a major/key/vital role гало́ўная/ключава́я/жыццёвая ро́ля;
The media play a major role in influencing people’s opinion.Сродкі масавай інфармацыі аказваюць моцнае ўздзеянне на думкі людзей.
2. ро́ля акцёра (у спектаклі, фільме і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПАЖА́РНАЯ АЎТАМА́ТЫКА,
сукупнасць тэхн. сродкаў для аўтам. выяўлення, лакалізацыі і тушэння пажару. Тэхн. эфектыўнасць П.а. вызначаецца здольнасцю выконваць задачы (у сукупнасці ці адну з іх): папярэджваць магчымасць узнікнення пажару, забяспечваць бяспеку людзей і матэрыяльных каштоўнасцей.
Складаецца з сістэм пажарнай сігналізацыі і аўтам. установак пажаратушэння (АУП). АУП маюць сродкі для выяўлення небяспечных фактараў пажару (напр., выдзялення цяпла, дыму, газападобных прадуктаў няпоўнага згарання), ёмістасці для захоўвання вогнетушыльных рэчываў, сістэмы выпускання такіх рэчываў у ахоўную прастору. Могуць аўтаномна выконваць усе зададзеныя функцыі, у т. л. сігналізацыю, без выкарыстання дадатковых сістэм пажарнай сігналізацыі ці ўключаць іх у сябе ў якасці пускавых. Паводле канструкцыі бываюць агрэгатныя (тэхн.сродкі выяўлення пажару, захоўвання і выпускання вогнетушыльных рэчываў і інш., якія з’яўляюцца самастойнымі адзінкамі і манціруюцца на аб’екце), модульныя (састаўныя часткі сістэмы, аб’яднаныя ў модулі), спрынклерныя (забяспечваюць лакальнае тушэнне пажару ў месцы інтэнсіўнага павышэння т-ры) і дрэнчарныя (забяспечваюць тушэнне па ўсёй плошчы ці па ўсім аб’ёме памяшкання); паводле тыпу вогнетушыльнага рэчыва — вадзяныя, пенныя, газавыя, парашковыя, аэразольныя, для тушэння парай. Тушэнне пажару выконваецца па ўсёй плошчы (ці аб’ёме) або лакальна (у месцы ўзнікнення пажару) Выкарыстоўваюцца таксама ўстаноўкі для стварэння проціпажарных заслон, якія перашкаджаюць распаўсюджванню пажару. АУП (акрамя спрынклерных) дадаткова маюць дыстанцыйныя ці мясц. прыстасаванні для ручнога пуску. Вогнетушыльныя рэчывы падаюцца ў месца гарэння праз насадкі, распыляльнікі, арашальнікі і пенагенератары. Выхад з арашальнікаў спрынклерных АУП закрываюць клапанамі, трымальнікі якіх разбураюцца пад дзеяннем т-ры пажару. П.а. абсталёўваюцца збудаванні і памяшканні з высокай пажарнай ці выбуховай небяспекай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
до́пінг
(англ. doping, ад dope = даваць наркотыкі)
сродкі, якія штучна ўзбадзёрваюць арганізм, стымулююць на кароткі час фізічную і нервовую дзейнасць; выкарыстоўваюцца ў ветэрынарыі, а часам і ў спорце, што забаронена міжнароднымі спартыўнымі арганізацыямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Спо́саб ‘прыём, метад’, ‘парадак, характар, манера, склад’, ‘рэальныя ўмовы, сродак, магчымасць ажыццяўлення чаго-небудзь’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Федар. 4), ‘матэрыяльны дастатак, сродкі’ (Варл.), ‘неабходнае для жыцця’ (Сержп. Прымхі), ‘доля’: дзеўка без спосабу (пра векавуху) (Сержп.). Укр спо́сі́б, рус.спо́соб, польск.sposób, чэш.způsob, славац.spôsob, серб.-харв.спосо̀ба. Параўн. пасоба ‘дапамога’ (Нас.), рус.посо́бие, якія з выразу *ро sobě (гл. сябе); Міклашыч, 331–332; Фасмер, 3, 738. Якабсон (гл. у Фасмера, там жа) усходнеславянскія словы лічыць запазычаннем праз польскую з ст.-чэш.zpósob. Аналагічна Кохман, Stosunki, 126. Сяткоўскі (гл. Басай-Сяткоўскі, Słownik, 334) чэшскі ўплыў бачыць толькі ў развіцці абстрактных значэнняў. Борысь (570) рэканструюе паўн.-прасл.*sъposobъ як аддзеяслоўны дэрыват ад *sъposobiti < *posobiti < *ро sobě, параўн. спасобіць ‘падрыхтоўваць, запасаць’ (Нас.), ст.-бел.способяти ‘падрыхтаваць, сабраць’ (Ст.-бел. лексікон).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разго́нм.
1. (натоўпу) Zerspréngen n -s, Zerstréuen n -s, Aus¦einándertreiben n -s;
2. (разбег) Ánlauf m -(e)s, -läufe; Ánfahren n -s (пра транспартныя сродкі);
3. (адлегласць) Ábstand m -(e)s, -stände, Entférnung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
кусо́к, ‑ска, м.
1. Аддзеленая (адбітая, адрэзаная, адламаная і пад.) частка чаго‑н.; кавалак. Кусок цэглы. Кусок сала. Кусок матэрыі. □ Сцёпка адламаў кусок аладкі і стаў есці.Колас.[Міколка] браў кусок бяросты, запальваў яе.Лынькоў.//перан.Сродкі існавання, пажыткі. Будзе раток, будзе і кусок.Прыказка.
2. Наогул частка чаго‑н. [Гудовіч:] Сёння я досыць ладны кусок другога акта аднавіў.Крапіва.— Да гадзіны другой вярнуся, дык яшчэ ў мяне добры кусок дня ў запасе.Гартны.
3. Адзінка некаторых тавараў, што выпускаюцца паштучна. Кусок мыла. Кусок крэйды.
•••
Адрэзаны кусок (кавалак) — пра чалавека, які аддзяліўся ад сям’і, жыве самастойна, незалежна.
Дурня (басяка і пад.) кусок — пра добрага ўвогуле чалавека, які памыляецца або робіць зло толькі ў даным канкрэтным выпадку.
Збіраць кускі (кавалкі)гл. збіраць.
Кусок (кавалак) у горла не лезе (не ідзе)каму — хто‑н. не можа есці ад крыўды, хваробы, стомленасці і пад.
Кусок (кавалак) хлеба — сродкі для існавання, пажыткі.
Смачны кусок (кавалак) — пра што‑н. прывабнае, спакуслівае.
Уварваць кусок (кавалак)гл. уварваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́значыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1.што і з дадан. Распазнаць, высветліць, разабрацца ў чым-н., дакладна ўстанавіць.
В. прычыну.
В. адлегласць.
В. вугал (вылічыць).
2.што. Выявіць сутнасць, раскрыць змест чаго-н.
В. творчы метад пісьменніка.
В. новае навуковае паняцце.
3.каго-што. Загадзя прызначыць або намеціць наперад.
В. дзяжурных.
В. далейшыя планы.
4.што. Устанавіць, назначыць.
В. сродкі на будаўніцтва.
В. меру пакарання.
5.што. Абумовіць сабой, з’явіцца прычынай чаго-н.
Добрая падрыхтоўка вызначыла поспех.
6.што. Абазначыць якім-н. чынам.
В. мяжу тычкамі.
|| незак.вызнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.вызначэ́нне, -я, н. (да 1—4 і 6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тра́ціць, -а́чу, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны; незак.
1.што. Расходаваць грошы, сродкі на што-н. з пэўнай мэтай, патрэбай.
Т. грошы на падарункі.
2.перан., што. Марна, без толку расходаваць; пазбаўляцца ад чаго-н.
Т. час.
Т. здароўе.
3.каго. Несці страту ў асобе таго, хто памёр, пайшоў і пад.
Т. дарагога чалавека.
4.што. Несці страту ў якіх-н. матэрыяльных каштоўнасцях.
Т. маёмасць.
5.што. Парушаць сувязь, паслядоўнасць у думках, гутарцы і пад.
Т. логіку ў разважаннях.
|| зак.патра́ціць, -а́чу, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны (да 1—4 знач.).
|| наз.тра́та, -ы, ДМ тра́це, ж. (да 1—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паблісі́ціпаблі́сіці
(англ. publicity = галоснасць, рэклама)
1) вядомасць, папулярнасць;
2) спрыяльныя камерцыйныя паведамленні, прэзентацыі або звесткі аб таварах, паслугах або фірмах, якія перадаюцца праз сродкі масавай інфармацыі, але не аплачваюцца зацікаўленай асобай (канкрэтным спонсарам).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)