Гарну́ць ’грэбці, веславаць; прытульваць, прыцягваць’ (БРС, Шат.), ’мець прыхільнасць’, ’грэбці, веславаць’ (Нас.), ’грэбці, заграбаць што-н.’ (Касп., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Адносіцца да вялікай групы прасл. дзеясловаў *gъrtati: *gъrtnǫti (бел.гарта́ць — гарну́ць) з вельмі разгалінаванай семантыкай. Агляд значэнняў у паасобных слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 214–215. Параўн. гарта́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рас́кілі ’прыстасаванне, у якім носяць сена’ (драг., ДАБМ, камент.). Дээтымалагізацыя ў выніку трансфармацыі пры засваенні ў гаворцы балтыйскага запазычання, адлюстраванага ў літаратурнай мове як рэ́згіны (гл.), а ў дыялектах вядомага ў вялікай колькасці варыянтаў, гл. ЛА, 2, 104; Лаўчутэ, Балтизмы, 21–22; Анікін, Опыт, 265. Магчымы ўплыў тэрытарыяльна і семантычна блізкага раскі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
баране́са, ‑ы, ж.
Жонка ці дачка барона. А старая баранеса, якую ўсе паважалі за яе знатнасць і вядомасць, нават наведала брата і пасля прысылала яму букеты кветак з сваёй вялікай аранжарэі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алі́мп, ‑а, м.
1.(Звялікайлітары). Гара ў паўночнай Фесаліі, на якой, паводле вераванняў старажытных грэкаў, жылі багі; зборышча багоў.
2.Жарт. і іран. Пра абраннікаў якога‑н. грамадства. Літаратурны алімп.
[Грэч. Olympus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ілюмінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.
Упрыгожыць (упрыгожваць) вялікай колькасцю агнёў, яркім асвятленнем. Ілюмінаваць навагоднюю ёлку. Ілюмінаваць вуліцы. □ Дазналіся, мабыць, пра мой прыезд, наладзілі мне сустрэчу, ілюмінавалі агнямі лес.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
музе́й, ‑я, м.
Установа, якая збірае, вывучае, зберагае і выстаўляе для агляду помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, а таксама прыродазнаўчыя калекцыі. Літаратурны музей Я. Купалы. Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Краязнаўчы музей.
[Грэч. muséion — храм муз.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)