РАБЯНО́К Жан Аляксандравіч (н. 28.1.1932, г. Сямёнаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д-рмед.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Куйбышаўскі мед.ін-т (1955). У 1962—98 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1988 заг. кафедры), з 2000 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па харчовых таксікаінфекцыях, септычных захворваннях, сепсісе.
Тв.:
Современные проблемы сепсиса // Здравоохранение. 1999. №9;
Чи розуміемо ми, що таке сепсис? // Інфекційні хвороби: Наук.-практич. мед. журн. (Тернопіль), 2000. №3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДБЕ́РТУС-Я́ГЕЦАЎ (RodbertusJagetzow) Карл Іаган (12.8.1805, г. Грайфсвальд, Германія — 6.12.1875),
нямецкі вучоны-эканаміст, адзін з заснавальнікаў тэорыі «дзярж. сацыялізму». Атрымаў юрыд. адукацыю ў Гётынгенскім і Берлінскім ун-тах. Лічыў, што рухальнай сілай сацыялізму павінна стаць дзяржава; адмаўляючы класавую барацьбу, сцвярджаў, што перабудова грамадства павінна ажыццяўляцца пры дапамозе дзярж.сац.-эканам. рэформ. Распрацоўваў праблему вартасці тавару. Лічыў, што ў якасці меры вартасці павінна выступаць праца, і прапаноўваў вартасць тавару вызначаць непасрэдна ў рабочых гадзінах шляхам выпуску «рабочых грошай».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗЕНТА́ЛЬ Саламон Конрадавіч (10.8.1890, г. Вільня — 18.11.1955),
бел. і расійскі вучоны ў галіне дэрматавенералогіі. Д-рмед.н. (1937), праф. (1940). Скончыў Гейдэльбергскі ун-т (1913). У 1921—31 у клініцы Мінскага мед. ін-та, адначасова ў 1927—31 гал. ўрач 3-й клінічнай бальніцы Мінска. З 1931 у Ленінградзе. Навук. працы па фізіялогіі скуры, пашкоджаннях яе пры хваробах крывятворных органаў (у прыватнасці міэлоіднай лейкеміі), укараненні ў практычную дэрматалогію рэнтгеналагічнага, люмінесцэнтнага, гісталагічнага метадаў. Чэмпіён Беларусі па шахматах (1924).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПРЫ́НЦАВА Валерыя Міхайлаўна (н. 11.1.1932, г. Варонеж, Расія),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі. Д-рмед.н. (1989). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1955). З 1965 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па механізмах рэгуляцыі і выдзялення катэхаламінаў у гангліях, уплыў на гэты працэс розных тэмператур.
Тв.:
Катехоламины в симпатических ганглиях. Мн., 1983 (разам з І.А.Булыгіным);
Высвобождение катехоламинов в симпатических ганглиях при антидромном раздражении // Успехи физиол. наук. 1986. Т. 17, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТО́ЎЦАЎ Уладзімір Мікалаевіч (н. 27.5.1945, г. Карабаш Чэлябінскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне мед. генетыкі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1969). У 1973—89 і з 2000 (заг. лабараторыі і курса) у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі, з 1992 у Бел. цэнтры мед. тэхналогій (заг. аддзела). Навук. працы па пытаннях генет. схільнасці да хвароб, тэорыі здароўя і прафілактыкі, кіравання развіццём аховы здароўя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБАШО́Ў Савелій Міронавіч (1.6.1883, г. Чашнікі Віцебскай вобл. — жн. 1957),
бел.вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1912), праф. (1924). Скончыў Харкаўскі ун-т (1907). З 1924 заг. кафедраў у БДУ і Мінскім мед. ін-це, з 1934 у Ленінградскім, Новасібірскім, Кіславодскім, Кішынёўскім мед. ін-тах. Навук. працы па пытаннях хірург. лячэння апендыцыту, эмфіземы лёгкіх, бранхіяльных свішчоў, уралогіі, ваен.палявой хірургіі.
Тв.:
Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю: Сацыяльна-клініч. нарыс. Мн., 1931.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНА́РД Канстанцін Густававіч (28.10.1884, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 27.7.1961),
бел.вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства. Д-рс.-г.н. (1944), праф. (1925). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1910). У 1919—31 у Горы-Горацкім земляробчым ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па селекцыі лёну і збожжавых культур, кветкаводстве.
Тв.:
Пивоваренный ячмень и его возделывание. М.; Л., 1925;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСНІ́Н Георгій Пятровіч (7.2.1916, в. Зюльзя Нерчынскага р-на Чыцінскай вобл., Расія — 19.9.1999),
бел.вучоны ў галіне стаматалогіі. Д-рмед.н. (1971), праф. (1972). Скончыў Маскоўскі мед. стаматалагічны ін-т (1941). У 1971—97 у Мінскім мед. ін-це (да 1988 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях тэрапеўт. і артапедычнай стаматалогіі.
Тв.:
Післяопераційне протезування зубів і щелеп. Київ, 1960;
Замещение дефектов зубных рядов съемными протезами. Опирающиеся (бюгельные) протезы // Руководство по ортопедической стоматологии. М., 1974;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІШЧО́Ў Георгій Пятровіч (н. 24.12.1912, С.-Пецярбург — 3.5.1999),
савецкі вучоны ў галіне авіяцыйнай механікі. Акад.Рас.АН (1976, чл.-кар. 1966). Двойчы Герой Сац. Працы (1957, 1982). Скончыў Маскоўскі дырыжаблебуд. ін-т (1935). З 1935 у КБ дырыжаблебудаўніцтва. У 1940—54 і з 1967 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це (з 1967 нач.).
У 1954—67 нач.Цэнтр. ін-та авіяц. маторабудавання. Навук. працы па аэрадынаміцы самалётаў і рухальных установак. Ленінская прэмія 1976. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1952, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНЕ́НКА Міхаіл Васілевіч (н. 24.1.1950, в. Сапычы Пагарскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне насенняводства. Канд.с.-г. навук Скончыў БСГА (1972). З 1994 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па селекцыі і насенняводстве азімай пшаніцы. Стварыў і раянаваў гатункі азімай пшаніцы; Бярэзіна, Надзея, Сузор’е, Быліна, Легенда, Саната, Прэм’ера, Запавет. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Результаты экологического испытания озимой пшеницы в условиях Белоруссии // Пути повышения урожайности полевых культур. Мн., 1981. Вып. 11.