1. Зрабіць драпіну (драпіны) на чым‑н.; злёгку абдзерці. Падрапаць ногі аб іржышча. □ [Кухаркі] нават аканом баіцца: бегае то туды, то сюды ад адной фурманкі да другой і пакрыквае на парабкаў, каб часам чаго не пабілі, не падрапалі.Каліна.Лістоўкі, якія нельга было адклеіць, Ёшка падрапаў нажом.Пестрак.
2. Драпаць некаторы час; драпнуць некалькі разоў. Воўк прыціснуўся ў кут, заляскаў зубамі, падрапаў зямлю і палез угару.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палыно́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да палыну. Палыновы пах. □ Вецер варушыў палын на схілах замчышча. Лісце паварочвалася то адным, то другім бокам, і ад гэтага палыновыя купінкі хутка мянялі колер.Савіцкі.// Які зарос палыном. Палыновы стэп.//перан. Горкі, як палын. Гэта праўнукі тых, што хадзілі сюды басанож, з палыновай горыччу ў сэрцы.Брыль.
2. Зроблены з палыну. Палыновым венікам.. [Акуліна] змяла з падлогі склычаныя недакуркі.Вітка.// Настоены на палыне. Палыновая настойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераго́н1, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. пераганяць — перагнаць (у 1 знач.).
2. Участак чыгункі, шашы паміж дзвюма станцыямі, прыпынкамі. Жылі мы ў казарме на перагоне між станцыямі Магілёў і Лотва.Лынькоў.//узнач.прысл.пераго́намі. З перапынкамі. Свежы і мяккі пасля дажджу вецер дыхаў перагонамі, дрэвы то заціхалі, то неяк жаласна і раптоўна шалясцелі густым лісцем.Адамчык.
пераго́н2, ‑у, м.
1. Малако, абястлушчанае на сепаратары.
2. Прадукт адгонкі парай; адгон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перада́цца, ‑дасца; зак., каму.
Перайсці ад каго‑н. каму‑н. (пра настрой, пачуцці і пад.). Вясёлы настрой камандзіра перадаўся і салдатам.Шамякін.Выехаўшы за горад, Анісімаў націснуў на газ, і машына, нібы ёй перадалася нецярплівасць гаспадара, стралой паімчалася па роўнай, асфальтаванай дарозе.Шахавец.// Распаўсюдзіцца, стаць вядомым. Ці то Аўдоля не ўмоўчала і каму-небудзь пад вялікім сакрэтам шапянула, ці то яно з воласці як перадалося ў вёску, але пайшла такая гаворка [пра дэзерціраў] па сяле.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́зба, ‑ы, ж.
Невысокі, звычайна земляны насып уздоўж сцяны хаты, зроблены для ўцяплення памяшкання. Вакол усёй хаты насыпана прызба... Ды не абы якая прызба. Гады са два назад мы з бацькам паехалі на Рагазінку на балота — там расла лаза, насеклі яе добры воз і аплялі невысокім плоцікам прызбу.Сабаленка.Збіраліся [сяляне] пасядзець то на вячорках, то на прызбах, каб і пажартаваць і паплакаць.Скрыган.Выйдзе стары Базыль на вуліцу і сядзе на прызбе.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тра́пнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць трапнага. Трапнасць удару. Трапнасць стральбы. Трапнасць слова. □ Букрэй з ціхаю ўсмешкаю маўчаў і слухаў, паварочваючы свой буйны твар з жорсткімі калючымі вусамі то да аднаго, то да другога ў залежнасці ад характару або ступені трапнасці тых ці іншых жартаў.Колас.У апавяданні «Андрэй Лятун» дыялогі займаюць даволі значнае месца і вызначаюцца сцісласцю і трапнасцю, а часамі, як у камічнай спрэчцы чыгуначнікаў, многагалоссем.Гіст. бел. сав. літ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДНО́СІНЫдвух лікаў,
дзель аднаго ліку на другі. Адносіны дзвюх аднародных велічынь наз. лік, які атрымліваецца ў выніку вымярэння першай велічыні, калі другая прынята за адзінку. Калі 2 велічыні вымераны з дапамогай адной і той жа адзінкі, то іх адносіны роўныя адносінам лікаў, якія іх вымяраюць. Адносіны даўжынь 2 адрэзкаў выражаюцца рацыянальным (сувымерныя адрэзкі) або ірацыянальным (несувымерныя адрэзкі) лікам. Паводле Эўкліда, 4 адрэзкі a, b, a′, b′ утвараюць прапорцыю a : b = a′ : b′, калі для адвольных натуральных лікаў m і n выконваецца адна з суадносін ma = nb, ma > nb, ma < nb адначасова з адпаведнымі суадносінамі ma′ = nb′, ma′ > nb′, ma′ < nb′. У выпадку несувымернасці a і b — разбіўка ўсіх рацыянальных лікаў x = m/n на 2 класы па прыкмеце а > xb або а < xb супадае з разбіўкай па прыкмеце a′ > xb′ або a′ < xb′, што адпавядае сутнасці ідэі сучаснай тэорыі дэдэкінда сячэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ПУКЛАСЦЬ І ЎВАГНУ́ТАСЦЬкрывой,
уласцівасць крывой, калі ўсе пункты любой яе дугі ляжаць не вышэй (не ніжэй) за хорду, якая сцягвае гэтую дугу. Пункт, у якім выпукласць крывой пераходзіць ва ўвагнутасць, наз.пунктам перагіну. Напр., крывая y=sin x увагнутая ў інтэрвале (0, π), выпуклая ў інтэрвале (π, 2π), пункт перагіну x=π.
Калі функцыя мае першую і другую вытворныя, то выпукласць і ўвагнутасць можна ахарактарызаваць так: у пунктах выпукласці крывая ляжыць не ніжэй за датычную і другая вытворная 𝑓″(x) > 0, у пунктах увагнутасці — не вышэй за датычную і 𝑓″(x) < 0 (калі 𝑓″(x) = 0, патрабуюцца дадатковыя даследаванні). Аналагічна вызначаецца выпукласць і ўвагнутасць паверхняў. Вобласць (частка плоскасці або прасторы), якая абмежавана выпуклай крывой (або выпуклай паверхняй), наз.выпуклай. Уласцівасці выпуклых абласцей вывучаюцца ў геаметрыі выпуклага цела.
В.В.Гарохавік.
Выпукласць і ўвагнутасць функцыі y=f(x); x0 — пункт перагіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІХ ЛІ́КАЎ ЗАКО́Н,
агульны прынцып, паводле якога сукупнае дзеянне вял. ліку выпадковых фактараў пры некаторых вельмі агульных умовах прыводзіць да выніку, які амаль не залежыць ад выпадку.
На пач. 18 ст. Я.Бернулі ўпершыню дакладна даказаў тэарэму пра імкненне частаты выпадковай падзеі да яе імавернасці пры вял. колькасці выпрабаванняў. Гэтая тэарэма дае тэарэт. аснову для набліжанага вылічэння невядомай імавернасці падзеі па яе частаце. С.Пуасон у 1837 пашырыў тэарэму Бернулі на больш агульныя ўмовы і ўвёў тэрмін «Вялікіх лікаў закон». Значнае абагульненне тэарэмы Бернулі зрабіў П.Л.Чабышоў (1866), вынікам чаго з’яўляецца правіла сярэдняга арыфметычнага, якое выкарыстоўваецца ў практыцы вымярэнняў: калі x1, x2, x3, ..., xn — значэнні велічыні, што вымяраецца, то яе сапраўднае значэнне супадае з сярэднім значэннем
Вялікіх лікаў законам карыстаюцца ў тэхніцы, фізіцы, статыстыцы, эканоміцы і інш. галінах навукі і тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЙБНІЦА ФО́РМУЛА,
формула для вызначэння вытворнай n-га парадку ад здабытку дзвюх функцый праз вытворныя сумножнікаў. Прыведзена Г.В.Лейбніцам у лісце да І.Бернулі (1695).
Калі функцыі u(x) і v(x) у пункце х маюць вытворныя да n-га парадку ўключна, то іх здабытак у тым жа пункце мае вытворныя тых жа парадкаў, якія паводле Л.ф. маюць выгляд:
, дзе
— бінаміяльныя каэфіцыенты. Выкарыстоўваецца пры вызначэнні вытворных вышэйшых парадкаў. Гл. таксама Дыферэнцыяльнае злічэнне.