ЦІХМЕ́НЕЎ Мікалай Сяргеевіч (27.7.1885, Масква — 14.1.1963),
удзельнік рэв. руху на Беларусі і Зах. фронце, дыпламат. Скончыў Маскоўскі ун-т (1909). З 1914 палкавы ўрач на Зах. фронце. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. армейскага к-та, нам. старшыні ВРК 2-й арміі, адзін са стваральнікаў бальшавіцкай арг-цыі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. дэлегацыі па падпісанні дагавора аб перамір’і на Зах. фронце ў ліст. 1917 у мяст. Солы Ашмянскага пав. У 1919—20 чл. рэўваенсавета 15-й арміі Зах. фронту. У кастр. 1920 чл. дэлегацыі па падпісанні мірнага дагавора з Фінляндыяй. З 1922 у Наркамаце асветы РСФСР. У 1925—30 і 1934—37 на дыпламат. рабоце ў Францыі, Японіі, Даніі. З 1938 у сістэме аховы здароўя. Чл.ВЦВК у 1925—31. Аўтар успамінаў у кн. «У барацьбе за Кастрычнік у Беларусі і на Заходнім фронце» (1957).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЧО́РА,
рака ў Кармянскім, Буда-Кашалёўскім і Чачэрскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 56 км. Пл. вадазбору 551 км². Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Лёсавая Буда Кармянскага р-на, вусце на ўсх. ускраіне г. Чачэрск. Цячэ па Прыдняпроўскай нізіне. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, шыр. 500—600 м. Схілы пераважна адкрытыя, умерана стромкія і спадзістыя, выш. 7—10 м, месцамі да 15 м. Пойма двухбаковая (шыр. 200—500 м), асушаная, лугавая, асобныя ўчасткі пад хмызняком. Рэчышча каналізаванае, шыр. 3—6 м у верхнім цячэнні, 7—10 м у сярэднім і да 15 м у ніжнім. На рацэ вадасх.Меркулавічы. Асн. прытокі: Дулепа, Любіца (справа) і Глыбокая (злева). Разводдзе з 2-й дэкады сак. да пачатку 3-й дэкады красавіка. Прымае сцёк з сеткі меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРВА́РКІ,
натуральныя павіннасці па будаўніцтве і рамонце замкаў, дарог, мастоў, грэбляў, плацін, млыноў і інш.дзярж. і панскіх збудаванняў, ачыстцы берагавых палос суднаходных рэк у ВКЛ, Рэчы Паспалітай і Рас. імперыі ў 15—1-й трэці 20 ст. Ш. не ўваходзілі ў склад паншчыны, іх памер не быў аднолькавы ў розных мясцовасцях; у 1-йпал. 19 ст. на Беларусі складаў да 24 і болей рабочых дзён у год з сял. двара. Найб. пашыранай інвентарнай нормай было 12 рабочых дзён у год з двара. Пасля сялянскай рэформы 1861 цяжар Ш. значна павялічыўся з прычыны таго, што дарожныя ўчасткі часта замацоўвалі за сельскай грамадой за некалькі дзесяткаў вёрст ад паселішчаў, а сяляне абавязаны былі папраўляць дарогі пераважна ў час палявых работ. Дарожную павіннасць несла амаль выключна сялянства. Ш. ў 1921—39 існавалі ў Зах. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́-ЛЬ-АЛА́ ГАНДЖЭВІ́ (Абу-ль-Ула Ганджэві) Махмуд Нізамеддзін, азербайджанскі паэт 1-йпал. 12 ст. Пісаў на мове фарсі. Услаўляў феад. правіцеляў і іх прыбліжаных. Аўтар шматлікіх вершаў (пераважна ў жанры касыды), якія вызначаліся высокім паэтычным майстэрствам, адточанасцю і выразнасцю формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСКО́ЛЬД І ДЗІР,
кіеўскія князі ў 2-йпал. 9 ст. Паводле летапісных звестак былі баярамі Рурыка. У 860 узначальвалі першы паход на Канстанцінопаль, вялі барацьбу з печанегамі, улічамі, дунайскімі балгарамі. Учынілі паходы на драўлян, полацкіх крывічоў. Забіты ў 882 наўгародскім князем Алегам.
Падпісана 30 вер. ў Мюнхене брыт. прэм’ер-міністрам Н.Чэмберленам і А.Гітлерам адразу пасля заключэння Мюнхенскага пагаднення 1938. Фактычна ўзмацніла пазіцыі фаш. Германіі, давала ёй поўную свабоду дзеянняў, чым садзейнічала развязванню 2-йсусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЗНІК (лац. Auriga),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка Капэла (α Возніка) 0,1 візуальнай зорнай велічыні, 90 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У сузор’і ёсць падвойныя зоркі, зорныя скопішчы. На тэр. Беларусі відаць увесь год. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РАН (лац. Corvus),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 2,6 візуальнай зорнай велічыні. 4 гал. зоркі амаль аднолькавай яркасці ўтвараюць няправільны чатырохвугольнік. 15 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць у канцы зімы і вясной. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ ПЁС (лац. Canis Major),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка — Сірыус (α Вялікага Пса, -1,4 візуальнай зорнай велічыні), самая яркая зорка ўсяго неба. 80 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі Вялікага Пса відаць зімой. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ДРУГА (сербахарвацкае),
у паўднёвых славян ранейшая назва вялікай патрыярхальнай сям’і; разнавіднасць сямейнай абшчыны. Складалася з некалькіх пакаленняў нашчадкаў аднаго бацькі з іх жонкамі і дзецьмі; гаспадарка і спажыванне агульныя. Налічвала 20—30 чал. (часам 50—80). Існавала да 2-йпал. 19 ст.