ІО́ФЕ (Эмануіл Рыгоравіч) (н. 20.3.1939, г. Беразіно Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1993), праф. (1995). Скончыў БДУ (1961). З 1978 у Бел.пед. ун-це. Даследуе бел. гістарыяграфію, гісторыю навукі і культуры, грамадз. і Вял.Айч. войнаў, гісторыю бел. яўрэяў. Адзін з аўтараў кн. «Акадэмік У.І.Пічэта» (1981), «Асновы паліталогіі» (1991), «Канцэпцыя нацыянальна-культурнага развіцця нацыянальных меншасцей Беларусі» (1996).
Тв.:
Выхоўваць павагу да закона. Мн., 1978;
Березино: Ист.-экон. очерк. Мн., 1986;
Советские военачальники на белорусской земле. Мн., 1988;
Из истории белорусской деревни: (Сов. историогр. соц.-экон. развития бел. деревни середины XVII — первой пол. XIX в.). Мн., 1990;
Страницы истории евреев Беларуси. Мн., 1996;
Евреи: (По страницам истории]. Мн., 1997 (разам з С.М.Асіноўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПАДРО́М (грэч. hippodromos ад hippos конь + dromos бег, месца для бегу),
комплекс збудаванняў для конна-спарт. спаборніцтваў, выпрабавання, трэнінгу і выставак племянных коней; установа, якая іх арганізуе. Бываюць І. для выпрабаванняў верхавых, рысістых, ламавых коней і камбінаваныя. На тэр. І. размяшчаюцца стайні, вет. лазарэт, кузня і інш.гасп. пабудовы, месцы для сядлоўкі і вывадкі коней перад скачкамі, т.зв. падок.
Вядомы са старажытнасці. І. Стараж. Грэцыі і Рыма мелі форму прамавугольнай ці закругленай пляцоўкі са сцяной пасярэдзіне. Вакол пляцоўкі — трыбуны для гледачоў (І. у Канстанцінопалі, 203—330). З канца 19 ст. іх будавалі ў вял. гарадах Беларусі, Расіі, Украіны і інш.Найб. буйныя сучасныя І.: Маскоўскі (Расія), Лексінгтонскі (ЗША), Нью-Маркет (Вялікабрытанія), Ланшан (Францыя), Пардубіцкі (Чэхія), Мадрыдскі (Іспанія) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАКЕ́ВІЧ (Данііл Васілевіч) (16.12.1902, в. Радзеўцы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 17.1.1989),
Герой Сав. Саюза (1945), ген.-лейт. (1957). Скончыў Вышэйшую пагранічную школу (1929), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1937), Усесаюзны юрыд. завочны ін-т (1952). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял.Айч. вайну на фронце з сак. 1943: нач. штаба, камандзір дывізіі. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Беларусі і Польшчы, баёў у Германіі. У час Беларускай аперацыі 1944 дывізія пад яго камандаваннем прарвала абарону праціўніка на ПнУ ад Рагачова, фарсіравала р. Друць, Дабасну, Алу і разам з інш. злучэннямі штурмам авалодала Бабруйскам; у вер. 1944 у час прарыву варожай абароны фарсіравала р. Нараў (Польшча) захапіла плацдарм і адбіла 7 контратак. Да 1959 у пагранічных войсках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ВІЧ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 16.9.1946, в. Горск Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1969). Працаваў у прэсе, з 1977 уласны карэспандэнт «Литературной газеты» па Беларусі. Друкуецца з 1964 (дэбютаваў вершамі). Піша на рус. і бел. мовах. Аўтар псіхал. заглыбленых нарысаў («Дыханне», 1977; «Час ісці», 1979; «Чырвоны Востраў», 1988; цыкл «Беларусы паміж небам і зямлёй», 1994—95, і інш.), эсэ, дакум. аповесцей («Далёка наперадзе», 1981; «Цяжка любіць», 1985; «На маёй далоні лінія ракі», 1987), рамана «Каб ды калі б» (1994) пра сучасную вёску і яе людзей, праблемы с.-г. вытворчасці, экалогіі, Чарнобыля і інш., сцэнарыяў дакумент. фільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЯЛЕ́Ц (Ranunculus),
род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Больш за 600 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі каля 20 відаў, найб. вядомыя К.: едкі (R. acris), нар. назва курыная слепата, паўзучы (R. repens), пякучы (R. Dammula), залацісты (R. auricomus), шарсцісты (R. lanuginosus), шматкветны (R. polyanthemos), кашубскі (R. cassubicus), даўгалісты (R. lingua), ядавіты (R. sceleratus). Растуць на вільготных лугах, у лясах і інш.
Шмат- і аднагадовыя травяністыя расліны выш. да 100 см з пучком тонкіх каранёвых валаснікоў ці развітым карэнішчам. Лісце пальчата-раздзельнае або суцэльнае. Кветкі пераважна жоўтыя, адзіночныя ці ў суквеццях. Плод — шарападобны шматарэшак. Многія віды К. атрутныя для буйн. раг. жывёлы і авечак. Лек. і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІНО́ЎСКІ (Юзаф Андрэевіч) (1.9.1835, Вільня — 15.11.1907),
удзельнік паўстання 1863—64 у Польшчы, Літве і Беларусі. Скончыў Мікалаеўскую ваен.-інж. акадэмію ў Пецярбургу (1863). У 1860—63 служыў у Брэсцкай крэпасці, інжынер-капітан. З чэрв. 1863 на чале ваен. секцыі Выканаўчага аддзела Літвы, найбліжэйшы памочнік К.Каліноўскага, хоць не падзяляў яго радыкальных поглядаў. У 1864 арыштаваны, да 1873 на катарзе і пасяленні ў Іркуцкай губ. і Пермі. Удзельнічаў у даследаваннях Сібіры. Пасля вяртання з Сібіры (1873) быў выхавальнікам сына кн. У.Чартарыйскага — Аўгуста. З 1877 у Аўстра-Венгрыі, манах-кармеліт, прыёр кляштара ў в. Чэрна (каля Кракава), генеральны вікарый кармелітаў босых у Галіцыі. Аўтар гіст. і рэлігійна-філас. твораў, кн. «Успаміны, 1835—1877» (надр. 1965). 17.11.1991 кананізаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЫ́СКА, зыбка, люлька,
дзіцячы ложак; даўні від бел.нар. мэблі. Рабілі з дошак ці рэечак; у Зах.Беларусі плялі з лазовых дубцоў, ракіты, карэнняў у выглядзе доўгага кошыка (часам з казырком). Падвешвалі на чатырох почапках да столі ці бэлькі, часцей да жэрдкі, якая адным канцом затыкалася за бэльку. Найб. просты від К. — кусок палатна, нацягнуты на драўляную раму. З канца 19 ст. пашырана К. ў выглядзе невял. ложка на ножках, падбітых папарна дугападобнымі брускамі. Аздаблялі К. прапілоўкай, фігурнымі прафіляванымі накладкамі, точанымі ці разнымі элементамі, з якіх набіралі рашэцістыя бакавіны. Плеценыя К. дэкарыравалі спалучэннем розных спосабаў пляцення. У наш час амаль выйшлі з ужытку.
Я.М.Сахута, В.С.Цітоў.
Калыска. Вёска Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобл.Пач. 20 ст. Дом-музей Я.Купалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЭ́СА (Мікалай Філарэтавіч) (н. 6.12.1903, г. Самбар Львоўскай вобл., Украіна),
украінскі кампазітар, дырыжор, педагог. Нар.арт. Украіны (1972). Праф. (1957). Сын Ф.М.Калэсы. Скончыў кансерваторыю і ун-т у Празе (1928). З 1931 педагог Вышэйшага муз. ін-та імя Лысенкі, з 1940 — кансерваторыі (у 1953—65 рэктар), у 1940—53 адначасова дырыжор сімф. аркестра філармоніі і т-ра оперы і балета ў Львове. Аўтар сімф., камерных і хар. твораў, апрацовак нар. песень, у т. л.бел. «Гоман, гоман на вуліцы» і «Калыханка» [былі ў рэпертуары Дзярж.акад.хар. капэлы Беларусі; змешчаны Р.Шырмам у 1-м т. анталогіі «Беларускія народныя песні (для хору)» (1971)].
Літ. тв.: Дзве сустрэчы // Песня на ўсё жыццё: Успаміны пра Р.Р.Шырму. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЮНО́Ў (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 11.3.1934, г. Іванава, Расія),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл. Д-рбіял.н. (1975), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1958). З 1960 у Ін-це фізіялогіі Нац.АНБеларусі, адначасова з 1972 у БДУ. Навук. працы па фізіялогіі гангліяў сімпатычнай нерв. сістэмы, іх рэцэптарнай функцыі, крыніцах кровазвароту і метадах перфузіі гэтых структур, біялогіі фактараў росту ў норме і пры паталогіі, нейрабіялогіі развіцця, механізмах міжклетачных узаемаадносін, малекулярных асновах спалучэння нерв., эндакрыннай і імуннай сістэм.
Тв.:
Источники кровоснабжения и методы перфузии симпатических ганглиев кошки. Мн., 1972;
Рецепторная функция симпатических ганглиев. Мн., 1974 (разам з І.А.Булыгіным);
Биология фактора роста нервной ткани. Мн., 1986;
Морфофункциональные и биохимические эффекты фактора роста нервов. Мн., 1987 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́НСКІ (Анатоль Сяргеевіч) (16.10.1912, г. Растоў-на-Доне, Расія — 31.1.1990),
рускі і бел. акцёр. Засл. арт.Беларусі (1963). Скончыў Растоўскае тэатр. вучылішча (1937). З 1937 працаваў у т-рах Растова-на-Доне, у 1958—81 у Гомельскім абл.драм. т-ры. Выканаўца характарных і камед. роляў. Творчасць вызначалася рэалістычнасцю і імправізацыйнасцю выканання, выразнасцю знешняга малюнка ролі. Сярод лепшых работ: дзед Цярэшка («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Аўталік («Зімовая казка» У.Шэкспіра), Рабінзон, Барабашаў, Мурзавецкі («Беспасажніца», «Праўда добра, а шчасце лепш», «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Пярчыхін («Мяшчане» М.Горкага), Земляніка («Рэвізор» М.Гогаля), Ібрагім-аглы («Угрум-рака» паводле В.Шышкова), Філька-анархіст («Інтэрвенцыя» Л.Славіна), Курачкін («Вяселле з пасагам» М.Дзьяканава), Чыжоў («Раскінулася мора шырока» У.Вішнеўскага).