оперна-балетная трупа падскарбія надворнага літ. А.Тызенгаўза ў Гродне ў 1769—80. Да 1774 невял. ансамбль інструменталістаў і вакалістаў, пазней сталы калектыў (у 1780 больш за 70 чал., уключаючы капэлістаў) са значным оперным і балетным рэпертуарам з твораў ням., франц. і італьян. аўтараў. У 1774 пераважалі італьян. артысты, запрошаныя ў Гродна прыдворным скрыпачом і капельмайстрам Л.Сітанскім (гл. ў арт.Сітанскія). У 1776 т-р канчаткова сфарміраваўся. У ім працавалі 7 спевакоў і 8 спявачак, у т. л. вядомыя італьян. вакалісты Дж.Кампанучы, Г. дэ Бернуцы Давія і К.Банафіні (усе пазней артысты італьян. оперы С.-Пецярбурга), Я.Д.Гіблер, А.Бароні, а таксама М.Сітанская, Д.Малевіч, Г.Змітровіч і інш. З 1778 у пастаноўках удзельнічалі вучні Гродзенскай музычна-тэатральнай школы Тызенгаўза, прыгонныя танцоўшчыкі, спевакі і інструменталісты. Балетная трупа ў 1779—80 уключала больш за 30 чал. Балетмайстры Г.Петынеці (1774—79; ставіў балеты на ўласныя лібрэта, танцаваў гал. партыі), з 1779 К.А.Марэлі і яго жонка, педагог і першая танцоўшчыца Г.Марэлі (Саламоні). Сярод артыстаў Л.Петынеці (пасля 1775), прыгонныя М.Адольская, А.Бжазінскі, Е.Валінскі, А.Дарэўская, Р.Лаўцэвіч, М.Малінская, Д.Пякарская-Сітанская, М.Рымінскі, М.Чаклінская, якія пазней атрымалі вядомасць на варшаўскай сцэне. У 1778 у т-ры пастаўлены опера «Магніфік» («Велікапышны») А.Грэтры, балеты «Сялянскі балет» і «Квартэт дудароў», «Другі балет пекараў» (харэаграфія ўсіх Г.Петынеці), камедыя «Севільскі цырульнік» П.Бамаршэ. Паказы суправаджала Гродзенская капэла Тызенгаўза. Пасля закрыцця т-ра балетная трупа працавала ў Паставах (да 1785).
Будынакт-ра закладзены ў 1772 па ініцыятыве Тызенгаўза, узведзены ў 1770-я г. з цэглы (арх. І.Г.Мёзер, Дж.Сака). Задуманы як працяг Гродзенскага палаца Тызенгаўза (злучаўся з яго левым флангам крытым пераходам). Тэатр. зала, сфарміраваная па «італьян. крывой», уяўляла сабой паўкруглае памяшканне з амфітэатрам і яруснымі галерэямі па перыметры; мела 22 ложы ў 2 ярусах, партэр і сцэну з 5 планамі кулісных машын для перамяшчэння дэкарацый. Пасля рэканструкцый у 1859, 1940 і 1975 надбудаваны 3-і паверх, расшырана сцэн. каробка і глядзельная зала. Трохпавярховы будынак складанай канфігурацыі ў плане пастаўлены на высокі руставаны цокаль, накрыты 4-схільным дахам. Гал. фасад асіметрычны, падзелены карнізам на 2 часткі. Над уваходам у левым крыле — вял. балкон, які падтрымліваюць 4 калоны, апрацаваныя рустам. Правая частка будынка — прамавугольны ў плане аб’ём сцэн. каробкі. Глядзельная зала знаходзіцца на ўзроўні 1-га і 2-га паверхаў. На 1-м паверсе размешчаны невял. фае і службовыя памяшканні, на 2-м — рэпетыцыйны пакой, грымёрныя. З 1984 у будынку працуе Гродзенскі абл.т-р лялек.
Літ.:
Музыкальный театр Белоруссии: Доокт. период. Мн., 1990. С. 187—191, 224—227.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБЛЯ́НА (Ljubljana),
горад, сталіца Славеніі. Знаходзіцца ў міжгорнай Люблянскай катлавіне абапал р. Любляніца каля яе ўпадзення ў р. Сава. 276 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (гідратурбіны, эл.-тэхніка, прыладабудаванне і інш.), тэкст., харч., хім., гарбарна-абутковая, дрэваапр., папяровая, фармацэўтычная, паліграфічная. Славенская акадэмія навук і мастацтваў. Ун-т. Турызм, міжнар. кірмашы, фестывалі.
У 1 ст.н.э. на месцы Л. знаходзіўся рым. лагер, потым г. Эмона (разбураны ў 5 ст.). Як славенскае паселішча вядома з 1144. У 2-й пал. 13 ст. Л. (ням. назва Лайбах) атрымала гар. правы, адм. ц. Крайны. З 1335 уладанне Габсбургаў, з 1460-х г. рэзідэнцыя епіскапа. У 15—16 ст. найбуйнейшы гандл. цэнтр на славенскіх землях. У 16 ст. тут пашырылася Рэфармацыя (П.Трубар), у 1595 засн.ун-т. З 1809 гал. горад Ілірыйскіх правінцый Паводле рашэння Венскага кангрэса 1814—15 Л. перададзена Аўстрыі. У 1821 тут праходзіў кангрэс Свяшчэннага саюза (Лайбахскі кангрэс). У 19 — пач. 20 ст. цэнтр славенскага нац.-вызв. руху. З 1918 сталіца Славеніі ў складзе Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія). У крас. 1941 акупіравана войскамі Італіі, у вер. 1943 — Германіі. У маі 1945 вызвалена Нар.-вызв. арміяй Югаславіі. З 1945 сталіца Славеніі.
Ад ант. часоў захаваліся рэшткі ўмацаванняў, акведука, некропаля. Гіст. ядро горада — замак Град на ўзгорку каля р. Любляніца (засн. ў 9 ст.; перабудаваны ў стылі барока ў 16—17 ст., вежа — сярэдзіна 19 ст.) і размешчаныя каля яго падножжа раёны плошчаў Старой, Гарадской і Новай. Барочная забудова моцна пашкоджана землетрасеннем 1895 (горад адноўлены і рэканструяваны ў 1-й трэці 20 ст.). Найб. значныя пабудовы: палац епіскапа (1512—1733, арх. А.Тыфернус; готыка), у стылі барока — цэрквы св. Якаба (1613—15, перабудавана ў 1701) і урсулінак (1718—26; 1744), сабор св. Мікалая (1700—07, праспект А.Поца, купал сярэдзіны 19 ст.), ратуша з аркадным унутр. дваром (1717—18, арх. Г.Мачак), палацы Швейгера (каля 1755) і Грубера (1782, арх. Д.Грубер). Пабудовы канца 19 — пач. 20 ст. ў духу эклектыкі (Оперны т-р, будынак Выканаўчага веча) і стылю мадэрн (атэль «Уньён»), У духу нац. рамантыкі пабудаваны стадыён (1930), б-ка ун-та (1936—40, абодва арх. І.Плечнік). Паводле плана рэканструкцыі 1950 узведзены будынакНар. скупшчыны (1959, арх. В.Гланц), спарт. зала «Цівалі» (1965, арх. М.Божыч), дом друку (1960-я г.арх. Б.Коцмут), ансамбль будынкаў на пл. Рэвалюцыі (1963—75, арх. Э.Раўнікар). Сярод помнікаў «Фантан славенскіх рэк» (1751, скульпт. Ф.Роба), змагарам Супраціўлення (1952) і інш. У Л. музеі Нацыянальны, Нац. галерэя, Славенскі этнаграфічны, Сучасная галерэя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Перасы́паць, пірасы́паць ’перабудаваць старую драўляную будыніну, у якой гнілое бярвенне замяняецца новым’ (Некр.; Варл.; бялын., Янк. Мат.; Мат. Гом.), ’рамантаваць агароджу’ (навагр., Жыв. сл.), драг.пырысэ́патэ (хату, хлыва́) ’паднавіць будынак’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), перасыпа́нка ’рамантаваная хата з падноўленымі вянкамі’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Укр.бойк.переси́пати (піч, хату) ’перабудаваць, пераставіць’, зах.-валын.пирисе́пате ’збіраць нанова рассыпаныя клёпкі ці ўстаўляць новае дно’; рус.кастр., арл., наўг.пересыпа́ть ’разбіраць і зноў складваць, перабудоўваць (аб будынках)’, польск.przesypać ’тс’, славац.presýpať perie ’памяняць пер’е ў падушках’. Да пера- і cы́паць (гл.). Утварылася ў выніку семантычнага пераносу: першапачаткова слова ўжывалася толькі ў адносінах да сыпучых цел, пазней — у адносінах да драўлянага посуду і начыння: перабіраліся клёпкі, старыя замяняліся новымі, зноў набіваліся абручы, і, параніце, назва дзеяння, звязанага з гэтым рамонтам, перайшла на рамонт будынкаў, агароджы і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скарб ‘казна; скарб; маёмасць; багацце’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Байк. і Некр., Варл., Сл. ПЗБ, Гарэц., Др.-Падб., Касп., Сцяшк.), ‘схаваныя каштоўнасці’ (Сл. ПЗБ), ска́рба ‘казна’ (Шпіл.). Запазычанне з польск.skarb ‘тс’, таксама як і рус.скарб; гл. Кюнэ, Poln., 96; Фасмер, 3, 633; Праабражэнскі, 2, 294. Польскае слова ўзыходзіць да ст.-в.-ням.scerf, нов.-в.-ням.scher(p)f ‘манета’ (Міклашыч, 298; Праабражэнскі, там жа), якія звязаны з ст.-в.-ням.scarbôn ‘рабіць надрэзы’ і першапачаткова азначала манету з зубчастым краем (Клюге-Гётце, 514; Праабражэнскі, там жа). Ст.-бел.скарбъ з ст.-польск.skarb (Булыка, Лекс. запазыч., 299). З польск. таксама скарбо́вы(й) ‘казённы’ (Нас., Касп.), ‘дзяржаўны або грамадскі’ (Варл.), ска́рбніца ‘схоў’ (Байк. і Некр.), скарбні́ца ‘будынак, дзе захоўваюць грошы ў гатоўцы’ (Ласт.); гл. Кюнэ, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́рпус
(лац. corpus = цела)
1) тулава чалавека або жывёлы;
2) аснова прыбора, апарата, механізма (напр. к. гадзінніка);
3) асобны будынак на агульнай пляцоўцы (напр. галоўны к.);
4) вайсковае злучэнне з некалькіх дывізій;
5) сукупнасць асоб адной спецыяльнасці, аднаго службовага становішча (напр. дыпламатычны к.);
6) друкарскі шрыфт, кегель якога роўны 10 пунктам (3,76 мм).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шко́ла
(лац. schola, ад гр. schole)
1) навучальная ўстанова, якая ажыццяўляе агульную адукацыю і выхаванне маладога пакалення, а таксама будынак, дзе гэта ўстанова размяшчаецца;
2) сістэма адукацыі, вывучка, набыты вопыт (напр. ш. жыцця, ш. ігры на баяне);
3) кірунак у навуцы, літаратуры, мастацтве, звязаны пераемнасцю прынцыпаў і метадаў (напр. ш. крытычнага рэалізму).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.неўжыв.). Мець у якасці намеру, разліку на будучае; намячацца. Верамейчык расказаў, якім чынам калгас дасягнуў высокіх ураджаяў і як далей мяркуецца развіваць гаспадарку.Дуброўскі.Сельскі савет перайшоў у новы будынак — меншы — на сярэдзіну вёскі, а стары, вялікі, меркаваўся пад клуб.Пестрак.
2. Жыць у згодзе, мірыцца. — Вядома, бацькаўшчыны шкода, — Сказаў Антось у тоне згоды: — Але ж і трэба меркавацца І аднаго чаго трымацца.Колас.
3. Раіцца. Тут .. [хлопцы] зноў пачалі меркавацца, каму лезці, а каму збіраць яблыкі.Шахавец.— Я табе, сынку, скажу. Я меркаваўся з маткаю.. Мы з маткаю дамо рады і даўгам і зямлі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цагля́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цэглы. Цагляная кладка. □ Сыпаліся разбітыя кулямі шыбы, ляцеў тынк і руды цагляны пыл.Грахоўскі.// Зроблены з цэглы. Цагляны будынак. □ Тут [у мястэчку] ёсць цагляная лазня, царква св. Магдалены, два млыны, дзве школы, сінагога, касцёл і камяніца Базыля Трайчанскага.Колас.Двор Кацубаў быў адгароджаны новымі шчыкетамі, з брамаю і каліткаю, за якімі відаць была новая хата на высокім цагляным падмурку.Якімовіч.
2. Які мае колер цэглы; карычневата-чырвоны. На круглым твары цаглянага колеру тырчэлі сіваватыя тоўстыя вусы.Бядуля.Твар Дзічкоўскага быў цаглянага колеру.Алешка.І цагляная чырвань новых муроў На мяне пральецца, як кроў. І за белаю вапнаю свежых сцен Я ўбачу хаціны чорны шкілет.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэа́трм.
1. (мастацтва) Theáter n -s -;
2. (установа) Theáter n -s -;
3. (будынак) Theáter n;
о́перны тэа́трÓpernhaus n -es, -häuser, Óper f -, -n;
зялёны тэа́тр Fréilichttheater n, Fréilichtbühne f -, -n;
ля́лечны тэа́тр Púppentheater n;
4.:
тэа́тр вае́нных дзе́янняў Kríegsschauplatz m -(e)s, -plätze;
анатамі́чны тэа́тр Anatomíe f -, -í¦en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
duck
I[dʌk]
n.
ка́чка f.
II[dʌk]1.
v.i.
1) акуна́цца
2) ху́тка схіля́цца
3) уніка́ць, цішко́м уцяка́ць
to duck behind the building — шу́снуць за буды́нак
2.
v.t.
1) акуна́ць
2) схіля́ць рапто́ўна
She ducked her head — Яна́ рапто́ўна схілі́ла галаву́
3) informal уніка́ць, ухіля́цца
to duck the question — уні́кнуць адка́зу
III[dʌk]
n.
парусі́на f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)