РАМА́НАЎ Генадзь Сцяпанавіч (н. 26.6.1938, г. Новачаркаск Растоўскай вобл., Расія),
бел. фізік-тэарэтык. Канд.фіз.-матэм.н. (1965). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це фізікі АН Беларусі. З 1973 у Ін-це прыкладных фіз. праблем пры БДУ (заг. лабараторыі, аддзела), з 1990 нам. дырэктара Ін-та цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы плазмы, радыяцыйнай газавай дынаміцы, фізіцы ударных хваль і ўздзеянні канцэнтраваных патокаў энергіі на рэчыва. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Действие излучения большой мощности на металлы. М., 1970 (у сааўт.);
Численное моделирование обтекания космических тел гиперзвуковым потоком газа при их прохождении через плотные слои атмосферы (разам з В.Я.Окуневым) // Инж.-физ. журн. 1999. Т. 72, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́БАЕ ЎЗАЕМАДЗЕ́ЯННЕ, узаемадзеянне Фермі,
адно з узаемадзеянняў элементарных часціц паміж ферміёнамі ў адзіным (лакалізаваным) пункце прасторы-часу. Значна слабейшае за моцнае і эл.-магн., аднак значна мацнейшае за гравітацыйнае ўзаемадзеянне.
С.ў. не лічыцца фундаментальным, разглядаецца як праяўленне 2 паслядоўных электраслабых узаемадзеянняў паміж часціцамі. Для С.ў. характэрна парушэнне законаў захавання дзіўнасці, цотнасці, чароўнасці і інш. Абумоўлівае павольныя распады элементарных часціц (напр., бэта-распад нейтрона і ядраў атамаў), узаемадзеянне нейтрына з рэчывам, рассеянні лептонаў на лептонах ці адронах і інш. С.ў. тлумачацца працэсы ўтварэння энергіі на Сонцы і зорках, у час выбухаў звышновых зорак С.ў. нараджае магутныя патокі нейтрына.
Літ.:
Окунь Л.Б. Слабое взаимодействие элементарных частиц. М., 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУТЫКНЕ́ННІ А́ТАМНЫЯ,
элементарныя акты ўзаемадзеяння паміж часціцамі (атамамі, малекуламі, іонамі ці інш.), пры якіх структура і будова атамных ядраў не змяняюцца. Бываюць пругкія і няпругкія.
Пры пругкіх С.а. сумарная кінетычная энергія часціц застаецца пастаяннай — яна толькі пераразмяркоўваецца паміж часціцамі, а напрамкі руху часціц змяняюцца. Такія ўзаемадзеянні вызначаюць пераносу з’явы ў газах ці слабаіанізаванай плазме. Каэфіцыенты дыфузіі (перанос часціц), вязкасці (перанос імпульсу), цеплаправоднасці (перанос энергіі) і інш. выражаюцца праз эфектыўнае сячэнне рассеяння атамаў ці малекул (газакінетычнае сячэнне), напр., у газе. Пры няпругкіх С.а. змяняецца ўнутраная энергія ўзаемадзейных часціц і адпаведна іх поўная кінетычная энергія. Пры гэтым змяняецца электронны стан атама, а таксама вагальны ці вярчальны стан малекулы. Імі абумоўлены іанізацыя атамаў, працэсы ў газавых лазерах, хім. рэакцыі і інш.
вынаходнік і вучоны ў галіне электра- і радыётэхнікі. Вучыўся ў Політэхн. ін-це ў Грацы і Пражскім ун-це (1875—80). З 1882 у Парыжы, з 1884 у ЗША. Распрацаваў шэраг канструкцый мнагафазных эл. машын і схем размеркавання мнагафазных токаў. Незалежна ад італьян. фізіка Г.Ферарыса адкрыў з’яву вярчальнага магн. поля (1888). Вынайшаў высокачастотны трансфарматар (гл.Тэсла трансфарматар) і эл.-мех. генератары высокай частаты (1889—91). Сканструяваў некалькі радыёкіравальных самаходных механізмаў, вынайшаў эл. лічыльнік, частатамер і інш. Даследаваў магчымасць перадачы сігналаў і энергіі без правадоў Яго імем названа адзінка магн. індукцыі — тэсла. Медаль Т.А.Эдысана (1917).
англійскі хімік-арганік, адзін з заснавальнікаў металаарган. хіміі пераходных элементаў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1965). Скончыў Імперскі каледж навукі і тэхналогіі (Лондан; 1941). З 1943 удзельнік Англа-амерыканска-канадскага праекта па атамнай энергіі, з 1946 у Каліфарнійскім (г. Берклі, ЗША), з 1951 у Гарвардскім ун-тах, з 1956 праф. Лонданскага ун-та. Навук. працы па хіміі металаарган. злучэнняў. Устанавіў будову («сэндвічавую» структуру) ферацэну (1952; разам з Р.Б.Вудвардам). Адкрыў каталізатар гамагеннага гідрыравання алефінаў і ацэтыленавых вуглевадародаў — комплекснае злучэнне родыю RhCl[(C6H5)3P]3 (каталізатар У.; 1958). Нобелеўская прэмія 1973 (разам з Э.О.Фішэрам).
Тв.:
Рус.пер. — Современная неорганическая химия. 4.1—3. М., 1969 (разам з Ф.А.Котанам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫКЛІ́ЧНЫЯ НУКЛЕАТЫ́ДЫ,
пурынавыя і пірымідзінавыя нуклеатыды, у якіх астатак фосфарнай к-ты звязваецца з рыбозай у 3′ і 5′-становішчах (утвараюць кольца); універсальныя рэгулятары біяхім. працэсаў у жывых клетках.
Найб. значныя цыклічны 3′ і 5′-адэназінмонафасфат (цАМФ) і 3′ і 5′-гуаназінмонафасфат (цГМФ). У арганізме жывёл і чалавека цАМФ рэгулюе клетачную пранікальнасць, мышачнае скарачэнне, сакрэцыю гармонаў, дыферэнцыроўку тканак і інш. У стрэсавых сітуацыях адрэналін праз пасрэдніцтва цАМФ актывуе ў клетках печані фермент глікагенфасфарылазу і ў кроў выкідваецца вял. колькасць глюкозы (крыніца энергіі для арганізма). Механізм дзеяння Ц.н. у клетцы звязаны з актывацыяй Ц.н.-залежных пратэінкіназ і зводзіцца да фасфарыліравання спецыфічных бялкоў, у т. л. ферментаў, што прыводзіць да змены іх актыўнасці і адпаведных функцый клеткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАМПО́ЎКА,
спосаб апрацоўкі метал. і неметал. матэрыялаў (загатовак) ціскам, пры якім форма вырабаў вызначаецца формаю штампа. Выкарыстоўваецца ў масавай і буйнасерыйнай вытв-сці ў аўта-, авія-, трактарабудаванні, у горным і с.-г. машынабудаванні і інш.
Паводле характару тэхнал. працэсаў, тыпу загатовак і штампаў адрозніваюць ліставую штампоўку і аб’ёмную (загатоўка дэфармуецца са змяненнем усіх памераў), паводле тэмпературных умоў дэфармавання — халодную і гарачую. Асаблівыя спосабы Ш. — з дапамогай энергіі выбуху, магутнага магн. поля, з выкарыстаннем эластычных (напр., гумавых) пракладак і інш. Пры Ш. адбываецца формаўтварэнне без зняцця стружкі, забяспечваецца высокая дакладнасць вырабаў пры высокай прадукцыйнасці працы. Для Ш. выкарыстоўваюць молаты і прэсы (у т. л.гідраўлічныя прэсы), кавальска-штамповачныя аўтаматы. Гл. таксама Кавальска-прэсавая вытворчасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТРА́УС (Strauß) Франц Іозеф (6.9.1915, г. Мюнхен, Германія — 3.10.1988),
нямецкі дзярж. і паліт. дзеяч. У 1939—45 у арміі. Адзін з заснавальнікаў і ў 1961—88 лідэр заходнегерм. партыі Баварскі саюз хрысц. сацыялістаў (ХСС). У 1949—78 чл. бундэстага. З 1953 міністр без партфеля, міністр па справах атамнай энергіі, у 1956—62 міністр абароны. Прыхільнік узбраення бундэсвера ядзернай зброяй. Пад націскам грамадскай думкі пасля выяўлення т.зв. аферы «Шпігеля» (паліцэйскай акцыі супраць выдаўцоў і рэдактара штотыднёвіка «Der Spiegel», абвінавачаных у раскрыцці вайск. тайны) вызвалены ад абавязкаў. У 1966—69 міністр фінансаў. У 1978—80 прэм’ер Баварыі. Прыхільнік саюза ФРГ з ЗША, еўрап. інтэграцыі, аб’яднання Германіі. Аўтар прац, у якіх развіваў свае паліт. канцэпцыі («Праект для Еўропы», 1966; «Выклік і адказ», 1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Ч Васіль Васілевіч (н. 12.4.1953, Мінск),
бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1996). Скончыў БДУ (1975). З 1975 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. З 1987 у Бел.НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі (у 1998—99 заг. лабараторыі). З 2000 у Бел.НДІагр. энергетыкі (нам. дырэктара). Навук. працы па нетрадыцыйных крыніцах энергіі. Распрацаваў шэраг высокаэфектыўных геліятэхн. прылад для с.-г. патрэб, метады мадэліравання і паскораных выпрабаванняў узораў спец. тэхнікі.
Тв.:
Расчет гелиоводонагревательных систем и их применение в сельском хозяйстве. Мн., 1996;
Моделирование и расчет процессов теплообмена в солнечных водонагревателях для сельского хозяйства (разам з У.М.Дашковым) // Тр. междунар. конф. «Использование нетрадиционных энергоресурсов в сельском хозяйстве». Варшава, 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІ́ЛЬНЫ Уладзімір Васілевіч (н. 5.12.1949, Мінск),
бел. фізік. Д-р фіз.матэм. н. (1998). Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навук. працы па фотафіз. і фотахім. працэсах у палімерах, стварэнні новых фотаадчувальных матэрыялаў для галаграфіі і інш. аптычных тэхналогій. Даследаваў пераўтварэнне энергіі электроннага ўзбуджэння і мадыфікацыі надмалекулярнай структуры неўпарадкаваных палімерных асяроддзяў. Распрацаваў новыя фотарэзістыўныя матэрыялы і кампаненты для іх вытв-сці, матэрыялы для запісу фазавых і палярызацыйна-фазавых галаграм.
Тв.:
Динамика голограмм в полимерной среде, вызванная образованием противофазной дифракционной структуры (разам з Ю.У.Грыцаем) // Оптика и спектроскопия. 1997. Т. 83, № 5;
Спектральная сенсибилизация фоточувствительности молекулярной среды акцепторами энергии электронного возбуждения // Журн. прикладной спектроскопии. 2001. Т. 68, № 1;
Полимерные и фоторегистрирующие материалы и их применение. Мн., 2003.