перафарбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; зак.

1. Пафарбаваць свае валасы ў іншы колер.

2. перан. Крывадушна прыкінуцца прыхільнікам каго-, чаго-н. (разм.).

П. ў добразычліўца.

|| незак. перафарбо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перачыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Прачытаць нанава.

П.

Кузьму Чорнага.

2. Прачытаць многа чаго-н.

П. усе газеты.

|| незак. перачы́тваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перашко́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

З’явіцца перашкодай для каго-, чаго-н., не даць магчымасці здзейсніць што-н.

Вайна перашкодзіла скончыць інстытут.

Яму перашкодзілі працаваць.

|| незак. перашкаджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыму́сам, прысл.

Сілай, прымушэннем.

П. даставіць на лячэнне наркамана.

У выразе: пад прымусам (наз.) — уздзейнічаць сілай, розумам і пад. на каго-, што-н. з якой-н. мэтай.

Працаваць пад прымусам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыплю́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. каго-што. Націснуўшы, зрабіць плоскім, трохі сплюшчыць.

П. галоўку цвіка.

Прыплюснуты нос (шырокі і плоскі).

2. што. Прыжмурыць, прыкрыць (павекі).

П. вейкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпыні́ць, -пыню́, -пы́ніш, -пы́ніць; -пы́нены; зак., каго-што.

Часова спыніць, затрымаць; сцішыць, зменшыць скорасць руху.

П. машыну.

П. каня.

П. гаворку.

|| незак. прыпыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прыпыне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прышпілі́ць, -ілю́, -і́ліш, -і́ліць; -і́лены; зак.

1. што. Прымацаваць шпількай; прыкалоць.

П. брошку.

2. перан., каго-што. Дадаць, далучыць (разм.).

|| незак. прышпі́льваць, -аю, -аеш, -ае і прышпіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́дрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; незак., каго-што.

Пакрываць пудрай.

П. твар.

П. нос.

|| зак. напу́дрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны і папу́дрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны.

|| наз. пу́дранне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

траўмі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што.

1. Нанесці (наносіць) траўму.

Т. руку.

2. перан. Парушыць (парушаць) спакой, нерваваць.

Дарэмна т. чалавека.

|| наз. траўмі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узле́гчы, -ля́гу, -ля́жаш, -ля́жа; -ля́жам, -ля́жаце, -ля́гуць; -лёг, -ле́гла; -ля́ж; зак., на каго-што.

Прыхіліўшыся, націснуць тулавам або часткай яго, наваліцца.

У. грудзьмі на стол.

|| незак. узляга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)