старажытны горад-дзяржава ў Паўд. Двухрэччы (сучаснае гарадзішча Джоха ў Іраку). У 3-м тыс. да н.э. вяла барацьбу з Лагашам з-за пагранічных тэрыторый і каналаў. У 24 ст. да н.э. правіцель У.Лугальзагісі атрымаў перамогу над Лагашам. У канцы 24 ст. да н.э. заваявана царом Акада Сарганам і ўвайшла ў склад Акадскай дзяржавы. Каля 2200 да н.э. горад захапіла племя гуціяў. У 21 ст. да н.э. У. — акруговы цэнтр Шумера і Акада. Каля 2000 да н.э. страціла сваё значэнне. У пач. 20 ст.н.э. на гарадзішчы Джоха мясц. жыхары знайшлі клінапісныя таблічкі (архіў царска-храмавых гаспадарак 23—21 ст. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМЯЧКІ́,
грызуны падсям. хамяковых. 40 родаў, 96 відаў. Пашыраны ўсюды за выключэннем Антарктыкі і Аўстралійска-Малайскай вобл. Жывуць у розных ландшафтах, большасць норныя. Найб.вял. роды Х.: беланогія (Peromyscus, 49 відаў), паўд.-амер. палявыя (Akodon, 33 віды).
Даўж. цела 5—25 см, хваста 0,7—21,5 см. Нагадваюць мышэй. Валасяное покрыва густое і мяккае, пераважна аднатоннае, на спіне ад светла- да цёмна-карычневага, на бруху святлейшае. Канечнасці 5-пальцыя, пальцы з Моднымі кіпцюрамі. Нараджаюць да 20 дзіцянят. Кормяцца раслінамі (насенне, ягады, вегетатыўныя ч.), насякомымі. Шкоднікі сельскай гаспадаркі. Пераносчыкі інфекц. хвароб. Маюць прамысл.значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РТАЎ КА́МЕНЬ АСТА́ШЫНСКІ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Знаходзіцца на паўд. ускраіне в. Асташын Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Валун ружовага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату (авоіды ад 1 да 3 см) і мускавіту. Даўж. 3,6 м, шыр. 2,1 м, выш. 0,9 м, у абводзе 9 м, аб’ём 3,6 м³, маса каля 10 т. Прынесены ледавіком 220—150 тыс.г. назад з Аландскіх а-воў Балтыйскага мора. Горная парода пры транспарціроўцы знаходзілася ў актыўнай зоне ледавіка, дзе набыла пляскатую, выцягнутую форму, падобную на цэглу. З валуном звязана шмат паданняў. У старажытнасці меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РТАЎ КА́МЕНЬ ВЯЛЕ́ЦКІ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1996). Знаходзіцца за 1,2 км на ПдЗ ад воз. Вялец і в. Вялец Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Валун шаравата-ружовага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2—9 см). Даўж. 3,6 м, шыр. 1,8 м, выш. над паверхняй 0,8 м, аб’ём 2,8 м³, маса 14 т. Прынесены ледавіком каля 20—15 тыс.г. назад з Выбаргскага масіву Ленінградскай вобл. Расіі. На паверхні 33 круглыя паўсферычныя лункі (дыяметр 5—6 см, глыб. 3 см) з загладжанымі і адшліфаванымі сценкамі. З валуном звязана шмат паданняў. У старажытнасці меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РТАЎ КА́МЕНЬ САБО́ЛКАЎСКІ, Здань камень,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1999). Знаходзіцца за 500 м на ПнУ ад в. Саболкі Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Валун чырвона-бурага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 4—8 см), шэрага кварцу (зярняты 0,3—1 см) і крышталямі біятыту, рагавой падманкі. Даўж. 4 м, шыр. 3,3 м, выш. 1,2 м, у абводзе 11,7 м, аб’ём 8,5 м³, маса 22,6 т. Прынесены ледавіком каля 20—17 тыс.г. назад з наваколляў г. Выбарг Ленінградскай вобл. Расіі. Частка каменя адколатая ўдарам маланкі. З валуном звязана шмат легенд. У старажытнасці меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНО́МІКА-ГЕАГРАФІ́ЧНАЕ СТАНО́ВІШЧА,
сукупнасць прасторавых суадносін нас. пунктаў, прадпрыемстваў і эканам. раёнаў асобных краін і іх груп да вонкавых аб’ектаў, якія маюць для іх эканам.значэнне. Э.-г.с. — катэгорыя гіст., даследуецца як працэс змен суадносін аб’ектаў пры геаграфічным (тэрытарыяльным) падзеле працы. Ацэньваецца як спрыяльнае і неспрыяльнае. Спрыяльнае Э.-г.с. — гэта толькі патэнцыяльная магчымасць яго выкарыстання; фактычная рэалізацыя залежыць ад канкрэтных гіст. і сац. умоў. У прасторавым аспекце адрозніваюць цэнтр., перыферыйнае, «суседскае» і інш. віды становішча, а паводле маштабу разглядаюць мікра-, меза- і макрастановішча. Інтэгральнае Э.-г.с. складаецца з уласных (пафактарных) становішчаў (напр., транспартна-геагр., палітыка-геагр.), якія аналізуюцца паасобна. Гл. таксама Геаграфічнае становішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ва́жнасцьж.
1. (значнасць) Wíchtigkeit f -; (значэнне) Bedéutung;
насту́пны паво́дле ва́жнасці der nächstwichtigste;
2. (фанабэрыстасць) Hóchmut m -(e)s; Wichtigtueréi f -; (не) вялі́кая ва́жнасць!разм. das ist nicht so wíchtig!, das ist ganz únwichtig!;
дзе́ля бо́льшай ва́жнасціразм. der gróßen Wíchtigkeit hálber
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ліго́мы ’распешчаны’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Паводле ілюстрацыі бліжэй было б значэнне ’пераборлівы’. Па форме — дзеепрыметнік з суф. ‑ом‑ (як лакомы, ядомы). Да ляжаць (гл.). На значэнне, відавочна, уплывала лексема лігуміны ’ласункі, саладосці’ (Вешт.), якая з польск.legumina ’салодкая, мучная ежа’ і інкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гуча́цьігучэ́ць, ‑чыць; незак.
1. Утвараць гукі. Стрэлы гучалі адзін за адным.Дамашэвіч.//чым. Поўніцца гулам, быць напоўненым якімі‑н. гукамі. Лес гучыць птушынымі песнямі.
2. Раздавацца, быць чутным. Гучала мелодыя вясёлай песні, мякка звінелі дзявочыя галасы.Дуброўскі.Усё ўжо скончылася, людзі разыходзіліся па хатах, а ў вуш[ах] Аксінні гучэлі і гучэлі іх галасы.Кулакоўскі.
3.перан. Мець тое ці іншае значэнне, рабіць уражанне. Словы Любы гучалі пераканаўча.Васілевіч.Словы дзядзькі Харытона гучалі як прароцтва.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амярцве́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў адчувальнасць, зрабіўся мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.).
2.перан. Які страціў рухомасць пад уплывам чаго‑н. Не варушачыся, як амярцвелы, у шынялі і кепцы, ..[незнаёмы] насцярожана, і як бы палахліва глядзеў на Післяка.Сіўцоў.// Які заціх, перастаў быць ажыўленым. Амярцвелы горад.// Які пазбавіўся маральных сіл, адчувае спустошанасць; які перастаў актыўна рэагаваць на падзеі. Нават гром кананады Не развее тугі З амярцвелага сэрца.Глебка.
3.перан. Які страціў жыццёвасць, значэнне; аджыў. Амярцвелыя традыцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)