Э́КСПАРТ (англ. export ад лац. exportare вывозіць),
вываз тавараў і капіталаў за мяжу для рэалізацыі на знешніх рынках; вываз за мяжу тавараў айч. вытв-сці і рээкспарт тавараў замежнага паходжання. Адрозніваюць Э. тавараў, вырабаў, інш. матэрыяльных і рэчавых даброт; Э. як кампенсацыю прадастаўленых замежнаму партнёру паслуг вытв. характару і спажывецкага прызначэння; Э. капіталу — размяшчэнне яго за мяжой у грашовай або таварнай форме праз сферу паслуг (у т. л. ў форме патэнтаў, ліцэнзій, ноў-хаў), што вядзе да стварэння замежнай уласнасці або інш. формы абавязацельстваў, якія даюць права на сістэматычнае атрыманне прыбыткаў. Вылучаюць таксама нябачны Э., што фарміруецца за кошт платы ад рэалізацыі трансп. паслуг айч. транспартам па перавозцы пасажыраў і грузаў інш. краін, даходаў ад замежнага турызму і інш.Ва ўмовах рыначных адносін Э. — асн. форма міжнар.эканам. супрацоўніцтва і падзелу працы, служыць матэрыяльнай перадумовай імпарту як асн. крыніцы яго аплаты і разлікаў па знешнім доўгу. Экспартныя і імпартныя адносіны ўзаемазвязаны і разам даюць магчымасць ацаніць эфектыўнасць знешняга гандлю. Гл. таксама Знешнеэканамічныя сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСТРЭ́МУМ (лац. extremum крайняе),
значэнне функцыі, якое адпавядае яе максімуму ці мінімуму (гл.Максімум і мінімум). Адрозніваюць Э. лакальны (у некаторым дастаткова малым наваколлі пункта) і глабальны, які з’яўляецца найбольшым ці найменшым значэннем функцыі ў вобласці вызначэння. Функцыя мае лакальны максімум (мінімум) у некаторым пункце, калі яна вызначана ў некаторым наваколлі гэтага пункта і значэнні ва ўсіх дастаткова блізкіх да яе пунктах не большыя (не меншыя) за значэнне функцыі ў гэтым пункце. Напр., лакальны максімум функцыі y = x3/3 − x2 + 1/3 роўны 1/3 у пункце x = 0, лакальны мінімум -1 у пункце x = 2. Глабальнага Э. гэта функцыя на (−∞, ∞) не мае. Неабходнай умовай існавання лакальнага Э. дыферэнцавальнай функцыі ў некаторым пункце з’яўляецца роўнасць нулю вытворнай (для функцыі некалькіх пераменных — усіх частковых вытворных першага парадку ў гэтым пункце); дастатковая ўмова існавання лакальнага Э. функцыі адной пераменнай — змена знака вытворнай пры пераходзе праз гэты пункт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́ЛІН Анатоль Іванавіч (9.3.1929, с. Бякетава Адоеўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 29.8.2002),
бел. спартсмен і трэнер (лёгкая атлетыка, бег з бар’ерамі). Засл. майстар спорту СССР (1954), засл. трэнер Беларусі (1977), засл. трэнер СССР (1984). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1953), з 1957 выкладаў у ім. З 1975 ст. трэнер спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спарт. школы па лёгкай атлетыцы Бел. савета добраахвотнага спарт.т-ва «Працоўныя рэзервы». З 1988 трэнер Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства (Мінск). У 1980—89 ст. трэнер зборных каманд СССР і Беларусі па лёгкай атлетыцы. Фіналіст (4-е месца) XV (1952, Хельсінкі) і XVI (1956, Мельбурн, 7-е месца) Алімп. гульняў. Чэмпіён Еўропы (1954, Берн). 8-разовы прызёр чэмпіянатаў СССР (1951—58), рэкардсмен СССР у эстафетным бегу 4×400 м (1952). Выступаў на дыстанцыі 400 м з бар’ерамі. Як трэнер падрыхтаваў 12 майстроў спорту, 8 майстроў спорту міжнар. класа, 2 засл. майстроў спорту; 2 прызёраў Алімп. гульняў, 3 чэмпіёнаў і 2 рэкардсменаў свету, 2 чэмпіёнаў Еўропы, больш за 10 чэмпіёнаў СССР.
Тв.:
Барьерный бег (разам з М.М.Сідарэнкам) // Легкая атлетика. Мн., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮСТЫНІЯ́Н I (Justinianos; 11.5.483, Таўрысій, Верхняя Македонія — 14.11.565),
імператар Візантыі [527—565]. З сялянскай сям’і. Адукацыю атрымаў пры двары свайго дзядзькі імператара Юстына I. У сваёй палітыцы, скіраванай на ўсталяванне неабмежаванай улады імператара, абапіраўся на сярэднія слаі землеўласнікаў і рабаўладальнікаў, на хрысціянскую царкву. Кадыфікаваў рым. права, рэфармаваў дзярж. апарат, армію, узмацніў кантроль за гандлем і рамяством. Лічыў сваёй задачай аднавіць Рым. імперыю ў былых яе межах: адваяваў Паўн. Афрыку, Сардзінію, Корсіку (533—534), Італію і Сіцылію (535—555), частку Пірэнейскага п-ва (554); вёў войны з Персіяй (527—532, 540—561) і славянамі. Садзейнічаў будаўніцтву гарадоў, ваен. умацаванняў, палацаў, храмаў, у т. л.Канстанцінопальскага Сафійскага сабора. Яго поспехі былі адносныя: імперыю ахоплівалі паўстанні (самарыцян у Палесціне ў 529—530, «Ніка» ў Канстанцінопалі ў 532 і інш.), склаліся прыкметы эканам. крызісу. Пры яго пераемніках усе заваёвы Ю. страчаны.
Літ.:
Агафий Миринейский. О царствовании Юстиниана: Пер. с греч. М., 1996;
Дашков С.Б. Императоры Византии. М., 1997;
Прокопий Кесарийский. Тайная история: Пер. с греч. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮТЛА́НДСКАЯ БІ́ТВА 1916, Скагеракская бітва,
баявыя дзеянні ў 1-ю сусв. вайну паміж герм. (флот Адкрытага мора; 99 караблёў, 36 тыс. маракоў; каманд.адм. Р.Шэер) і брыт. (Гранд-Фліт; 151 карабель, 60 тыс. маракоў; каманд.адм. Дж.Джэліка) флатамі ў Паўночным моры на З ад п-ва Ютландыя 31.5—1.6.1916. Брыт. марское камандаванне, даведаўшыся з радыёперахопу пра маючы адбыцца выхад праціўніка ў мора, разгарнула Гранд-Фліт на ПнЗ ад Ютландыі. Удзень 31 мая брыт. авангард (каманд. контр-адм. Д.Біці) атакаваў герм. авангард (эскадра на чале з адм. Ф.Хіперам). Вечарам 31 мая і ноччу 1 чэрв. адбылося сутыкненне гал. сіл бакоў. Страціўшы 14 караблёў, 6097 маракоў забітымі і 510 параненымі (у брытанцаў), 11 караблёў, 2551 марака забітым і 507 параненымі (у немцаў), флаты не змаглі знішчыць адзін аднаго, але англ. флот захаваў сваё пануючае становішча на моры.
Літ.:
Больных А. Морские битвы Первой мировой: Схватка гигантов. М., 2000;
Флисовский 3. Ютландая, 1916: Пер. с пол. М., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯДЛО́ВЕЦ (Juniperus),
род хвойных раслін сям. кіпарысавых. Каля 70 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. Аказваюць аздараўляльны ўплыў на лес — выдзяляюць фітанцыдаў больш за інш. хвойныя. На Беларусі 1 від — Я. звычайны (J. communis). Утварае падлесак у хвойных і мяшаных лясах. Інтрадукаваны віды Я.: віргінскі (J. virginiana). казацкі (J. sabina). кітайскі (J. chinensis), Саржэнта (J. sargentii).
Вечназялёныя дрэвы выш. 10—12. радзей да 30 м, ці кусты, часам сцелістыя. Каранёвая сістэма моцная і глыбокая. Растуць марудна, жывуць да 500—1000 гадоў. Большасць відаў — двухдомныя. Лісце іголка- або лускападобнае. Мікрастробілы (гл.Стробіл) дробныя. авальныя. Пасля апладнення мегастробілы зрастаюцца паміж сабой і ўтвараюць сакаўныя шышкі, сіне-чорныя ці цёмна-бардовыя, якія выспяваюць на 2—3-і год (часам іх наз. шышкаягадамі або ядлоўцавымі ягадамі). Драўніна трывалая, устойлівая супраць насякомых і гніення. Салодкія пахучыя шышкі Я. выкарыстоўваюць у харч. і парфумернай прам-сці; лісце і маладыя парасткі. багатыя эфірнымі алеямі. што ачышчаюць паветра ад мікробаў — у медыцыне. ветэрынарыі і парфумерыі. Тэхн., лек., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ЛТА,
горад і прыморскі кліматычны курорт у Аўт. Рэспубліцы Крым, ва Украіне. Адм. цэнтр Ялцінскага курортнага раёна Паўднёвага берага Крыма. На тэр. сучаснай Я. з першых вякоў н.э. існавала грэч. паселішча Яліта (больш познія назвы Галіта, Джаліта, Каўліта, Геаліта, Эталіта; сучасная назва, прыкладна, з 16 ст.). Горад з 1837. 84 тыс.ж. (2001). Порт на Чорным моры. Вузел аўтадарог. Злучаны тралейбуснай лініяй з чыг. ст. Сімферопаль. Харчасмакавая (рыбная, вінаробная, малочная, тытунёвая) прам-сць; вытв-сць сувеніраў. 2 тэатры. Дом-музей А.П.Чэхава. Музеі: краязнаўчы, літ.-мемарыяльны К.А.Транёва і П.А.Паўленкі, М.З.Бірукова; «Паляна казак». Магіла М.Багдановіча. Каля Я. — Нікіцкі батанічны сад. Я. — буйны цэнтр турызму, адзін з асн. пунктаў і круізах па Чорным моры. У Я. праходзіла Крымская канферэнцыя 1945.
Кліматычны курорт, цэнтр курортнага раёна, які займае значную ч. Паўднёвага берага Крыма, куды ўваходзяць Алупка, Алушта, Гурзуф, Місхор і інш. курортныя пасёлкі. Лечаць хваробы органаў дыхання нетуберкулёзнага паходжання, ц. н. с., сардэчна-сасудзістай сістэмы, нырак. У Я. знаходзіцца НДІфіз. метадаў лячэння і мед. кліматалогіі (засн. ў 1914).
бел. пісьменнік. Скончыў Беластоцкі настаўніцкі ін-т (1962), Варшаўскі ун-т (1973). Адзін з заснавальнікаў Бел. незалежнага выд-ва (1981—87). З 1990 старшыня партыі Бел. дэмакратычнае аб’яднанне. Друкуецца з 1956. Піша на бел. і польскай мовах. Аповесць «Сярэбраны яздок» (1975) пра К.Каліноўскага. Аповесць «Самасей» (1979) пра духоўную трагедыю вяскоўца ў горадзе. Аўтар кн. аповесцей і апавяданняў «Загоны» (1969), «Самасей» (1992), «Доўгая смерць Крынак» (1993), эсэ «Думкі пра аўтаномію» (1981), «Беларусь, Беларусь» (1987), камедыі «Не пашанцавала» (1978), літ.-знаўчых прац і крытычных артыкулаў пра творчасць бел. пісьменнікаў, якія жывуць у Польшчы, эсэ пра польска-бел. сувязі і інш. Яго проза вызначаецца філасафічнасцю, глыбокім псіхалагізмам. Перакладае з бел. мовы на польскую.
Тв.:
Праваслаўная Царква ў Беластоцкім Краі і беларуская мова ў ёй. Нью-Ёрк, 1984;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУ́ШКА Анатоль Давыдавіч (н. 16.1.1930, в. Цялядавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-лесавод і эканаміст у галіне лясной гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1994), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1954), дзе і працуе (у 1967—93 заг. кафедры, у 1968—85 прарэктар). Навук. працы па эканоміцы і арганізацыі вытв-сці на прадпрыемствах лясной гаспадаркі, паляпшэння прадукцыйнасці і якаснага складу лясоў. Удзельнік распрацоўкі дзярж. канцэпцыі і стратэгічнага плана развіцця лясной гаспадаркі Беларусі. Заснавальнік і чл. рэдкалегій час. «Лясная і паляўнічая гаспадарка Беларусі» і «Беларускай лясной газеты». Віцэ-прэзідэнт Бел.т-ва лесаводаў.
Тв.:
Экономика лесного хозяйства. Мн., 1977;
Организация, планирование и управление предприятиями лесного хозяйства. М., 1983 (разам з І.В.Вароніным, М.І.Кожухавым);
Хозрасчет и эколого-экономическая оценка земельных и лесных ресурсов. Мн., 1999 (разам з М.М.Санковіч, Б.М.Жалібай);
Экономика садово-паркового строительства и хозяйства. Мн., 1997 (разам з Я.А.Дашкевіч);
Лесное хозяйство Беларуси. (История, экономика, проблемы и перспективы развития). Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДЭРСАН Оскар Мікалаевіч (Оскар Ёган Віктар; 2.8.1887, Мінск — 12.2.1960),
вучоны ў галіне матэм. і эканам. статыстыкі. Чл.міжнар. Эканаметрычнага т-ва (1933), Амер. стат. асацыяцыі (1952) і інш.навук. т-ваў. Скончыў С.-Пецярбургскі політэхн.ін-т (1912). З 1912 выкладаў у камерцыйнай школе ў С.-Пецярбургу, дзе адначасова атрымаў юрыд. адукацыю. З 1917 у Кіеўскім камерцыйным ін-це і Дэмаграфічным ін-це Укр.АН. У 1920 эмігрыраваў. З 1929 праф. Камерцыйнага ін-та ў г. Варна (Балгарыя), з 1935 першы дырэктар Стат. ін-та эканам. даследавання Сафійскага ун-та. З 1942 праф. Кільскага ун-та, з 1947 заг. кафедры Мюнхенскага ун-та. Навук. працы па выкарыстанні метадаў матэм. статыстыкі ў эканоміцы, тэорыі імавернасцей, непараметрычных метадах статыстыкі, колькаснай тэорыі грошай. Незалежна ад У.С.Госета (гл. Дадатак) распрацаваў варыяцыйна-рознасны метад аналізу часавых шэрагаў (1912). Апублікаваў даклад аб агульным стане эканомікі Балгарыі (1938).
Тв.:
Ausgewihlte Schriften. Bd. 1—2. Tübingen, 1963.
Літ.:
Sheynin O.B. O.J.V. Anderson // Dictionary of scientific biography. New York, 1970. Vol. 1.