орган выканаўчай улады ў літ. урадзе ў 1918—23. Створаны ў выніку перагавораў паміж Віленскай беларускай радай і Прэзідыумам Літоўскай Тарыбы ад 27.11.1918. Беларусам адводзілася 25% з агульнай колькасці месц у літ. урадзе, дзейнічала на тэр. Гродзеншчыны і Віленшчыны. Мін-ва ўзначальвалі Я.Варонка (1.12.1918—12.3.1919; 12.4.1919—19.6.1920) і Д.Сямашка (19.6.1920—2.2.1922). Сфарміравала 1-ы бел. пешы полк, які дыслацыраваўся ў Гродне. Пры ўдзеле прадстаўнікоў М.б.с.Л. створаны гродзенскія пав. рада, бел. краёвая ўправа і к-т сувязі культ.-нац. адраджэння Беларусі. Мела на мэце папярэдзіць акупацыю бел.зах. зямель Польшчай шляхам стварэння супольнай бел.-літ. дзяржавы. У 1923, пасля канчатковага далучэння Віленшчыны да Польшчы, адносіны з ліг. урадам пагоршыліся і мін-ва спыніла сваю дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯ,
першая сярэдняя беларускамоўная навуч. ўстанова ў Мінску ў 1919—20. Створана 5.9.1919 на базе 3-га Мінскага пач. вучылішча. Дзейнічалі 4 класы. Выкладаліся бел. мова і л-ра, лац., рус., франц., ням: і польск. мовы, гісторыя Беларусі, прыродазнаўства, матэматыка, геаграфія, спевы, маляванне, ручная праца і інш. Існавалі фіз. кабінет, хім. лабараторыя; працавалі гурткі тэатр., прыгожага мастацтва. Многія навучэнцы былі чл. Мінскай бел. вучнёўскай грамады. Навучанне платнае. Дзеці бедных бацькоў і сіроты вызваляліся ад платы. Фінансавую дапамогу аказваў Часовы бел.нац.к-т. Дзейнасць гімназіі праходзіла пад наглядам польск. адміністрацыі. Сярод навучэнцаў паэты А.Александровіч, К.І.Жылка, матэматык Б.П.Дземідовіч, тэатр. дзеяч Я.Рамановіч. У 1920 пераўтворана ў 13-ю Мінскую сярэднюю школу 2-й ступені.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЦЫРК, Мінскі дзяржаўны цырк Беларусі. Пабудаваны ў 1959 (арх. В.Жукаў) на перакрыжаванні водна-зялёнага дыяметра горада (р. Свіслач і зялёная зона ўздоўж яе поймы) і праспекта Скарыны. Адыгрывае важную кампазіцыйную ролю ў фарміраванні сістэмы ансамбляў цэнтра Мінска. Трохпавярховы аб’ём, у якім выкарыстаны формы і дэкор класічнай спадчыны, накрыты сферычным купалам. Гал. ўваход вылучаны шматкалонным порцікам карынфскага ордэра. Па перыметры будынка пілястры. Глядзельная зала мае арэну (дыяметр 13 м), 1668 месцаў, размешчаных амфітэатрам. Вакол відовішчнай часткі фае, гардэробы, памяшканні для артыстаў і абслуговага персаналу, залы для рэпетыцый, спец. памяшканні для жывёлы і інш. У 1959—74 працаваў Беларускі цыркавы калектыў. У М.ц. няма сталай трупы. У праграмах М.ц. ўдзельнічаюць замежныя цыркавыя калектывы, у т. л. СНД.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАВЫ́ ПАСРЭ́ДНІК,
пасада, уведзеная ў Рас. імперыі паводле «Палажэнняў» 19.2.(3.3).1861 аб адмене прыгоннага права для садзейнічання ў правядзенні сялянскай рэформы 1861. Прызначаўся Сенатам па рэкамендацыі губ. улад з мясц. дваран-памешчыкаў (спачатку на 3-гадовы тэрмін, пазней — бестэрмінова). У межах свайго ўчастка (на Беларусі звычайна 5—7 валасцей) М.п. займаўся размежаваннем сял. і панскай зямлі, разбіраў спрэчныя пытанні паміж сялянамі і памешчыкамі, правяраў, зацвярджаў і ўводзіў у дзеянне ўстаўныя граматы, ствараў і кантраляваў органы сял. самакіравання, ажыццяўляў абмежаваную суд. (да ўвядзення міравых судоў) і паліцэйскую ўладу над сялянамі. Інстытут М.п. скасаваны (за выключэннем Закаўказзя і зах. губерняў, у т. л. беларускіх) у 1874, у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губ. — у 1878, у Віленскай і Гродзенскай — у 1904.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРО́НАВА (Кацярына Эдуардаўна) (18.11.1883, г. Орша Віцебскай вобл. — 15.1.1946),
бел. актрыса. Засл. арт.Беларусі (1940). Творчую дзейнасць пачала ў 1898 на аматарскай сцэне ў Оршы. З 1920 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Вобразы, створаныя М., вызначаліся выразнай дасканаласцю сцэн. малюнка, эмацыянальным тэмпераментам, адчуваннем акрэсленага характару свайго персанажа. Сярод лепшых роляў: Паланея («Прымакі» Я.Купалы), Паўліна («Канец дружбы» К.Крапівы), пані Зямацкая («Кастусь Каліноўскі» Е.Міровіча), княгіня Прушынская («Панскі гайдук» Н.Бываеўскага), Скрылёва («Гута» Р.Кобеца), Яблонская («Міжбур’е» Дз.Курдзіна), Галчыха («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Фядосся («Апошнія» М.Горкага), Моця («Машачка» А.Афінагенава), Марыя Львоўна («Неспакойная старасць» Л.Рахманава), місіс Даджэн («Вучань д’ябла» Б.Шоу), пані Журдэн («Мешчанін у дваранах» Мальера) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСКЕ́ВІЧ (Аляксандр Барысавіч) (н. 15.3.1950, в. Логавішча Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. сацыёлаг. Д-р сацыялагічных н. (1991), праф. (1995). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1971). З 1986 у Ін-це філасофіі і права, Ін-це сацыялогіі АНБеларусі. З 1991 у Міжнар. экалагічным ун-це імя А.Дз.Сахарава (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах сацыялогіі свабоднага часу, сац. экалогіі, сац.-псіхал. рэабілітацыі насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і інш. катастроф.
Тв.:
Человек в свободное время: Мнение социолога. Мн., 1989;
Общественно-политическая активность: сущность, пробл. развития. Мн., 1991: Десять лет после Чернобыльской катастрофы. Мн., 1996 (у сааўт.);
Социально-психологическая реабилитация населения, пострадавшего от экологических и техногенных катастроф. Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАВА-СТАНЮ́ТА (Ірына Аляксееўна) (н. 19.2.1939, г. Вязнікі Уладзімірскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1988), праф. (1990). Скончыла Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1960). З 1965 у Ін-це эканомікі Нац.АНБеларусі, адначасова з 1999 гал. рэдактар час. «Бухгалтерский учет и налоги». Навук. працы па праблемах эфектыўнасці вытв-сці, тэорыі макраэканомікі, грашова-крэдытнай і інвестыцыйнай палітыцы.
Тв.:
Экономический механизм снижения материалоемкости производства. Мн., 1988;
Оценка финансового состояния предприятия. Мн., 1994 (разам з Л.А.Кавалёвым, В.Л.Шумейка);
Инвестиционная политика Беларуси: (анализ, пробл., предложения). Мн., 1996 (у сааўт.);
Финансово-промышленные группы в Беларуси: (Перспективы и методы формирования). Мн., 1997 (у сааўт.);
Кредитная политика Беларуси: Пробл. и рекомендации. Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЙЛА́ШАЎ (Мікалай Апанасавіч) (н. 19.12.1917, станіца Прочнаакопская Новакубанскага р-на Краснадарскага краю, Расія),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). З 1939 у органах бяспекі ў Століне і Ганцавічах Пінскай вобл. З чэрв. 1941 у тыле ворага: камандзір групы, аддзялення, узвода, нам. камандзіра Чачэрскага партыз. атрада, са жн. 1942 нам.нач. разведкі партыз.спец. атрада «Уперад» НКДБСССР (дзейнічаў на тэр. Гомельскай, Магілёўскай і Арлоўскай абл.), з мая 1943 нам. камандзіра атрада, потым Добрушскай партыз. брыгады імя Сталіна, чл. Добрушскага падп. райкома КП(б)Б, у крас.—ліп. 1944 камандзір партыз.спец. групы «Бура» (дзейнічала на тэр. Вілейскай вобл.). У 1944—76 у органах КДББССР. Аўтар кн. «Бура гневу» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛЁЎ (Сцяфан Барысавіч) (н. 10.3.1926, в. Караблёва Шумяцкага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтаматызаваных сістэм кіравання. Чл.-кар.Нац.АНБеларусі (1986), д-ртэхн.н. (1974), праф. (1982). Скончыў Адэскі політэхн.ін-т (1955). З 1957 на Мінскім з-дзе аўтам. ліній, у 1967—92 дырэктар Цэнтр.НДІ тэхнікі кіравання. Навук. працы па тэорыі стварэння аўтам. сістэм праектавання і аўтаматызацыі працэсаў кіравання вытв-сцю ў машына- і прыборабудаванні. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.:
Автоматизация процессов подготовки производства. Мн., 1973;
Методологические основы разработки АСУ. Мн., 1975 (разам з Б.А.Собалевым, Я.А.Жаўняровічам);
Автоматизация технологической подготовки производства. Мн., 1982 (разам з С.М.Мірзоевым);
АСУ на промышленном предприятии: Методы создания: Справ. 2 изд. М., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНОГАКАРЭ́ННІК (Spirodela),
род кветкавых раслін сям. раскавых. 4 віды. Пашыраны ва ўмераных і трапічных паясах абодвух паўшар’яў. На Беларусі 1 від — М. звычайны (S. polyrhiza). Трапляецца ў стаячай і павольнай вадзе азёр, сажалак, канаў.
М. звычайны (травяністая водная расліна) нагадвае маленькі ліст, які плавае на паверхні вады. Недаразвітае сцябло (лісцец) у выглядзе пласцінкі даўж. 3—10 мм і шыр. 1,2—8 мм круглаватай формы, знізу часта чырв. ці чырванавата-фіялетавае, мае з бакоў маленькія лускавінкі (недаразвітае лісце). Каля асновы лісцяца знаходзяцца 2 вузкія кішэнькі, у іх закладваюцца вегетац. пупышкі, часам развіваюцца суквецці, знізу пучкамі адыходзяць фіялетава-пурпуровыя ніткападобныя карэньчыкі (адсюль назва). Кветкі аднаполыя, без калякветніка. Плод — 1—6-насенны.
Многакарэннік звычайны. Калоніі раслін: 1 — выгляд знізу; 2 — выгляд зверху.