ЗБАРО́ЎСКІ (Эдуард Іосіфавіч) (н. 1.1.1938, в. Ліхаўня Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі, прафілакт. медыцыны і рэабіліталогіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1988). Скончыў Мінскімед.ін-т (1967). З 1986 дырэктар Бел.НДІ экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў. Навук. працы па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых і інш. неінфекц. хвароб, распрацоўцы прыбораў і метадаў ацэнкі функцыян. стану кардыярэспіраторнай сістэмы і сістэмы рэабілітацыі хворых і інвалідаў.
Тв.:
Ранняя инструментальная диагностика гипертонической болезни и атеросклероза. Мн., 1973 (у сааўт.);
Как уберечь себя от гипертонической болезни. 2 изд. Мв., 1989 (разам з Г.І.Сідарэнкам);
Беда — не вина // Нёман. 1989. № 4;
Медицинская, социальная, профессиональная реабилитация больных и инвалидов: Междунар. науч.-практ. конф.: Тез. докл.Мн., 1996 (у сааўт.);
Поиску истины жизнь посвяти: Стихотворения. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЫ́ШНІКАЎ (Уладзімір Сямёнавіч) (н. 1.8.1943, г. Аляксандраўск-Сахалінскі, Расія),
бел. вучоны ў галіне клінічнай біяхіміі і клінічна-лабараторнай дыягностыкі. Д-рмед.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Мінскімед.ін-т (1967). З 1981 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1997 прарэктар. Навук. працы па вывучэнні механізмаў нейрагумаральнай рэгуляцыі метабалічных працэсаў, стану ліпіднага абмену ў хворых з пашкоджаннем бронхапульманальнай сістэмы; па даследаванні патабіяхім. асаблівасцей атэрасклерозу пры лёгачнай паталогіі; распрацоўцы мед. тэхналогій дыягностыкі для стварэння айч. тэст-сістэм. Адзін з аўтараў «Даведніка па клінічнай хіміі» (2-е выд. 1982), «Даведніка ўчастковага тэрапеўта» (1986).
Тв.:
Клиническая биохимия. Мн., 1976 (разам з У.Г.Колбам);
Лабораторная диагностика хирургических заболеваний. Мн., 1993 (з ім жа);
О чем говорят медицинские анализы: Справ. пособие. Мн., 1997;
Жизнь, здоровье, долголетие: Советы профессоров. Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБАНО́К (Анатоль Георгіевіч) (н. 18.6.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Акад.Нац.АН Беларусі (1991, чл.-кар. 1984), д-рмед.н. (1977), праф. (1983). Засл. дз. н. Беларусі (1998). Скончыў Мінскімед.ін-т (1961). З 1963 у Ін-це мікрабіялогіі (з 1975 дырэктар), з 1997 акад.-сакратар Аддзялення біял.н.Нац.АН Беларусі. Навук. працы па біягенезе і біятэхналогіі мікробных ферментаў, фізіялогіі і біяхіміі мікробнага антаганізму. дэградацыі ксенабіётыкаў.
Тв.:
Микробный синтез на основе целлюлозы. Мн., 1988 (разам з В.Р.Бабіцкай, Ж.М.Багданоўскай);
Utilization of halogenated benzenes, phenols and benzoates by Rhodococcus opacus GM-14 (у сааўт.) // Applied and environmental microbiology. 1995. Vol. 61, № 12;
Screening of glucose isomerascproducing microorganisms (у сааўт.) // World joumal of microbiology and biotechnology. 1998. Vol. 14, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГО́РН,
асноўная яйцаноская парода курэй. Выведзена ў Італіі ў 19 ст. скрыжаваннем італьян. белых курэй з міноркамі, іспанскімі, байцовымі і інш. пародамі, у 1852 завезена ў ЗША, дзе палепшана. Назва ад італьян.г. Ліворна (англ. Leghorn). Разнавіднасці Л. адрозніваюцца складам цела, формаю грэбеня.
Сярэдняя маса пеўняў 2,5—2,7, курэй 1,8—2 кг. Апярэнне шчыльнае, белае. Тулава падоўжанае, спіна шырокая, хвост прыўзняты, доўгі, з моцна развітымі коскамі. Грэбень лістападобны, звіслы набок. Нясуцца з 4,5—5 мес. Яйцаноскасць да 300 і больш яец за год. Маса яйца да 62 г. Не наседжваюць На Беларусі выведзены высокапрадуктыўны 3-лінейны крос Беларусь-9. Племянная работа вядзецца на Бел. занальнай доследнай станцыі па птушкагадоўлі (г. Заслаўе, Мінскір-н) і на племптушказаводзе «Івянецкі» (Валожынскі р-н).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПІ́ЛА (Павел Паўлавіч) (н. 28.8.1916, в. Магільна Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1956). Скончыў Мінскіпед.ін-т (1946). Удзельнік партыз. руху ў Вял.Айч. вайну. У 1947—91 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ: навук. супрацоўнік, заг. сектара, нам. дырэктара, навук. кансультант. Асн. даследаванні па гісторыі Вял.Айч. вайны 1941—45 на Беларусі. Адзін з аўтараў і рэдактараў прац «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза. 1941—1945» (т. 3, 1964), «Усенародны партызанскі рух на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1967—82), «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—85) і інш.
Тв.:
КПБ — организатор и руководитель партизанского движения в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны. Мн., 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫСЕ́НКА (Пётр Фёдаравіч) (н. 16.9.1931, в. Зарачаны Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. археолаг. Д-ргіст. н. (1988), праф. (1993). Брат А.Ф.Лысенка. Скончыў Мінскіпед.ін-т (1953). З 1964 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі: навук. супрацоўнік, заг. сектара, з 1988 заг. аддзела сярэдневяковай археалогіі. Даследаваў курганы 11—12 ст., стараж. гарады Тураў, Брэст, Пінск, Слуцк, Давыд-Гарадок, Клецк, Рагачоў, Мазыр. Вывучае абарончыя ўмацаванні, планіроўку, забудову, рамёствы, гандаль, структуру гаспадаркі, культ. сувязі стараж. гарадоў Беларусі. Рэканструяваў даследаваныя часткі стараж. Турава, Брэста 13 ст., Пінска 15 ст. Вынікам шматгадовых доследаў у Брэсце стала стварэнне археал. музея «Бярэсце».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБАША́НСКАЯ ВО́ЛАСЦЬ, Любашанскае староства,
дзяржаўнае ўладанне ў ВКЛ у 15—18 ст. Вылучылася, верагодна, са Свіслацкага княства, уключанага ў ВКЛ у сярэдзіне 14 ст. Да пач. 16 ст. мела двайное падпарадкаванне Віленскаму і Трокскаму ваяв., пазней кіравалася намеснікам (дзяржаўцам) на ўмовах закладу, калі намеснік за пазычаную дзярж. казне суму мог карыстацца даходам з воласці. Паводле адм. рэформы ВКЛ 1565—66 большая частка воласці (на левым беразе р. Бярэзіна) увайшла ў Аршанскі павет, невял. частка (на правым беразе) з мяст. Беразіно, сёламі Палажаны і Жорнаўка — у Мінскі павет. У 1775 у склад воласці ўваходзілі 3 мястэчкі і 30 вёсак, 577 дымоў; у 1790—651 дым. У 1793 Л.в. далучана да Рас. імперыі, захавала статус т.зв. старасцінскага дзярж. маёнтка ў Ігуменскім пав. Мінскай губ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЛЯЦО́ВА (Наталля Мікалаеўна) (8.10.1909, в. Мсціслаўская Слабодка Дарагабужскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 13.8.1993),
бел. архітэктар. Канд.тэхн.н. (1954). Скончыла Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1931). З 1931 працавала ў ін-тах «Белдзяржпраект», «Белпрампраект» (у 1944—48 гал. архітэктар), адначасова выкладала ў БПІ (1938—41, 1945—75). Асн. работы: Мінскі жылы дом спецыялістаў, 8-павярховы дом на пл. Я.Коласа (1957, у сааўт.) і рэканструкцыя гал. корпуса БПІ (1937) у Мінску; жылыя дамы (1936) па вул. Першамайскай у Гомелі, тыпавы праект 24-кватэрнага дома (у 1932—38 пабудаваны ў Мінску, Гомелі, Магілёве, Барысаве і інш.). Навук. працы па тэарэт. метадалагічных асновах праектавання жылых будынкаў.
Тв.:
Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Мн., 1957 (у сааўт.);
Основы проектирования жилых зданий. Мн., 1960 (у сааўт.).
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1983). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна (1958). Працаваў у ін-це «Белдзяржпраект» (з 1958, у 1978—80 гал. архітэктар). Асн. работы: у Мінску — Мінскі палац спорту, у сааўтарстве корпус бальніцы Лячэбнага сан. ўпраўлення (1968), Бел.рэсп. вучэбны комплекс гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка (1969), кінатэатр «Кастрычнік» (1975), генплан акадэмгарадка па вул. Жодзінскай, Дом праектных арг-цый Дзяржбуда Беларусі (абодва 1980); Палац культуры ў Салігорску (1967), конна-спарт. манеж у Ратамцы пад Мінскам (1969), серыя буйнапанэльных жылых дамоў для гарадоў Гродна, Гомель, Брэст, Бабруйск (1972—77); санаторыі «Беларусь» у гарадах Друскінінкай (Літва, 1972) і Юрмала (Латвія, 1976); г. Лангепас Цюменскай вобл. (Расія, 1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІК (Яўген Канстанцінавіч) (н. 17.8.1939, в. Рахавец Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Мінскіпед.ін-т (1962). З 1970 у Мінскім пед. ін-це, Мінскім ін-це культуры, Рэсп. міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў і спецыялістаў галін нар. гаспадаркі. З 1990 заг. кафедры гуманіт. дысцыплін Бел.дзярж. ун-та інфарматыкі і радыёэлектронікі. Даследуе гісторыю культ. будаўніцтва, паліт. партый, арг-цый і рухаў, сац.-эканам., паліт. і культ. развіцця Беларусі. Адзін з аўтараў вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі» (ч. 1—2, 1998).
Тв.:
Формирование кадров народного образования Белоруссии (1917—1941 гг.). Мн., 1981;. Ленинский комсомол Белоруссии — общеобразовательной школе: Содержание, формы и методы работы по обучению и ком. воспитанию молодежи (1941—1980 гг.). Мн., 1982 (разам з У.І.Навіцкім).