АЛЯКСА́НДРАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (11.6.1917, Бранск, Расія — 7.10.1981),

бел. анколаг. Чл.-кар. АМН СССР (1974), д мед. н. (1955), праф. (1962). Герой Сац. Працы (1977). Скончыў Ваен.-мед. акадэмію імя Кірава ў Ленінградзе (1940). З 1950 на кафедры факультэтнай хірургіі гэтай акадэміі. З 1960 дырэктар НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі Мін-ва аховы здароўя Беларусі, адначасова заг. кафедры анкалогіі Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Працы па тэорыі пухлінаўтварэння, біяхіміі, імуналогіі, дыягностыцы і лячэнні злаякасных пухлін, арганізацыі проціракавай барацьбы на Беларусі.

Тв.:

Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике. Мн., 1976 (у сааўт.);

Применение гипертермии и гипергликемии при лечении злокачественных опухолей. М., 1980 (у сааўт.).

М.М.Аляксандраў.

т. 1, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЯШКЕ́ВІЧ (Фёдар Васілевіч) (н. 5.5.1936, в. Балотца Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. нейрахірург. Чл.-кар. АН Беларусі (1994). Д мед. н. (1973), праф. (1980). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1959). З 1961 у Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. З 1973 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па сасудзістай паталогіі галаўнога і спіннога мозга, эпілепсіі, гідрацэфаліі, радыкуліце, пухлінах галаўнога мозга. Распрацаваў мікранейрахірургічную тэхніку для лячэння чэрапна-мазгавых і сасудзістых пашкоджанняў мозга, укараніў методыку скарыстання антыгіпаксантаў.

Тв.:

Травматические субдуральные гематомы. Мн., 1980 (разам з Н.​І.​Рожанцам);

Нейрохирургия: Операции на головном мозге. Мн., 1993 (разам з А.​Ф.​Аляшкевічам).

т. 1, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́ЛЬСКІ (Яўграф Іосіфавіч) (н. 18.2.1925, Мінск),

бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д тэхн. н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Сын І.А.Бельскага. Скончыў Маскоўскі авіяц. ін-т (1948). З 1953 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы ў галіне матэрыялазнаўства, машынабудавання і ліцейнай вытв-сці, па тэхналогіі вырабу інструменту для мех. і тэрмічнай апрацоўкі металаў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Асновы апрацоўкі металаў ціскам» (з У.​І.​Казачонкам, 1956), «Новыя матэрыялы ў тэхніцы» (1964) і інш.

Тв.:

Стойкость кузнечных штампов. Мн., 1975;

Штампы для горячего деформирования металлов. М., 1977 (разам з М.​А.​Тылкіным);

Химико-термическая обработка инструментальных материалов. Мн., 1986.

т. 3, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́РЫНА (Яўгенія Дзмітрыеўна) (н. 14.7.1923, в. Беразіно Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне селекцыі с.-г. раслін. Д с.-г. н. (1982). Скончыла Ленінградскі с.-г. ін-т (1950). З 1956 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па хім. мутагенезе, метадах палікроса, самаплоднасці, біял. асаблівасцях і эфектыўнасці метадаў гетэрозіснай селекцыі і поліплаідыі грэчкі (аўтар сартоў Юбілейная 2, Чарнаплодная, Аніта Беларуская, сааўтар тэтраплоідных сартоў Іскра і Мінчанка).

Тв.:

Крупяные культуры. Мн., 1968 (разам з А.​Н.​Анохіным);

К вопросу о селекции скороспелых сортов гречихи (разам з Т.​А.​Анохінай) // Пути повышения урожайности полевых культур. Мн., 1981. Вып. 12.

т. 5, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРУШЭ́ЦКІ (Казімір Міхайлавіч) (н. 25.3.1936, в. Ахімкавічы Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1994). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1959). З 1961 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1977 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі малекул і іх спектраў (інфрачырвоных і камбінацыйнага рассеяння), а таксама па канфармацыйных ператварэннях палімераў.

Тв.:

Расчет производных высшего порядка в методах ССП МО ЛКАО (разам з А.​А.​Ахрэмам, Ю.​А.​Сакаловым) // Докл. АН СССР. 1977. Т. 236, № 4;

Теория интенсивности инфракрасных спектров многоатомных молекул в приближении МО ЛКАО // Там жа. 1984. Т. 279, № 2.

т. 5, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЙДУ́ЧЫК (Сяргей Міронавіч) (20.1.1915, г. Брэст — студзень 1984),

бел. мовазнавец-германіст. Д філал. н. (1973), праф. (1978). Скончыў Вышэйшае камерцыйнае вучылішча ў Кракаве (1936), дзярж. пед. курсы для выкладчыкаў ням. мовы ў Варшаве (1937) і Мінскі пед. ін-т замежных моў (1963). Настаўнічаў, выкладаў у Гродзенскім (1946—55) і Мінскім (1962—83) пед. ін-тах замежных моў. Даследаваў праблемы тэорыі ням. мовы (пераважна фонастылістыкі), распрацоўваў методыку выкладання замежных моў. Аўтар прац: «Прасадычная сістэма сучаснай нямецкай мовы» (1972), «Тэарэтычная фанетыка нямецкай мовы» (1972). Сааўтар «Практычнай фанетыкі нямецкай мовы» (ч. І, 1984). Пад яго навук. кіраўніцтвам падрыхтавана цэлае пакаленне бел. вучоных-германістаў.

Е.​В.​Зарэцкая.

т. 4, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУБІКО́ЎСКІ (Георгій Пятровіч) (н. 18.5.1934, г. Гродна),

бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Чл.-кар. АН Беларусі (1996), д с.-г. н. (1976), праф. (1987). Скончыў Гродзенскі с.-г. ін-т (1957). З 1962 у БДУ, з 1969 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1982 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук. працы па біягеахіміі і матэм. мадэляванні заканамернасцей размеркавання мікраэлементаў у глебах, распрацоўцы навук. асноў жыўлення раслін мікраэлементамі, прыёмаў экалагічнага (альтэрнатыўнага) земляробства, арганізацыі вытв-сці на Беларусі прамысл. формаў мікраўгнаенняў (калійна-медных, азотна-цынкавых і інш.), пытаннях мед. геаграфіі, аховы навакольнага асяроддзя.

Тв.:

Микроэлементы в почвах СССР. М., 1981 (у сааўт.).

Г.П.Дубікоўскі.

т. 6, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫБО́ЎСКІ (Уладзіслаў Іванавіч) (18.4.1838, маёнтак Адамарын Вілейскага пав., цяпер Маладзечанскі р-н — 27.7.1910),

бел. заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фалькларыст. Д мінералогіі (1878). Брат Б.І.Дыбоўскага. Скончыў Тартускі ун-т (1862). За ўдзел у паўстанні 1863—64 прыгавораны да турэмнага зняволення. З 1871 працаваў у Тартускім ун-це. З 1878 жыў у маёнтку Нянькава на Навагрудчыне. Аўтар прац па выкапнёвых рэштках Усх. Прыбалтыкі, Сібіры (матэрыялы дасылаў брат); даследаваў флору і фауну Навагрудчыны і інш. Збіраў бел. фальклор. У час. «Zbiór wiadomości do antropologii krajowej» («Збор звестак па айчыннай антрапалогіі») апублікаваў арт. «Беларускія прыказкі з Навагрудскага павета» (1881), «Беларускія загадкі з Мінскай губерні» (1886).

А.​Ф.​Літвіновіч.

т. 6, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫЛЬБАЗІ́ (Мірварыд Паша кызы) (н. 12.8.1912, в. Мусакей Казахскага р-на, Азербайджан),

азербайджанская паэтэса. Нар. паэтэса Азербайджана (1973). Першы паэт. зб. «Наш голас» (1934) прысвяціла тэме разняволення жанчыны Усходу. У яе тэматычна-багатай спадчыне адлюстраваны подзвіг народа ў гады Вял. Айч. вайны (зб-кі «Любоў да радзімы», «Баявыя песні», «Камал Касымаў», усе 1942), барацьба за мір, самабытнасць і непаўторнасць роднага краю («Мясціны, дзе жывуць успаміны», 1964; «Горная кветка», 1977; «Каханне нараджаецца з намі», 1979, і інш.). Аўтар твораў для дзяцей. Выступае як перакладчык. На бел. мову вершы Д. перакладалі Э.​Агняцвет, С.​Панізнік.

Тв.:

Бел. пер. — [Вершы] // Вышкі над морам. Мн., 1989.

т. 6, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРА́ЧАЎ (Іван Іванавіч) (н. 1.10.1935, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),

бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д с.-г. н. (1993). Скончыў Гродзенскі с.-г. ін-т (1959). У 1965—67 працаваў у ім, з 1968 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па пытаннях кармлення с.-г. жывёлы, вывучэнні нормаў патрэб буйн. раг. жывёлы ў вітамінах і мінер. рэчывах, распрацоўцы рэцэптаў прэміксаў (вітамінна-мінер. дамешкаў) для свіней і буйн. раг. жывёлы, бялкова-вітамінна-мінер. дамешкаў і камбікармоў для высокапрадукцыйных кароў.

Тв.:

Пути решения проблемы белка в животноводстве. Мн., 1981 (у сааўт.);

Кормление высокопродуктивных коров. Мн., 1996 (разам з Богушам П.П., Пілюком М.У.).

т. 5, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)