шмана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., без дап., накаго-што і здадан.сказам.
У выразе: (і) не шманае — не звяртае ніякай увагі, не рэагуе на каго‑, што‑н., захоўвае поўны спакой. — І дзе ты гэтак налупіўся, Каб ты смалы ўжо быў напіўся. Ото натура! — жонка лае, А ён [Міхал] смяецца, не шманае.Колас.— Старэйшы [сын] і не шманае, што заўтра на вайну пойдзе, а меншы — дзіцё...Чарнышэвіч.І не шманаюць [жывёлы], што плывуць. Вада, а страху — ані знаку.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпачаня́ішпачанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Птушаня шпака. Халадком патыхае вячэрнім... Сонна ціўкае шпачаня...Барадулін.Тады яго [язміну] й на свеце не было, Як шпачанят і гэтых пульхных хмарак, Калі цалялі каты проста ў лоб Бясстрашнага сівога камісара.Лось.//перан. Пра таго, хто не дасягнуў сталага ўзросту; пра нявопытнага, неспрактыкаванага чалавека. — Паспрабуй іх укласці, яны двойчы мяне самога прыспалі, шпакі гэтыя, — з пакоя выглянуў высокі поўны мужчына ў піжаме і жартаўліва крыкнуў на дзяцей: — Гэць, шпачаняты, спаць!Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
copious
[ˈkoʊpiəs]
n.
1) бага́ты, шчо́дры
a copious crop — шчо́дры ўраджа́й
copious tears — шмат сьлёзаў
2)
а) шыро́кі, зьмясто́ўны; по́ўны інфарма́цыі
б) шматсло́ўны, расьця́гнуты
copious vocabulary — бага́ты сло́ўны запа́с
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
definitive
[dɪˈfɪnətɪv]
adj.
1) заклю́чны; канча́льны, канчатко́вы
definitive word — канчатко́вае, апо́шняе сло́ва
2)
а) азнача́льны
б) устано́ўлены, вы́значаны
3) найбо́льш по́ўныабо́ вераго́дны
a definitive edition — найбо́льш по́ўнае выда́ньне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
чрева́тый бага́ты (на што); по́ўны(чаго);
быть чрева́тым че́м-л. таі́ць у сабе́ што (бага́та чаго́), насі́ць у сабе́ што (бага́та чаго́), быць бага́тым на што, быць по́ўным чаго́;
собы́тия, чрева́тые после́дствиями падзе́і, небяспе́чныя на вы́нікі; падзе́і, які́я то́яць у сабе́ небяспе́чныя вы́нікі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Schriftf -, -en
1) шрыфт
2) по́чырк
3) твор, пра́ца;
sämtliche [gesámmelte] ~enпо́ўны збор тво́раў
4) ліст, пісьмо́, до́піс
5) на́дпіс (на мемарыяльнай дошцы)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
full2[fʊl]adj.
1.по́ўны; перапо́ўнены;
The bus was full (up). Аўтобус быў перапоўнены.
2. падрабя́зны;
a full report падрабя́знае паведамле́нне
3. сы́ты;
I can’t eat any more, I’m full up. Я не магу больш есці, я сыты.
The party was in full swing when I came. Калі я прыйшоў, вечарынка была ў разгары.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БЕЛІ́НІ (Bellini),
сям’я італьянскіх жывапісцаў — заснавальнікаў мастацтва Адраджэння ў Венецыі (гл.Венецыянская школа жывапісу). Нарадзіліся ў Венецыі.
Жывапіс галавы сям’і Якапа (каля 1400—7.1.1470 ці 25.11.1471) пры мяккай лірычнасці вобразаў захаваў сувязь з гатычнымі традыцыямі («Мадонна з дзіцем», 1448). У яго малюнках (замалёўкі ант. помнікаў, арх. фантазіі) адлюстраваліся цікавасць да перспектывы, уплыў А.Мантэньі і П.Учэла. З імем Джэнтыле (каля 1429—23.2.1507), сынам Якопа, звязана зараджэнне венецыянскай жанрава-гіст. карціны («Працэсія на плошчы Сан-Марка», 1496, «Цуд святога крыжа», 1500). У сваіх партрэтах ён дакладна ўзнаўляў абрыс мадэлі. Джавані (каля 1430—29.11.1516), другі сын Якопа, — буйнейшы майстар венецыянскага кватрачэнта. Яго творчасць стала асновай мастацтва Высокага Адраджэння ў Венецыі. Настаўнік Тыцыяна і, верагодна, Джарджоне. Творы Джавані адметныя мяккай гармоніяй гучных, насычаных колераў і празрыстасцю святлоценявых градацый, яснай, спакойнай урачыстасцю і паэтычнасцю вобразаў («Мёртвы Хрыстос», 1470, «Мадонна з дрэўцамі», 1487, «Мадонна на троне ў акружэнні святых», 1505, «Баляванне Багоў», 1514, «Маладая жанчына за туалетам», 1515, і інш.). У яго творчасці побач з класічнай кампазіцыяй рэнесансавай алтарнай карціны сфарміраваўся поўны цікавасці да чалавечай асобы гуманістычны партрэт (партрэт дожа Леанарда Ларэдана, каля 1507).
Літ.:
Гращенков В.Н. Портреты Джованни Беллини // От эпохи Возрождения к двадцатому веку. М., 1963.
Джавані Беліні. Партрэт дожа Леанарда Ларэдана. Каля 1507.Джэнтыле Беліні. Цуд святога крыжа. 1500.Джавані Беліні. Маладая жанчына за туалетам. 1515.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАКГА́ЎЗА І ЭФРО́НА ЭНЦЫКЛАПЕДЫ́ЧНЫ СЛО́ЎНІК,
самая вял. руская дарэв. універсальная энцыклапедыя. Першае выданне ажыццёўлена ў 1890—1907 у Пецярбургу ў 82 асноўных і 4 дадатковых паўтамах; першыя 8 т. пад рэд. І.Я.Андраеўскага, астатнія пад рэд. К.К.Арсеньева і Ф.Ф.Петрушэўскага; 2-е выд. пад назвай «Новы энцыклапедычны слоўнік», выйшла ў 1911—16 (выдадзена 29 тамоў з 48).
Для выпуску Бракгаўза і Эфрона «Энцыклапедычнага слоўніка» ням. выдавецкай фірмай Ф.А.Бракгаўза і рас. выдаўцом і кнігагандляром І.А.Эфронам у 1889 створана выд-ва (пазней акц.т-ва; існавала да 1930). Першае выданне слоўніка ўключае некалькі дзесяткаў тысяч энцыклапедычных артыкулаў, ілюстраваных малюнкамі, фотаздымкамі, картамі. На пач. кожнага паўтома даецца спіс яго найб. значных артыкулаў, у 82-м паўтоме — спіс пачатковых і канцавых артыкулаў па тамах і паўтамах, поўны спіс асоб, якія прымалі ўдзел у складанні слоўніка (больш за 700 прозвішчаў), 285 фотаздымкаў супрацоўнікаў выд-ва, якія працавалі над ім. Дадатковыя паўтамы (83—86) змяшчаюць інфармацыю, якая па розных прычынах не трапіла ў асн. тамы. У канцы 86-га паўтома надрукаваны вял. энцыклапедычны нарыс «Расія».
Выд-ва «Вялікая Расійская энцыклапедыя» (Масква) з 1991 выдае 12-томны «Энцыклапедычны слоўнік. Бракгаўз і Эфрон: Біяграфіі» (т. 1—5, 1991—94), у якім рэпрынтным спосабам узнаўляюцца каля 40 тыс. біяграфій з першых двух выданняў слоўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́ГІУМ (ад лац. collegium таварыства, садружнасць),
закрытая сярэдняя, радзей вышэйшая навуч. ўстанова ў 16—19 ст. Адкрывалі К. пераважна езуіты. Лічыліся свецкімі, аднак сістэма навучання была падпарадкавана інтарэсам ордэна (гл.Езуіцкае выхаванне). Вывучаліся: тэалогія, лац. і грэч. мовы, л-ра, геаграфія, гісторыя, сем вальных мастацтваў і інш. Адукацыя была бясплатнай і даступнай для прадстаўнікоў інш. канфесій. Поўны К. уключаў 5—6-гадовы курс сярэдняй школы (ніжэйшае і вышэйшае аддзяленні), 3-гадовы курс філасофіі, 4-гадовы — тэалогіі. На Беларусі першы К. адкрыты ў 1570 у Вільні (з 1579 Віленская акадэмія). Да сярэдзіны 18 ст. іх было 16: у Полацку (з 1812 Полацкая езуіцкая акадэмія) і Пінску поўныя, у Нясвіжы, Гродне, Мсціславе, Навагрудку, Оршы, Віцебску, Брэсце з курсам філасофіі, у Мінску, Магілёве, Слоніме, Слуцку, Бабруйску і інш. мелі статус сярэдніх навуч. устаноў. У 1773 са скасаваннем ордэна езуітаў К. перададзены Адукацыйнай камісіі. На бел. землях, якія ўвайшлі ў склад Рас. імперыі, праіснавалі да 1820. Акрамя езуіцкіх на Беларусі найб. распаўсюджанне ў 18 ст. атрымалі К. ордэна піяраў. Існавалі ў Шчучыне, Зэльве, Расонах, Драгічыне, Віцебску і інш. У пач. 1830-х г. рэарганізаваны ў прыходскія, павятовыя вучылішчы і гімназіі або зачынены.
К. уяўляў сабой комплекс разнастайных рознапавярховых будынкаў (школа, інтэрнат, касцёл, капліцы, манастыр, службовыя памяшканні і інш.). Займаў значную тэрыторыю ў цэнтры населенага месца, меў унутр. двары.