Засн. ў 1909—10 у Мінску як сезонны цагельны з-д. З 1929 цагельны з-д № 1. У 1932 рэканструяваны і расшыраны. У Вял.Айч. вайну разбураны, у 1946 адноўлены. У 1958 аб’яднаны з з-дам буйных сілікатных блокаў і цэглы ў камбінат буйнаблочных буд. канструкцый. У 1959 далучаны з-д гіпсабетонных перагародачных панэлей. З 1971 сучасная назва, з 1992 арэнднае прадпрыемства. Асн. прадукцыя (1999): сілікатная цэгла, блокі сценавыя і перагародачныя, сценавыя панэлі з ячэістага бетону, пліты полістырольныя, тратуарная плітка, упакоўка з полістыролу і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ МАТАЦЫКЛЕ́ТНЫ І ВЕЛАСІПЕ́ДНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1945 у Мінску як веласіпедны з-д. Першую прадукцыю выпусціў у 1946, з 1947 пачалася серыйная вытв-сць веласіпедаў. З 1951 сучасная назва. З 1956 асвоена вытв-сць матацыкла М1М. У 1970—80 з-д рэканструяваны. З 1993 калектыўнае прадпрыемства. Асн. прадукцыя (1999): дарожныя матацыклы, дарожныя веласіпеды для дарослых з закрытай, адкрытай і складной рамамі, веласіпеды для падлеткаў, спарт.-гульнявыя і горныя, інвалідныя каляскі.
Да арт.Мінскі матацыклетны і веласіпедны завод. 1. Цэх зборкі матацыклаў. 2. Складны дарожны веласіпед. 3. Дарожны веласіпед. 4. Матацыкл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́СТ-ЗАГАРО́ДСКІ,
вёска ў Загародскім с/с Пінскага р-на Брэсцкай вобл., на паўн.-ўсх. беразе вадасх.Пагост. За 37 км на ПнУ ад г. Пінск, 212 км ад Брэста, 13 км ад чыг. ст. Парахонск. 453 ж., 171 двор (2000). Рознічна-гандл.прадпрыемства, хлебапякарня. Бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква Кірылы і Мяфодзія (2-я пал. 19 ст.). Каля вёскі археал. помнік Пагост-Загародскі. Гл. таксама Пагост-Загародская кераміка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЙ,
1) частка капіталу прадпрыемства (фірмы, кампаніі), якая дае права на ўдзел у агульным сходзе пайшчыкаў-укладчыкаў, на атрыманне дывідэндаў і часткі маёмасці фірмы пры яе ліквідацыі. Фіксуецца ў дакуменце — паявым пасведчанні (у адрозненне ад акцыі не з’яўляецца каштоўнай паперай і прадметам куплі-продажу), да якога дадаюцца купоны на атрыманне дывідэндаў.
2) П. — сума ўзносу, якая выплачваецца членам кааператыва (напр., жыллёвага, дачнага, будаўнічага і інш.). Права П. — асабістае маёмаснае права члена кааператыва (можа быць прадметам дарэння, раздзелу або спадчыннасці ва ўстаноўленым законам парадку).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГРЭ́СНЫ ІСК,
адваротнае патрабаванне аб вяртанні грашовай сумы (або інш. матэрыяльнай каштоўнасці), якая была выплачана трэцяй асобе па віне даўжніка. Напр., асоба, адказная за прычыненую шкоду, абавязана па Р.і. страхавой арг-цыі кампенсаваць сумы страхавых выплат пацярпеламу. На даўжніка па Р.і. ўскладаецца абавязак кампенсаваць крэдытору аплачаныя ім трэцяй асобе сумы ў поўным аб’ёме. Выключэнне складаюць Р.і. прадпрыемства (установы) да свайго работніка, калі дзейнічаюць агульныя нормы матэрыяльнай адказнасці (кампенсацыя шкоды, якая аплачана прадпрыемствам, у гэтым выпадку, можа быць у памеры акладу, трэці акладу і г.д.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́БРЫКА (лац. fabrica майстэрня),
прамысловае прадпрыемства, заснаванае на выкарыстанні сістэмы машын; форма буйной машыннай вытворчасці. З эканам. пункту гледжання паміж Ф. і заводам розніцы няма. Звычайна Ф. наз. прадпрыемствы лёгкай і здабыўной галін прам-сці (тэкст., абагачальныя Ф.). Узнікла ў выніку прамысловага перавароту ў канцы 18 ст. Зыходным пунктам пераходу ад мануфактурнай майстэрні (гл.Мануфактура) да Ф. паслужыла паяўленне рабочай машыны і развіццё сістэмы машын. У Расіі першыя Ф. (Аляксандраўская мануфактура) засн. ў 1799. На Беларусі першыя паравыя машыны з’явіліся ў 1820-я г. на суконных прадпрыемствах у Хомску і Косаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРМАЦЭЎТЫ́ЧНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна медыцынскай прамысловасці, прадпрыемствы якой вырабляюць лекавыя сродкі. Асн. прадукцыя — сінт. і фітахім. прэпараты, медыкаменты з расл. сыравіны, вітаміны, ферменты і каферменты мед. прызначэння, антыбіётыкі, кровазаменнікі, гатовыя лекі. Найб. развітая ў ЗША, Японіі, ФРГ, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Швейцарыі.
На Беларусі ў 1996 створаны дзярж. канцэрн па вытв-сці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіял. прадукцыі («Белбіяфарм»), які ўзначальвае работу прадпрыемстваў Ф.п. і мікрабіял. прам-сці. Фармацэўтычную прадукцыю вырабляюць: акц.т-ва «Белмедпрэпараты», Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў, Гродзенскі з-д медпрэпаратаў, прадпрыемства «Экзон» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНА́НСАВЫЯ РЭСУ́РСЫ,
грашовыя даходы, накапленні і паступленні, якія знаходзяцца ў распараджэнні суб’екта гаспадарання. Прызначаны для выканання фін. абавязацельстваў, ажыццяўлення выдаткаў на расшыранае ўзнаўленне, эканам. стымуляванне і задавальненне сац. і інш. патрэб працуючых. Іх фарміраванне ажыццяўляецца за кошт уласных і прыраўнаваных да іх сродкаў, мабілізацыі рэсурсаў на фін. рынку і паступлення грашовых сродкаў ад фін.-банкаўскай сістэмы ў парадку пераразмеркавання. Першапачатковае стварэнне адбываецца ў момант заснавання прадпрыемства, калі зацвярджаецца статутны фонд. Крыніцы Ф.р.: акцыянерны капітал, паявыя ўзносы членаў кааператываў, галіновыя Ф.р., доўгатэрміновы крэдыт, бюджэтныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНКАГРА́ФІЯ (ад цынк + ...графія),
спосаб вырабу рэльефных друкарскіх форм высокага друку (клішэ) з дапамогай фотахім. працэсаў.
Негатыў (дыяпазітыў) відарыса капіруюць на пакрытую святлоадчувальным слоем цынкавую (часам медную або латунную) пласціну, паверхню якой потым апрацоўваюць траўленнем кіслатой у прагальных участках выявы для атрымання рэльефных друкавальных элементаў. Пры электрагравіраванні растравых і штрыхавых клішэ выкарыстоўваюць электронна-мех. гравіравальныя аўтаматы. Спосаб Ц. прапанаваны ў 1850 Ф.Жыло (Францыя), удасканалены ў 1862 Г.Джэймсам (Вялікабрытанія). Спосаб электрагравіравання з’явіўся ў 1950-я г. Ц. наз. таксама адпаведны ўчастак або цэх паліграф.прадпрыемства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЭЛЕКТРАМО́ДУЛЬ»,
спецыялізаванае прадпрыемства па вытворчасці сілавой пераўтваральнай тэхнікі. Пабудавана ў г. Маладзечна Мінскай вобл. ў 1970 як з-д сілавых паўправадніковых вентыляў.
З 1986 ВА, з 1994 адкрытае акц.т-ва «Электрамодуль». У яго склад уваходзяць 2 даччыныя фірмы «Электрамаш» і «БелОвен». Асн. прадукцыя (2003): сілавая пераўтваральная тэхніка (дыёды і блокі паўправадніковыя выпрамляльныя, блокі зварачныя, рэгулятары напружання), спец.тэхнал., вентыляцыйнае і для зварачнай вытв-сці абсталяванне, некат. віды тэхнал. аснасткі, тавары нар. ўжытку (мэблевая і буд. фурнітура, камплектуючыя для эл. абсталявання матацыклаў, мед. тэхніка і інш.).