямец’ (Цвяткоў, 59; Кюнэ, Poln., 87). Узыходзіць да прасл.*pьlstь > бел.поўсць (гл.).
hold or stand one’s ground — мо́цна трыма́цца, не саступа́ць, не адступа́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АДСТО́ЙНІК,
1) збудаванне для адстойвання (ачысткі) вадкіх адходаў і сцёкаў ад узважаных рэчываў пад дзеяннем сілы цяжару. Адрозніваюць адстойнікі: аднакамерныя [паслядоўна ці паралельна злучаныя з каналам] і шматкамерныя; гарызантальныя, вертыкальныя і радыяльныя; з мех. ачысткай ад наносаў, гідраўл. прамываннем і камбінаваныя; бесперапыннага і перыядычнага дзеяння. Будуюць з бетону, жалезабетону, каменю, драўніны. Выкарыстоўваюць для ачысткі вады ў сістэмах гідравузлоў, ірыгацыйных збудаванняў, водазабеспячэння і каналізацыі.
2) Прылады ў машынах і ўстаноўках, дзе адстойваецца масла, бензін і інш.
Адстойнік: а — аднакамерны паслядоўна злучаны; б — паралельна злучаны з каналам; в — пяцікамерны; г — перыядычнага дзеяння; 1 — канал; 2 — камера; 3 — засаўка; 4 — прамыўны канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЯДЗІ́КТАЎ Барыс Андрэевіч (н. 15.7.1918, в.Суніева Перавозскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія),
псіхолаг і педагог. Д-рпсіхал.н. (1976), праф. (1976). Скончыў Ленінградскі ун-т (1941). З 1945 выкладаў у Горкаўскім ун-це. З 1974 у Мінскім ін-це замежных моў, з 1980 праф. кафедры псіхалогіі Бел.пед. ун-та імя М.Танка. Даследуе праблемы псіхалогіі вуснай мовы, навуч. і выхаваўчага працэсу ў вышэйшай школе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗО́ЎСКІ Аляксандр Аляксандравіч (н. 25.7.1937, в. Студзёнае Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. архітэктар. Засл.арх. Беларусі (1990). Скончыў БПІ (1964). З 1957 у ін-тах «Мінгарпраект», «Мінскпраект», з 1980 гал. архітэктар ін-та «Белжылпраект». Асн. работы (усе ў Мінску): навук.-мед.б-ка на вул. Фабрыцыуса (1976); у складзе аўтарскіх калектываў: будынкі ін-таў тэхн. кібернетыкі (1967) і электронікі (1968) АН Беларусі, глебазнаўства і аграхіміі Мін-ва сельскай гаспадаркі і комплекс Бел. ун-та культуры і Ін-та ўдасканалення кіруючых работнікаў (1980), навуч. комплекс Белсаўпрофа (1978), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (1980), кварталаў Траецкага прадмесця і Верхняга горада (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯТЫ́Т (ад прозвішча франц. вучонага Ж.Б.Біо),
мінерал класа сілікатаў з групы слюдаў, K(Mg,Fe)3[AlSi3O10](OH,Fe)2. Мае шмат розных прымесяў. Высокажалезісты біятыт наз. лепідамеланам, магнезіяльны — флагапітам.
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, ліставатыя, лускаватыя. Колер чорны, карычневы, буры. Бляск шкляны. Цв. 2,5—3. Шчыльн. 2,7—3,3 г/см³. Пародаўтваральны мінерал вывергнутых і метамарфічных горных парод; у пегматытах бываюць крышталі пл. да 7 м². У асадкавых пародах Беларусі трапляецца ўсюды. Выкарыстоўваецца для вызначэння абсалютнага ўзросту горных парод аргонавым і стронцыевым метадамі, вытв-сці змазак, бронзавай фарбы, электраізаляцыйных матэрыялаў, дэкар. цэменту, у аптычным прыладабудаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛА́СТУЛА (ад грэч. blastos зародак),
заключная стадыя драблення яйца, што завяршае цытатыпічны перыяд развіцця і прыводзіць да ўтварэння шматклетачнага аднаслойнага зародка. У сярэдзіне бластулы знаходзіцца бластацэль (поласць драблення, першасная поласць цела). Тып бластулы залежыць ад тыпу яйцаклеткі і спосабу драблення. Пры поўным раўнамерным драбленні яйца бластула мае форму пустога шара, абалонка якога складаецца з аднаго слоя клетак; пры частковым нераўнамерным драбленні ўтвараецца дыскабластула, пры спіральным бластула не мае поласці (стэрабластула). У млекакормячых і чалавека драбленне яйца завяршаецца ўзнікненнем бластацысты. Развіваючыся, бластула ператвараецца ў гаструлу.
Тыпы бластул: 1 — цэлабластула, 2 — стэра-бластула, 3 — дыскабластула; бл — бластамеры, ж — жаўток, б — бластацэль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ХВІЦ Фларыян (4.5.1799, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 9.8.1856),
бел. філосаф. Прадстаўнік хрысціянскага кірунку філас. думкі. Вучыўся ў Нясвіжы, вывучаў права ва ун-тах Кіева і Вільні. Быў чл. Навагрудскай карпарацыі адвакатаў. У 1838 адмовіўся ад дзейнасці адваката і заняўся навук.-літ. працай. Аўтар прац (на польск. мове) «Сутнасць маёй думкі...» (ч. 1—3, 1838—41), «Асновы маіх думак і пачуццяў» (1842), «Думкі пра выхаванне чалавека» (1847). Імкнуўся прымірыць рэліг. ідэі з навукай. Гал. мэтай выхавання лічыў удасканаленне розуму і пачуццяў, выказваўся за неабходнасць такой сістэмы выхавання, якая б рыхтавала людзей, карысных для грамадства.