жо́ўты, -ая, -ае.

1. Які мае колер аднаго з сямі асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж аранжавым і зялёным; колеру яечнага жаўтка.

Жоўтая фарба.

2. перан. Згодніцкі, прадажны; нізкапробны.

Жоўтая прэса.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных, медыцынскіх, мінералагічных назваў.

Жоўтая лілія.

Жоўтая ліхаманка — вострая заразная хвароба, якая распаўсюджана ў трапічных краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жоўць¹, -і, ж.

1. Жоўта-зялёная горкая вадкасць, якую выдзяляе печань у кішэчнік.

2. перан. Злосць, раздражненне.

У яе словах многа жоўці.

|| прым. жо́ўцевы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жоўць², -і, ж. (спец.).

Жоўтая фарба.

Цынкавая ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жрэц, жраца́, мн. жрацы́, жрацо́ў, м.

1. У старажытных рэлігіях: свяшчэннаслужыцель, які спраўляў богаслужэнне і выконваў абрад ахвярапрынашэння.

2. перан., чаго. Той, хто прысвяціў сябе служэнню чаму-н. (навуцы, мастацтву і пад.).

Жрацы мастацтва.

|| ж. жры́ца, -ы, мн. -ы, жрыц.

|| прым. жрэ́цкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жрэ́цтва, -а, н.

1. Заняткі, абавязкі жраца.

2. зб. Саслоўе жрацоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жуда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

Тое, што і жудасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жу́дасны, -ая, -ае.

1. Поўны пачуцця страху, чаго-н. непрыемнага, жахлівага.

Ж. сон.

Жудасныя думкі.

2. перан. Надзвычай вялікі, вельмі моцны.

Жудасная эксплуатацыя.

|| наз. жу́даснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жу́дасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Трывожнае пачуццё страху, адчуванне бяды; жах.

Ж. напала на чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жу́жаль, -я, мн. -і, -яў, м.

Драпежны начны жук (шкоднік азімых).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жужа́льцы, -аў.

Вырасты, якія замяняюць заднія або пярэднія крылы ў некаторых насякомых.