Салодкі кандытарскі выраб у выглядзе цвёрдай масы з расцёртага сланечніку, арэхаў і пад. Арахісавая халва. Сланечнікавая халва. □ Янка палез у будан і вынес адтуль два паржавелыя селядцы, пачак пячэння і кавалачак халвы на прамасленым шматку паперы.Чыгрынаў.
[Араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм. Цынкавая скрынка (звычайна для захавання патронаў). Вінтоўкі — іх дваццаць штук — перанеслі ў два захады і яшчэ адну ходку зрабілі па цынкі з патронамі.Навуменка.Падбег Багроў з распячатанай цынкай патронаў.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чвыр, ‑у, м.
Разм. Тое, што і жвір. Чыста былі замецены сенцы, высыпаны чвырам.Чорны.[Параска:] — Запражыце, цётка, каня ды чвыру вазы са два на дарогу вывезіце.Лобан.Прыступкі ганка свяціліся тады залацістай жаўцізной — гэтак бабка Настуся вышароўвала іх з чвырам.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
4.з чым і без дап. Уступаць у сутыкненне (пра пачуцці, імкненні).
У ім радасць змагалася з зайздрасцю.
У душы змагаліся два пачуцці.
|| наз.змага́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тро́е, траі́х, траі́м, траі́мі, ліч.зб.
Тры.
Ужыв.:
а) з назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асобу.
Т. сыноў.
Т. сірот;
б) з асабовымі займеннікамі ў мн.
Іх было т.
Гэту работу ўжо траім прапаноўвалі;
в) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот.
Т. дзяцей.
Т. цялят;
г) з множналікавымі назоўнікамі.
Т. саней.
Т. штаноў.
Т. сутак;
д) без назоўнікаў, калі абазначае асоб мужчынскага і жаночага полу разам.
Нас там працуе т.: два мужчыны і жанчына;
е) з некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы.
Т. рукавіц.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАРПО́ВІЧ Лявонцій (свецкае імя Лонгін, Логвін; 1580, г. Пінск Брэсцкай вобл. — вер. 1620),
бел. праваслаўны дзеяч, пісьменнік. Адзін з пачынальнікаў айч. сістэматычнага багаслоўя. Вучыўся, верагодна, у Віленскай брацкай школе. Не пазней 1610 пастрыгся ў манахі, потым прыняў сан святара. Заснавальнік і першы архімандрыт Віленскага брацкага Святадухаўскага манастыра. Рэктар брацкай школы, рэфармаванай пры яго ўдзеле на ўзор класічнай 2-ступеннай. Узначальваў навуч. і выдавецкую дзейнасць віленскага праваслаўнага брацтва. Выступаў у абарону праваслаўя, супраць Брэсцкай уніі 1596. Быў духоўным настаўнікам царк. дзеячаў М.Сматрыцкага, Іосіфа Бабрыковіча, Сільвестра Косава і інш. За выданне антыуніяцкай кн. М.Сматрыцкага «Трэнас» у 1610 зняволены на 2 гады. Аўтар твораў «Казанне двое...» («Казанне на Праабражэнне» і «Казанне на Успенне Багародзіцы», Еўе, 1615), «Казанне на пахаванне князя В.В.Галіцына» (Вільня, 1619; захавалася ў аўтарскім перакладзе на польск. мову) і «Казанне ў нядзелю перад Раством Хрыстовым» (верагодна, 1619; захавалася ў рукапісным зб-ку). Аўтар шматлікіх глыбока эмацыянальных пропаведзяў, прадмовы да кн. Фікарыя Святагорца «Вертаград душэўны» (1620) і інш. Памяці К. прысвечаны «Казанне на чэснае пахаванне... Лявонція Карповіча» М.Сматрыцкага і паэма «Лямант на смерць Лявонція Карповіча» (1620).
Літ.:
Молчанов Н. Леонтий Карпович, церковный вития православной юго-западной Руси в XVII ст. и два его слова // Православное обозрение. М., 1880. Т. 3;
Левшун Л.В. Некоторые принципы использования текстов Священного Писания в «Казанье на Преображенье» Леонтия Карповича // Начало: Сб. работ молодых ученых. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОК (Locke) Джон (29.8.1632, Рынгтан, Вялікабрытанія — 28.10.1704),
англійскі філосаф і паліт. мысліцель, заснавальнік лібералізму, асацыятыўнай псіхалогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1668). Скончыў Оксфардскі каледж. У 1667—69 жыў у Францыі і Галандыі. У цэнтры філасофіі Л. — тэорыя пазнання, заснаваная на адмаўленні існавання прыроджаных ідэй і прынцыпаў. Паводле Л., усе чалавечыя веды зыходзяць з вопыту; вопыт складаецца з простых ідэй — пачуццёвых уражанняў і назіранняў, якому розум падпарадкоўвае сваю дзейнасць («Вопыт пра чалавечы розум», 1690). Развіў вучэнне пра першасныя і другасныя якасці і тэорыю ўтварэння агульных ідэй (абстракцый). Яго сац.-паліт. канцэпцыя абапіраецца на звычаёвае права і тэорыю грамадскага дагавору («Два трактаты пра кіраванне», 1690). Распрацоўваў праблемы фарміравання грамадзянскай супольнасці і ўзнікнення дзяржавы, тэорыі раздзялення ўлад, як гал. элемента прававой дзяржавы. Абгрунтаваў палажэнне аб прыватнай уласнасці як неад’емным атрыбуце чалавека, узаемасувязі прыватнай уласнасці з працай чалавека і яго дабрабытам. У педагогіцы зыходзіў з вырашальнага ўплыву асяроддзя на выхаванне («Некаторыя думкі аб педагогіцы», 1693). Яго творы ў 18—19 ст. паўплывалі на развіццё тэорыі натуральнага права, канцэпцый грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы ў Беларусі, Літве і Польшчы (Б.Дабшэвіч, А.Доўгірд, К.Нарбут, А.Скарульскі, Я.Снядэцкі, І.Страйноўскі і інш.).
Тв.:
Рус.пер. — Избр. филос. произв. Т. 1—2. М., 1960.
Літ.:
Нарский И.С. Философия Джона Локка. М. 1960;
Соколов В.В. Европейская философия XV—XVII вв. М., 1984. С. 402—427.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́РАС Валянцін Яфімавіч (н. 9.2.1930, Мінск),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1955). Працаваў у гродзенскай літаграфіі. на фабрыцы ў Мінску, у газ. «Звязда» (1955—62), час. «Нёман» (1964—68). Друкуецца з 1948. Піша на рус. і бел. мовах. У вершах і прозе тэмы сталення падлеткаў, гераізм народа ў Вял.Айч. вайну, кахання, сяброўства, вернасці, пошуку ідэалу; зб-кі вершаў «Мінска вуліцы родныя» (1959), «Давер» (1960), «Трывожная зямля» (1963), «Два сшыткі» (1982), «Пазіцыя» (1987); кнігі прозы «Першая маланка» (1973), «Ні хвіліны раскаяння» (1974), «Пад сузор’ем Льва» (1978), «Роздум» (1984). Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Наш Пімен» (пра П.Панчанку; 1967), «Жаўранкі ляцяць на Палессе» (1975), «Зорка Максіма» (пра М.Багдановіча; 1980), «Вяртанне ў першы снег» (пра Р.Барадуліна; 1985; усе паст. на «Беларусьфільме»), п’есы «Не патушы свечку» (паст.Бел. тэлебачаннем, 1974). На рус. мову пераклаў раман Г.Гарсія Маркеса «Восень патрыярха» (1978, з К.Шэрманам); кнігі В.Быкава, С.Гаўрусёва, С.Грахоўскага, У.Корбана, У.Нядзведскага; вершы Э.Агняцвет, П.Броўкі, Барадуліна, А.Вярцінскага, В.Зуёнка, П.Макаля, М.Танка і інш. Яго пераклады з бел. мовы сабраны ў кн. «Пах мёду» (1986). Для Бел.т-ра імя Я.Купалы на бел. мову пераклаў п’есу Я.Шварца «Дракон».
Тв.:
Прощальные костры: Избр. повести и рассказы. Мн., 1980;
Дань времени: Избр. повести и рассказы. Мн., 1990.