МІСКЕ́ВІЧ (Аляксандр Барысавіч) (н. 15.3.1950, в. Логавішча Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. сацыёлаг. Д-р сацыялагічных н. (1991), праф. (1995). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1971). З 1986 у Ін-це філасофіі і права, Ін-це сацыялогіі АН Беларусі. З 1991 у Міжнар. экалагічным ун-це імя А.Дз.Сахарава (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах сацыялогіі свабоднага часу, сац. экалогіі, сац.-псіхал. рэабілітацыі насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і інш. катастроф.
Тв.:
Человек в свободное время: Мнение социолога. Мн., 1989;
Общественно-политическая активность: сущность, пробл. развития. Мн., 1991: Десять лет после Чернобыльской катастрофы. Мн., 1996 (у сааўт.);
Социально-психологическая реабилитация населения, пострадавшего от экологических и техногенных катастроф. Мн., 1998 (у сааўт.).
т. 10, с. 473
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)