СІВАЧЭ́НКА Леанід Аляксандравіч (н. 9.3.1950, г. Магілёў),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1995), праф. (1996). Акад. Бел. інжынернай акадэміі (2000). Скончыў Магілёўскі маш.-буд. ін-т (1977). З 1974 у Магілёўскім тэхн. ун-це (у 1996—99 заг. кафедры). Навук. даследаванні па распрацоўцы тэхнал. абсталявання для комплекснай перапрацоўкі сыравіны і тэхнагенных матэрыялаў.

Тв.:

Новая концепция развития помольной техники // Обогащение руд. 1994. №1;

Винтовые аппараты и их энерготехнологическая эффективность // Хим. промышленность. 1994. №12.

т. 14, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІДАРО́ВІЧ Вадзім Яўгенавіч (н. 23.6.1962, Мінск),

бел. вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі. Д-р біял. н. (1997). Скончыў БДУ (1985). З 1985 у Ін-це заалогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэрыялогіі, эвалюц. экалогіі і папуляцыйнай біялогіі жывёл, заканамернасцях эвалюц. станаўлення і функцыянавання ў сучасных экасістэмах згуртавання пазваночных драпежнікаў і іх ахвяр у ландшафтах Паазерскага зледзянення.

Тв.:

Норки, выдра, ласка и другие куньи. Мн., 1995;

Куньи в Беларуси: Эволюцион. биология, демография и биоценотич. связи. Мн., 1997.

т. 14, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІПКО́ Мікалай Георгіевіч (19.12.1906, в. Панкры, Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 1989),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1929), з 1947 працаваў у ім (у 1963—72 прарэктар). Навук. працы па пытаннях ваен.-вет. службы, яе арганізацыі і рабоце ў час Вял. Айч. вайны, гісторыі ваен. ветэрынарыі ў Расіі.

Тв.:

Из истории ветеринарного образования в России // Уч. зап. Витеб. вет. ин-та. 1968. Т. 20.

т. 14, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМЫЧО́К Васіль Барысавіч (н. 24.12.1956, г. Славута Хмяльніцкай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-р мед. н. (1999), праф. (2000). Скончыў Чарнавіцкі мед. ін-т (1980). З 1985 у Мінскім мед. ін-це, з 1989 у Бел. НДІ медыка-сац. экспертызы і рэабілітацыі (з 1999 дырэктар), адначасова з 2000 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні эфектыўнай комплекснай тэхналогіі рэабілітацыі хворых і інвалідаў.

Тв.:

Черепно-мозговая травма: эпидемиология. инвалидность, реабилитация. Мн., 1998.

т. 15, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПІ́РЫН Аляксандр Сяргеевіч (н. 4.9.1931, г. Калінінград Маскоўскай вобл., Расія),

расійскі вучоны ў галіне біяхіміі. Акад. Рас. АН (1970, чл.-кар. 1966). Скончыў Маскоўскі ун-т (1954). З 1954 у Ін-це біяхіміі Рас. АН (заг. лабараторыі), з 1964 у Маскоўскім ун-це (заг. кафедры). У 1967 арганізаваў і ўзначаліў Ін-т бялку Рас. АН. Навук. працы па біяхіміі нуклеінавых к-т і біясінтэзе бялкоў. Адкрыў інфармасомы (1964). Ленінская прэмія 1976. Дзярж. прэмія Расіі (1988).

А.С.Спірын.

т. 15, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАЙН, Стэйн (Stein) Уільям Хоўард (25.6.1911, Нью-Йорк — 2.2.1980), амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл. Нац. АН ЗША і Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Гарвардскі ун-т (1933). З 1939 у Ракфелераўскім ун-це (Нью-Йорк), з 1955 праф. біяхіміі. Навук. працы па аналіт. хіміі бялкоў і ферментаў. Распрацаваў колькасны метад вызначэння амінакіслот, заснаваны на іонаабменнай храматаграфіі, высветліў (разам з іншымі) першасную структуру ферменту рыбануклеазы. Нобелеўская прэмія 1972 (разам з К.​Анфінсенам і С.​Мурам).

У.Стайн.

т. 15, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУКАВА́ТЫХ Леанід Сямёнавіч (8.12.1930, г.п. Колпны Арлоўскай вобл., Расія — 12.10.1976),

бел. вучоны ў галіне анкалогіі, радыялогіі, хірургіі. Д-р мед. н., праф. (1972). Скончыў Ленінградскую ваенна-мед. акадэмію (1955). З 1962 у Бел. НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (кіраўнік аддзялення). Навук. працы па радыеізатопных і хірург. метадах лячэння, пытаннях інтэнсіўнай тэрапіі ў анкалогіі.

Тв.:

Радиоизотопная ренография Мн., 1969 (разам з Л.​І.​Нісенбаумам, К.​І.​Гарэльчыкам);

Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике. Мн., 1976 (у сааўт.).

т. 15, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУНКУ́ЕЎ Барыс Сямёнавіч (н. 30.8.1938, г. Чыта, Расія),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання для лёгкай прам-сці. Д-р тэхн. н. (1984), праф. (1985). Скончыў Маскоўскі тэхнал. ін-т лёгкай прам-сці (1960). З 1971 у Віцебскім тэхнал. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па сінтэзе рэгулявальных рычажных механізмаў, даследаванні мех. і дынамічных характарыстык шагавага электрарухавіка. Распрацаваў шэраг тыпаў швейных машын і паўаўтаматаў з мікрапрацэсарным кіраваннем.

Тв.:

Расчет пневмогидропривода машин легкой промышленности. Мн., 1988.

В.​М.​Прохараў.

т. 15, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЮБА́РАВА Эма Пятроўна (8.4.1897, г. Валміера, Латвія — 10.6.1983),

бел. вучоны ў галіне селекцыі пладовых культур. Д-р с.-г. н. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыла 1-ы Маскоўскі ун-т (1924). З 1957 у БелНДІ бульбаводства і плодаагародніцтва (заг. аддзела, у 1972—73 заг. лабараторыі). Аўтар сартоў вішні (Гронкавая, Навадворская, Уладзімірская палепшаная), слівы (Ранняя лошыцкая, Мінская, Беларуская), чарэшні (Народная, Паўночная, Красуня, Мускатная, Залатая лошыцкая). Сааўтар шматлікіх сартоў яблыні і грушы.

Тв.:

Вішня. Мн., 1954;

Черешня. Мн., 1964.

т. 15, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯМА́ШКА Аляксандр Мікалаевіч (н. 28.2.1952, Мінск),

бел. вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання. Д-р тэхн. н. (1993), праф. (1994). Скончыў Мінскае інж.-зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1974), дзе і працаваў з 1980 (у 1991—2002 нач. лабараторыі). Навук. працы па многафункцыянальных аўтаматах, элементнай базе ЭВМ, тэорыі жывучасці складаных сістэм.

Тв.:

Многофункциональные автоматы и элементная база цифровых ЭВМ М., 1981 (разам з В.​Дз.​Казюмінскім, В.​А.​Мішчанкам);

Параллельная обработка информации. Т. 4. Киев, 1988 (у сааўт.).

т. 15, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)