ца́ца, ‑ы, ж.

Разм.

1. Тое, чым можна забавіць дзіця; цацка. — Ты глянь, Валерык: бачыш — цаца! А вось сувойчык палатна. Колас.

2. У мове дзяцей — што‑н. вельмі харошае, прыемнае.

3. Пра паслухмянае, выхаванае дзіця. [Настаўніца:] — Вы не злуйце на Ліпку, яна была ў нас. Сёння Ліпка — вялікая цаца! Брыль. // звычайна іран. Пра чалавека наогул. Клопату [Надзі] хапала. Работа, дзіця далося ў знакі, ды і ён, Пракопавіч, не цаца быў. Радкевіч.

4. Пра таго, хто важнічае, мае вялікія прэтэнзіі. Маці ўжо цяпер меціцца хоць на якога-небудзь прымака, бо замуж да сябе такую цацу наўрад ці хто возьме. Кулакоўскі. — Цаца не вялікая. Возьмеш посцілку, падушку і палезеш на гарышча. Там сена мяккае. Сіўцоў. Што яна [Каця] ў разведцы разумее? Што яна за цаца такая, каб я перад ёю падымаў рукі ўгору? Сяркоў.

•••

Добрая цацапра ненадзейнага, нядобрага, хітрага чалавека. — Ну, па ім [Андрэю Каржакевічу] то плакаць вельмі няма чаго. Гэты набудзе. Сам з чортавых зубоў можа вырваць, добрая цаца, — сказаў Рыгор Варанец. Крапіва.

Цаца-цаца, ды ў кішэньпра таго, хто не праміне ўзяць чужое, прысвоіць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лупа́сіць ’біць, лупцаваць’, ’ісці (пра вялікі дождж)’ (Ян., Юрч. Вытв.), рус. ленінгр., урал. лупа́сить ’тс’ (і, магчыма, зах.-укр. лупеса́ти ’лупіць, здзіраць лупіну, скуру’), мар. lupotat — аб дажджы — ўзніклі ў выніку пашырэння асновы дзеяслова лупі́ць (Фасмер, 2, 535). Аналагічна лупа́шыць, лупе́шыць ’лупіць (пра дождж), біць’ (ТС), лупе́чыць ’лупцаваць’ (Юрч. Вытв.), а з іншым пашыральнікам — рус. цвяр., вяц. лупе́нить ’лупасіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́ўкаць ’крычаць тонкім голасам’ (Федар.), ’мяўкаць’ (Жыв. сл., Нар. лекс.), ’ледзьве існаваць, дыхаць’, ’глытаць так, каб было чуваць’ (Нар. словатв.). Гукапераймальнае слова. Мабыць, лексічнае пранікненне з балт. моў. Параўн. літ. kiáukė ’галка’, kiaukšė́ti, kiauksė́ti ’крычаць (пра галку), вішчаць (пра шчанюкоў)’, kaũkti ’выць, вішчаць’, kaũka ’крыкун, плаксун’. Спрадвечна роднасныя да гэтых літоўскіх слоў: серб.-харв. ку̏кати ’плакаць, стагнаць’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашла́піць ’абхапіцца нагамі і рукамі’ (КЭС, лаг.), ’абняць’ (Яўс.), ’расстаўляць ногі пры яздзе па дарозе над невялікімі лужынамі (пра каня)’ (Шат.), абшлапіць (Куч.), ошлапіць ’абцягнуць, абціснуць, абкласці шчыльна (пра адзенне)’ і ’палажыць бэльку над вокнамі’ (КСТ). Ад шлапаць, шлапнуць ’наступіць наверх; прыціснуць, ахапіўшы з бакоў’, да семантыкі параўн. польск. okroczyć ’абхапіць, акружыць’, okrakiem ’з расстаўленымі нагамі’ (ад krok).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́ні ’маўляў, моў’ (Яруш., Гарэц., Бяльк.), выклічнік (націск залежыць ад папярэдняга слова) ’та, вось, моў’’: я пыни не таковскій; ’прыяцель, вашэць’: тобе, пыни, можно гето сказаць (Нас.). Магчыма, гукапераймальнае, параўн. рус. пынь‑пыньпра чалавека, які гаворыць невыразна, заікаючыся’, або дэфармаванае слова-паразіт, што ўзыходзіць да звароту пане ці васпане (гл.), пра гэта сведчыць заўвага Ярушэвіча “гор.” (гарадское).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пія́вы ’працавіты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Параўноўваюць літ. pyti ’размакаць (пра зямлю), станавіцца мяккім (пра характар)’; papijęs ’добры, мяккі, які ўвесь аддаецца працы, дабрыні і г. д.’ (Грынавяцкене, тамсама, 3, 527), што не пераконвае; хутчэй, з пілявы ’рухавы’ (гл.), да піліць2, параўн. польск. pilać ’дбаць’, варыянт pilić ’старацца, дбаць’, што звязана з pilny ’старанны’ (Банькоўскі, 2, 579), гл. пільны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тату́ся ’ласкавы зварот да бацькі’ (ТСБМ), тату́сь, тату́ськапра святара’ (Нас.), тату́сь ’хросны бацька’ (Касп., ТС, Мат. Маг.), та́тусь ’зневажальна пра бацьку’ (Сцяц. Сл.). Да тата, гл. Форма з націскам на першым складзе запазычана з польск. tatuś ’тс’, дзе падобныя формы вельмі распаўсюджаныя, параўн. dziaduś, pradziaduś; да семантыкі параўн.: “Czechowicza tatusiem nowokrzczeńców nazywa” (Варш. сл., 7, 34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трва́лы ‘моцны, які можа вытрымаць’, трваць ‘працягвацца, існаваць (пра звычай)’, ‘быць ва ўжытку, доўга служыць (пра хамут і інш.)’ (Нас.), трва́ла пагода ‘добрае надвор’е’ (свісл., ЛА, 5), ст.-бел. трвалый ‘моцны, надзейны, стойкі’, трвати ‘трываць’ (1507 г., ГСБМ). Са ст.-польск. trwały ‘моцны, устойлівы, сталы’, ад trwać ‘трываць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 197). Параўн. таксама трыва́лы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тужылец, ст.-бел. тужылецъ ‘туземец’ (Скарына, ГСБМ). Адзінкавая фіксацыя ў Скарыны ставіць пытанне пра калькаванне больш распаўсюджанага тубылец (гл.), відаць, пад уплывам чэш. bydliti, bydleti ‘жыць’. Пра канкурэнцыю жыць і быць на балцка-славянскай тэрыторыі гл. Суднік, Полесье и этногенез славян. 1983, 59–61, параўн.: My тут век жыво́м, то му ту́больцы (ТС). Гл. жылец, жыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варсава́ты ’з крапінкамі (пра яблыкі)’ (Касп.). Няяснае слова. Магчыма, да варса́ць ’калоць’ (гл.). Тады першапачатковае значэнне: ’наколаты’ (→ ’з крапінкамі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)