СЛЯНДЗІ́НСКІ (Slendzinzki) Людамір (1889, Вільня — 1980),
польскі мастак, педагог. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1909—16). У 1925—27 выкладаў у Віленскім ун-це, з сярэдзіны 1940-х г. у Політэхнічным ін-це ў Кракаве. Наведаў Італію, Францыю, Грэцыю, Іспанію, Б.Усход, Афрыку. Прадстаўнік т.зв. новага класіцызму, імкнуўся да аднаўлення жывапіснай тэхнікі старых майстроў, у якую ўводзіў рэальную пазалоту і серабрэнне асобных частак карціны, вял. ўвагу аддаваў малюнку. Гал. тэма творчасці — чалавек. Сярод твораў: «Партрэт жонкі Ірыны» (1925), «Гульня ў гузікі» (1928) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬСКІ Аляксандр Браніслававіч (н. 25.5.1952, Мінск),
бел. кампазітар. Сын Б.С.Смольскага. Скончыў Бел. кансерваторыю (1977, кл. Я.Глебава), у 1972—81 працаваў у ёй. З 1991 у Бел. ун-це культуры. Працуе ў розных жанрах. Музыцы ўласцівы меладызм, экспрэсіўнасць, яркасць аркестроўкі, арган. спалучэнне фалькл. пачатку з сучаснымі выразнымі сродкамі. Сярод твораў: опера «Крэпасць» (1990), аперэта «Вясенняя серэнада» (канцэртнае выкананне 1987), творы для сімф. аркестра, нар. аркестра, у т. л. «Канцэрт-паэма для цымбалаў і аркестра» (1986), творы для фп., вак. цыклы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЛТАН Станіслаў (1746 або 27.8.1756—1836),
дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. З роду Солтанаў. Ген.-ад’ютант польнай булавы ВКЛ, харунжы ВКЛ з 1782, падкаморы ВКЛ з 1790, маршалак надворны ВКЛ з 1791, староста слонімскі. Актыўны ўдзельнік падрыхтоўкі паўстання 1794. Пасля яго задушэння сасланы ў Казань. Вызвалены Паўлам I. У 1806—07 разам з палк. Ф.Патоцкім рыхтаваў новае паўстанне ў б.ВКЛ. Загадам Напалеона 1.7.1812 прызначаны старшынёй Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага, адначасова ўзначальваў к-т харчавання і магазінаў. Пасля вайны 1812 у эміграцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАЛУЧЭ́ННЕў камбінаторыцы, сукупнасць n элементаў, якія выбраны з m дадзеных элементаў і адрозніваюцца адна ад адной хаця б адным элементам; падмноства магутнасці n некаторага зыходнага канечнага мноства магутнасці m. Лік С. з m элементаў па n абазначаецца
ці (
),
, дзе — лік размяшчэнняў з m элементаў па n, Pn — лік перастановак з n элементаў. С. можна разглядаць таксама як неўпарадкаваную выбарку аб’ёму n з генеральнай сукупнасці з m элементаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́НЬКАВА,
вёска ў Дзяржынскім р-не Мінскай вобл., на р. Рапуса, каля аўтадарог Негарэлае—Самахвалавічы і Дзяржынск—Возера. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПдУ ад г. Дзяржынск, 38 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Койданава. 1832 ж., 684 двары (2001). Адкрытае акц.т-ва «Еўрамост». Сярэдняя школа, школа-інтэрнат, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Свята-Мікалаеўская царква (1858). Брацкія магілы чырвонаармейцаў, якія загінулі ў грамадз. вайну, сав. воінаў. Магіла М.І.Казея. Помнік архітэктуры — Станькаўскі сядзібна-паркавы ансамбль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУДЗЯНЕ́ЦКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1994). Размешчаны за 2 км на У ад в. Равы Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. Назва ад б. хутара Студзянец. Ружова-чырвоны граніт рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2—5 см). Даўж. 3,8 м, шыр. 2,4 м, выш. 1,2 м, у абводзе 10 м, аб’ём 10,9 м³, маса 29 т. Прынесены ледавіком каля 150 тыс. гадоў назад з ПдЗ Фінляндыі. Валун падобны на прас.
В.Ф.Вінакураў.
Студзянецкі валун каля в. Равы Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́ДЫЯ ВАЕ́ННЫХ МАСТАКО́Ўімя М.Б.Грэкава.
Створана ў Маскве ў 1934—35 як навучальная студыя самадз. мастакоў-чырвонаармейцаў пры асобнай кав. брыгадзе, потым пры Паліт. упраўленні Маск. ваен. акругі, у 1943—91 пры Гал. палітупраўленні Сав. арміі і ВМФ. З 1940 арг-цыяпрафес. мастакоў. Названа ў гонар мастака-баталіста М.Б.Грэкава. Паўплывала на развіццё батальнага жанру, станаўленне мастацтва дыярам і панарам. Сярод вядучых майстроў студыі М.Авечкін, Я.Вучэціч, І.Еўсцігнееў, М.Жукаў, П.Крываногаў, П.Мальцаў, М.Самсонаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЛТА́Н МУХА́МЕД (канец 1470-х г., г. Тэбрыз, Іран — 1555),
іранскі мініяцюрыст, кіраўнік тэбрызскай школы мініяцюры. Вучыўся ў Ага Мірэка. Працаваў у шахскай б-цы, займаўся маст. выхаваннем шаха Тахмаспа I. Аформіў рукапісы «Дыван» Хафіза (канец 1520-х г.), «Шахнамэ» Фірдаўсі (1526—27), «Хамсэ» Нізамі (1539—43), мініяцюры якіх вызначаюцца дынамічнасцю і вытанчанай гармоніяй кампазіцыі, дэкаратыўнасцю каларыту, рэаліст. выразнасцю пейзажаў, поз і жэстаў людзей і жывёл. Аўтар шматлікіх партрэтных мініяцюр, эскізаў дываноў з выявамі сцэн палявання, ювелірных і керамічных вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦІСНУТАБРУ́ХІ (Sympetrum),
род сям. сапраўдных стракоз. Каля 150 відаў. Пашыраны ўсюды (за выключэннем засушлівых і арктычных абласцей) паблізу вадаёмаў. Лічынкі жывуць у стаячых або павольнацякучых водах. На Беларусі 5 відаў; С. перавязаны (S. pedemontanum) занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. брушка 18—28 мм, задніх крылаў 21—29 мм. Афарбоўка разнастайная, акрамя блакітнай і зялёнай. Крылы з шырокай цёмнай перавяззю перад вяршыняй. Брушка ў самцоў чырв., у самак жоўтае. Лічынкі валасатыя або амаль голыя. Драпежнікі.
Сціснутабрухі: 1 — звычайны; 2 — перавязаны; 3 — жаўтаваты; 4 — чорны (а — самец; б — самка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАВА Кацярына Сямёнаўна (18.11.1786—13.3.1849),
руская актрыса. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча. У 1803—26 (з перапынкам) у пецярбургскім імператарскім т-ры. Эмацыянальнасць і шчырасць выканання С. праявілася ў трагедыях В.Озерава: Антыгона («Эдып у Афінах»), Моіна («Фінгал»), Ксенія («Дзмітрый Данскі»), Паліксена («Паліксена»). Самабытна трактавала жаночыя вобразы трагедый Расіна (Герміёна — «Андрамаха», Федра — «Федра»), Вальтэра (Меропа — «Меропа», Заіра — «Заіра»), І.Б.Ланжэп’ера (Медэя — «Медэя») і інш. Мастацтва С. вызначалася ўнутр. свабодай пачуццяў і адухоўленасцю.
Літ.:
Медведева И.Н. Екатерина Семенова: Жизнь и творчество трагич. актрисы. М., 1964.