Бага́тка ’адуванчык лячэбны, Taraxacum officinale Web.’ (да геаграфіі гл. Кіс., 128), назва расліны’ (Янк. Мат., 94: «Бага́ткамі на Купалля абразы́ аптыка́яць»). Мабыць, вытворнае ад багаты (кветка мае вялікую колькасць пялёсткаў). Аднак не выключаецца, што ў аснове назвы ляжыць уяўленне аб лячэбных або магічных (культавых) уласцівасцях расліны. Другая, «купальская», расліна, якую азначае бага́тка — гэта тое ж самае, што і рус.бога́тка, бога́тница ’Conyza; Erigeron’, укр.богатинка, богатниця, на якой гадаюць аб багацці (адсюль і назва, гл. СРНГ, 3, 44–45). Параўн. і польск.bogatka (XV ст., гл. Брукнер, 34). Паколькі бага́тка ’Erigeron’ мае і іншую назву: рус.пушки, бел.пушкі (Кіс., 50), то магчыма, што на адуванчык проста перанеслі назву багаткі (па падабенству).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кула́га ’саладуха, ягады, звараныя з мукой, зацірка, кулеш’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Касп., Нік. Очерки, Арх. ГУ, Грыг., Чач., Вешт., Др.-Падб., Маш., Гарэц., Шн., Мат. АС, Янк. Мат., Мат. Маг., Нар. словатв., Бяльк., Сержп. Грам., КЭС, лаг., Яўс., Серб.). Укр.кулага, рус.кулага ’тс’. Параўн. кулеш (гл.). Унутраную форму слова кулага можна ўбачыць у такіх дзеясловах, як кулажыцца, кулажыць ’паказваць на дождж’ (Нас. Сб., Юрч.). Адсюль відаць, што першаснае значэнне было ’вадкая сумесь’. Словаўтваральна мадэль з суфіксам ‑ага. Першасны дзеяслоў, на жаль, надзейна не рэканструюецца, але серб.-харв.ку́ља ’мамалыга’ дае яшчэ адну падставу для выдзялення ў кулага суфікса ‑ага. Слаўскі (3, 347) бачыць рэлікты зыходнага дзеяслова ў kuliti, kuljati (гл. куляць1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аме́ла ’Viscum album’ (БРС, Сцяшк., Кіс., БелСЭ), амяла ’Festuca orientalis’ (Кіс., Інстр., Шат.), ’Poa trivialis’ (Кіс.), омела (КСТ), укр.омела, рус.омела, чэш.jmelí, славац.omela, польск.jemioła, н.-луж.jemjoł, балг.имел, серб.-харв.ѝмела, славен.imela, mela. Прасл.*omela/ьmela ∼ літ.ãmalas, лат.amals, Траўтман, 7. Славянскія паралелі звязваюць з jęti, jьmǫ + ela (як bъč‑ela ’пчала’) (Брукнер, KZ, 45, 296). Вельмі праблематычна, улічваючы, што балтыйскія прыклады сведчаць аб балта-славянскай інавацыі. Параўн. Хэмп, ЗФЛ, 14, I, 1971, 253–255, які рэканструюе праславянскія формы *omela/*jemelьje: адсюль фанетычныя і марфалагічныя варыянты ў жывых славянскіх мовах. Паводле Хэмпа (там жа, стар. 255), прасл.omelá (*amélā) генетычна звязана з лац.amārus ’горкі, едкі, востры’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрэнь ’дрэнь, дрэнны’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). У дыял. і дрень (Бяльк.). Слова не вельмі яснага паходжання. Здаецца, можна лічыць, што яно роднаснае рус.дрянь ’тс’ (па адной версіі *дрань ад драть; па іншай з *дрябнь да дряблый; гл. Фасмер, 1, 546; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 198). Вакалізм у бел. слове не зыходны, а трансфармаваўся па тыпу барса́ць: бэ́рсаць, ва(д)зга́ць: вэ́дзгаць, даўжа́р: дэ́ўжар. Хутчэй, аднак, зыходным з’яўляецца тып рус.дрянно́й, бел.*дранны́, адкуль пасля перанясення націску на першы склад «аднавіўся» вакалізм «э»: *дранны́ → дрэ́нны; адсюль ужо дрэнь. Параўн. польск.drań (Слаўскі, 1, 161). Бел. словы могуць паходзіць і прама ад *dranь, *dranьnъ (*dьranъ, *dьranьnъ) без палаталізацыі (*r > rʼ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́цер, па́церы, па́ціры ’малітва наогул і асабліва «Ойча наш» (Нас., ТСБМ, Яруш., Кліх, Мядзв., Др.-Падб.; мін., гродз., Шн. 2; Сл. ПЗБ), ’ружанец, пацеркі, з якімі моляцца’ (Сцяшк.), ст.-бел.пацеръ, патеръ ’тс’ (1516 г.) запазычаны са ст.-польск.pacierz, pacierze ’тс’, якое прыйшло (у X ст.) са ст.-чэш.páteř, дзе азначала лац. малітву, што пачынаецца словамі pater noster ’Ойча наш’. Пазней, калі малітваў чыталі некалькі, іх адлічвалі на ружанцы — пацерках (шарыках з ружовага дрэва, нанізаных на нітку). Таму пазней pater noster стала азначаць ’адна пацерка’, а выраз скараціўся да pater. Адсюль паходзіць і па́церка (гл.) (Насовіч, 395; Брукнер, 390; Махэк₂, 437; Шцібер, RÉS, 1961, 39, 8; Булыка, Лекс. запазыч., 180).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́спех1, паспе́х ’удача ў дасягненні чаго-небудзь’, поспехі ’добрыя вынікі ў рабоце, вучобе’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., ТС), укр.поспіх ’поспех’, ст.-рус.поспѣхъ ’дапамога’, ’стараннасць, руплівасць, подзвіг’, польск.pośpiech ’хуткасць, спешнасць’. Звязана з паспяшаць — паспець ’(з)рабіць хутка, на час, удала’. Адсюльпоспех у першасным значэнні ’справа, зробленая хутка, спрытна, на час, удала’ > ’добры вынік’ > ’подзвіг’, ’поспех’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння.
По́спех2, паспяшо́к ’грузік на верацяне, каб яно даўжэй круцілася пры прадзенні; круглае, звычайна металічнае колца, якое надзяваецца ў пачатку прадзіва на верацяно, каб яно стала цяжэйшым і лепш (даўжэй) круцілася’ (Бір.; слуц., Нар. словатв.; З нар. сл.). Назва прыстасавання, звязаная з паспяшаць ’паскараць’, гл. паспе́х.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раско́л ’збойца, разбойнік’, ’гарэза, свавольнік’, ’вісус, шыбенік’ (Бяльк., Мат. Гом.; дзярж., Нар. сл.; Жд. 3, ТС, Янк. Мат.), ’злы, нялітасцівы чалавек’ (Сцяшк. Сл.), раско́ла ’хуліган’ (Сл. Брэс.), роско́л, роско́льнік ’шыбенік, свавольнік’ (ТС). Як здаецца, няма падстаў ідэнтыфікаваць з рус.роско́л, раско́льник, якія Фасмер (3, 444) выводзіць ад рас- і колоть у значэнні ’разбіваць, ламаць’; мяркуецца, што яны ўвайшлі ў мову пасля расколу ў праваслаўі пры патрыярху Нікане ў 1654 г., адсюль маглі набыць значэнне ’разбойнік’. Параўн. накольнік, гл.; развіццё семантыкі аналагічна да сэнсава блізкіх вісус, шыбенік (гл.), і, відавочна, азначала злачынцу, што павінен быў быць пасаджаны на кол (гл.), але змог застацца непакараным. Раско́л у значэнні ’сектант’ (Сержп. Казкі), відаць, запазычана з рускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руя́ ’зграя (ваўкоў, сабак) у перыяд цечкі; гайня’ (ТСБМ). Польск.ruja ’час цечкі ў аленяў’ разглядаецца Брукнерам (468) разам з лат.raunas laikas ’час марцавання ў катоў’ — утварэнне ад кораня ru‑, прадстаўленага ў польск.rukać — пра падобны крык свіней, чэш.ruchati, рус.хрю́кать ’рохкаць’ і, верагодна, у бел.ро́хкаць. Але параўн. балг.дыял.ру́йва, ру́йне ’праступіць, пацячы, хлынуць’, рус.струя́ ’струмень’. Тут і.-е.*rou‑/*reu‑ (з пашырэннем ‑k‑, адсюль жа прасл.*ruk‑ у балг.ру́квам ’пацячы раптоўна і моцна, хлынуць (пра вадкасць); шугануць (пра агонь)’; з чаргаваннем галоснага ў корані гл. таксама рой, рака. Перанос з ’цечка’ на ’зграя ў час цечкі’, параўн. балг.рой і рус.рой (БЕР, 6, 340–341).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Са́па1 ’акоп, траншэя, падкоп’ (ТСБМ). Праз рус.са́па ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 82), якое з франц.sap(p)e ’траншэя’ (Праабражэнскі, 2, 251; Фасмер, 3, 558). Адсюль фразеалагізм ціхай сапай ’непрыметна, цішком’, гл. Лепешаў, этым. фраз., 401–402.
Са́па2 ’від рыбы (тонкая, касцістая)’ (ТС). Рус.дыял.са́па ’рыба Cyprinus ballerus L.’ Існуючыя версіі няпэўныя. Параўноўвалі з літ.šãpalas ’рыба Leuciscus cephalus’, лат.sapals ’від карпа’, гл. Мацэнаўэр, LF, 19, 246 і наст., што адвяргае Фасмер (3, 558), таксама як і думку Мацэнаўэра (Cizí sl., 303) аб сувязі з ням.Zope ’від карпа’, zupe ’тс’. Лаўчутэ (Балтизмы, 148) выводзіць з лат.sapols ’галаўль’; супраць Анікін, Опыт, 272–273 (прапануе сувязь з прасл.*sopěti, *sapeti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
schlíeßen*
1.vt
1) зачыня́ць
2) запіра́ць, замыка́ць;
j-n in die Árme ~ абня́ць каго́-н.
3) рабі́ць высно́ву, выво́дзіць;
was ~ Sie daráus? яку́ю высно́ву Вы ро́біце адсю́ль?;
daráus ist zu ~, dass…адсю́ль мо́жна зрабі́ць высно́ву, што…