1. Пакрыць сабой паверхню чаго‑н., заліць (пра ваду). І рэчка выйдзе з цесных берагоў, Лугі затопіць возерам шырокім.Свірка.[Мядзведзіца] выкапала сабе бярлогу.. на ўзвышаным месцы, каб не затапіла яе вясной паводка.В. Вольскі.// Запоўніць сабой якую‑н. прастору (пра ваду). На ферме звіняць рыдлёўкі — даглядчыкі скопваюць снег, ачышчаюць дарогу вадзе: затапіла скляпы-сховішчы.Пташнікаў.//перан. Поўнасцю запоўніць, пакрыць сабою. Святло затапіла пакой. □ Тарас да берага спускаецца каскад, Іх зеляніна густа затапіла.Лойка.//перан. Завалодаць, захапіць, прыглушыўшы ўсё іншае (пра пачуцці). Шчасце .. [Аляксея] было такое вялікае, што затапіла ўсе іншыя пачуцці і заглушыла нават трывогу за Ніну.Мележ.
2. Пакрыць, заліць вадой, падняўшы яе ўзровень, скіраваўшы яе куды‑н. — Калі мы пакінем млын і пабудуем станцыю вышэй, дык затопім сорак гектараў калгаснай сенажаці.Броўка.
3. Апусціць на дно; утапіць. — Я вам наплаваю! Разышліся! Людзей затапіць хочаце? Годзе дурэць!Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чэ́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1. Даставаць, набіраць чым‑н. знізу або з глыбіні, захопліваючы невялікімі часткамі што‑н. вадкае ці сыпкае. Нядобрыя сны пачалі сніцца Ульяне. Прыснілася ёй раз, што яна чэрпала ваду сваім чаравікам і піла яе.Колас.Па полі шырокім ідзе хлебароб — у цяжкіх ботах, спаважнай хадой. Чэрпае жменяй адборнае зерне з сявенькі і сее спакойна, упэўнена.Брыль.Малашкін чэрпаў з талеркі бульбяны суп з вермішэллю і маўчаў.Пестрак.// У час руху па чым‑н. вадкім, сыпкім захопліваць, набіраць. Каменне падала густа, бляшанка падскоквала на хвалях, нахілялася, чэрпала ваду, але ўпарта не хацела ісці на дно.Савіцкі.
2.перан. Набываць, браць, запазычваць што‑н. адкуль‑н. Чэрпаць веды. Чэрпаць сілы. □ Кожны з нас прыпасае радзімы куток, Каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны.Панчанка.Беларуская савецкая літаратура чэрпае сваё натхненне ў рэвалюцыйным абнаўленні краіны.Пшыркоў.
1.што. Разарваўшы, зрабіць адтуліну, дзірку ў чым-н.
П. панчоху.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пра ваду: моцным напорам прамыць адтуліну ў чым-н., разбурыць перашкоду.
Прарвала плаціну.
3.што. Прабіцца праз што-н., зламаўшы супраціўленне.
П. варожую блакаду.
4.што. Зрабіць радзейшым, вырваўшы частку раслін.
П. буракі.
5.безас., каго (што). Аб раптоўным пераходзе ад бяздзеяння ці спакойнага стану да якога-н. інтэнсіўнага дзеяння (разм.).
Ён доўга маўчаў, але тут і яго прарвала.
|| незак.прарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.прары́ў, -ы́ву, м. (да 2 і 3 знач.).
|| прым.прарыўны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
dive
[daɪv]1.
v.i.
1) ныра́ць, дава́ць нырца́
2) пікі́раваць (пра самалёт)
3) заглыбля́цца, паглыбля́цца
2.
v.t.
1) пікі́раваць
2) запуска́ць пад ваду́
3.
n.
1) ныра́ньне n.
2) пікі́раваньне n., пікіро́ўка f
3) Sl. прыто́н
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
кало́дзеж, ‑а ікало́дзезь, ‑я, м.
1. Вузкая глыбокая яма, звычайна ўмацаваная ад абвалаў зрубам, трубамі для здабывання вады з ваданосных слаёў зямлі. На вуліцы Лясніцкі сустрэў Макрыну — яна ішла ад калодзежа з поўнымі вёдрамі вады.Зарэцкі.Зарыпеў журавель над калодзежам.Колас.
2.(звычайназазначэннем). Яма, якая служыць для розных тэхнічных патрэб. Шахтавы калодзеж. Каналізацыйны калодзеж. Кабельны калодзеж.
•••
Артэзіянскі калодзеж — буравы калодзеж з труб, які падае глыбінную напорную ваду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зліза́ць, зліжу, зліжаш, зліжа; зак., каго-што.
1. Зняць што‑н. з якой‑н. паверхні, праводзячы па ёй языком. Злізаць сняжынку з губ.// З’есці што‑н., падбіраючы языком. Злізаць смятану. Злізаць масла з хлеба.
2.перан.Разм. Знішчыць, паглынуць (пра агонь, ваду і пад.). Ранішняя зара заняла ўвесь усход і злізала зоры.Чарнышэвіч.Ад бомбы полымя злізала Усё драўляная ў млыне.Астрэйка.
•••
Як карова языком злізалагл. карова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)