Пумпуры́на ’лотаць, Caltha palustris L.’ (астрав., ЛА, 1), пум‑ пу́рына ’тс’ (брасл., даўг., астрав., Сл. ПЗБ); вядомая таксама ў т. зв. пальшчызне крэсовай: pumpuryna/rempuryna (Грэк-Пабісова, Марынякова, Współcz., 114, 129). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ), з літ. pumpurynas ’лотаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пундач ’рыба Cottus gobio Linne’ (басейн Нёмана; Жук., 397; Жукаў, 156); сюды ж пу́нда ’невялікая тоўстая рыбка’ (шальч., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. pundzis ’джгір’, у аснове значэнне ’тоўсты, пузаты’, параўн. літ. дыял. pundzyla ’таўстун, пузан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рале́йнік ’земляроб’ (Варл.), ’араты’, лаянк. ’нявыхаваны’ (Нас.). Вытворнае ад ралейны (гл.) ’што мае адносіны да раллі’ пры дапамозе суф. ‑ік як назва паводле прафесіі (Сцяцко, Афікс. наз., 103, 104). Зневажальнае значэнне развіваецца з уяўлення пра малую адукаванасць сельскага насельніцтва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сею́м ‘бяседа’ (бяроз., Шатал.). Відавочна, народная пераробка слова сейм (гл.). Параўн. посемова́ты ‘пагаманіць, параіць’ (там жа). Параўн. таксама рус. алан., арх. су́йма, суём ‘сход, людскі сход для размовы аб справах’, якое, паводле Фасмера, 3, 797, ад *sǫ‑ і *jьmъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лугаві́к ’грыб апенька’ (навагр., Сцяшк.), ’апенька лугавая, Marasmius oreades Fr.’ Названы паводле месца, дзе грыб сустракаецца (параўн. яшчэ кам. бырэзовы, ольховы опэнькы, маст. падарожнікі, драг. пудорожныкь (Жыв. сл.). Сюды ж, відаць, можна аднесці і балг. лугачка ’шампіньён звычайны, Agaricus campestris’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляша́н ’паляк’ (Янк. 1). Да лях (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑jan‑inъ, другая частка якога адпала, ці выраўнялася паводле формы н. скл. мн. л. — jan‑e. Магчыма, ад ляшан і ляшоўка ’шляхцянка’ (ТС), як драг. маскоўка ’жыхарка Масквы, руская’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гардэмары́н ’гардэмарын’ (БРС). Рус. гардемари́н, укр. гардемари́н. Паводле Фасмера (1, 393), крыніцай запазычання з’яўляецца франц. gardemarine (Шанскі, 1, Г, 28, мяркуе, што ў рус. мове гэта запазычанне з гал.). У бел. і ўкр. мовах слова, відаць, узята непасрэдна з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарля́нка ’гарлянка, Prunella, адварам якой лечаць боль у горле’ (Нас., Шат., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах., параўн. і БРС), ’Brunella vulgaris L.’ (Касп.: «Напар гарлянкі мне — нешта горла забалела»). Ад го́рла (гл.) суфіксам ‑янка. Назва дана паводле лячэбных уласцівасцей расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Геаме́трыя ’геаметрыя’ (БРС). Рус. геоме́трия, укр. геоме́трія. Фасмер (1, 402) лічыць непасрэднай крыніцай польск. або лац. geometria. Шанскі (1, Г, 55) выводзіць гэта слова непасрэдна з грэч. мовы. Ст.-бел. геометрия, паводле Булыкі (Запазыч., 81), з польск. geometria (< лац. < грэч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіпно́з ’гіпноз’. Рус. гипно́з, укр. гіпно́з. У бел. і укр. мовах, відаць, з рус. У рус. мове, паводле Фасмера (1, 407), з франц. hypnose (< лац. hypnosis < грэч.). Шанскі (1, Г, 78) мяркуе, што рус. слова ўзята з англ. hypnosis (< грэч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)