МЛАДЭ́НАЎ (Стэфан Стаянаў) (15.12.1880, г. Відзін, Балгарыя — 1.5.1963),
балгарскі мовазнавец. Акад.Балг. і Польск. АН (1929), інш. акадэмій, чл.-кар.АНСССР (1931). Скончыў Сафійскі ун-т (1902). Д-р філасофіі Пражскага (1905), праф. Сафійскага (1921—47) ун-таў. Асн. працы па гісторыі балг. мовы («Гісторыя балгарскай мовы», 1929; і інш.), славістыцы, індаеўрапеістыцы і агульным мовазнаўстве («Уводзіны ў агульнае мовазнаўства», 1927, «Параўнальна-індаеўрапейскае мовазнаўства», 1936). Аўтар «Этымалагічнага і арфаграфічнага слоўніка балгарскай літаратурнай мовы» (1941). Дзімітроўская прэмія 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУР ((Moore) Станфард) (4.9.1913, г. Чыкага, ЗША — 23.8.1982),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў ун-т Вандэрбільда ў штаце Тэнесі (1935). Працаваў у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў у Нью-Йорку, Брусельскім, Кембрыджскім (Вялікабрытанія) ун-тах. Навук. працы па хіміі бялкоў. Распрацоўваў аналітычныя метады вызначэння амінакіслотнага саставу бялкоў. Выкарыстаў іонаабменную храматаграфію для хім. аналізу, сканструяваў амінакіслотны аналізатар. Высветліў першасную структуру ферменту рыбануклеазы. Нобелеўская прэмія 1972 (разам з К.Б.Анфінсенам, У.Х.Стайнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́ЛЕР ((Müller) Паўль Герман) (12.1.1899, г. Ольтэн, Швейцарыя — 12.10.1965),
швейцарскі хімік. Скончыў Базельскі ун-т (1925). З 1925 у даследчай лабараторыі фірмы «Гейгі» у г. Базель (з 1946 віцэ-дырэктар). Навук. працы па хім. сродках аховы раслін. Устанавіў, што некат. арган. злучэнні знішчаюць насякомых, але не аказваюць выяўленага дзеяння на расліны і млекакормячых. Выявіў інсектыцыдныя ўласцівасці ДДТ (дусту), распрацаваў метады выкарыстання ДДТ для барацьбы з сыпным тыфам і насякомымі-шкоднікамі сельскай гаспадаркі. Нобелеўская прэмія 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ТА ((Natta) Джуліо) (26.2.1903, г. імперыя, Італія —2.5.1979),
італьянскі хімік-арганік. Чл.Нац. акадэміі дэі Лінчэі (1955). Замежны чл.АНСССР (1966). Скончыў Міланскі політэхн.ін-т (1924), дзе працаваў у 1925—33 (з 1927 праф.) і з 1938. Навук. працы па хіміі палімераў. Адкрыў метад стэрэаспецыфічнай полімерызацыі (1954), мадыфікаваў каталізатары, прапанаваныя К.В.Цыглерам (каталізатары Цыглера—Н.). Сінтэзаваў стэрэарэгулярныя палімеры і ўстанавіў тыпы стэрэарэгулярнасці. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1970). Нобелеўская прэмія 1963 (разам з Цыглерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАВА (Ганна Аляксандраўна) (н. 25.5.1933, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Канд.біял.н. (1963). Дачка А.Л.Новікава. Скончыла Украінскую с.-г. акадэмію (1955). У 1960—91 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па марфалогіі, фізіялогіі і біял. асаблівасцях дрэвавых раслін, фітаэкалогіі, фітатэрапіі. Дзярж.прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт.);
Рост и развитие древесных растений в зависимости от светового режима. Мн.. 1985;
расійскі харавы дырыжор, кампазітар. Нар.арт. Расіі (1975). Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1957, клас У.Сакалова). З 1947 кіраваў самадз. харамі ў Маскве. З 1957 гал. хормайстар Рус.нар. хору імя М.Пятніцкага, з 1962 маст. кіраўнік Омскага рус.нар. хору. Аўтар песень і інш. твораў для хору, хар. апрацовак твораў інш. кампазітараў і нар. песень. Дзярж.прэмія Расіі імя М.І.Глінкі 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПКО́Ў (Валерый Іванавіч) (3.2.1908, Масква — 12.12.1984),
расійскі вучоны ў галіне электратэхнікі. Акад.АНСССР (1966; чл.-кар. з 1953). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1930). З 1932 ва Усесаюзным эл.тэхн. ін-це, на прадпрыемствах ваен. прам-сці. З 1943 у Энергет. ін-це АНСССР. Навук. працы па тэхніцы высокіх напружанняў, эл. разрадах у газах пры высокіх напружаннях, моцных эл. палях і далёкіх эл. перадачах, электронна-іоннай тэхналогіі. Дзярж.прэміяСССР 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧЦЕ́ННЫ (Яўген Кузьміч) (н. 5.2.1931, г. Бежыца Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне прыкладной механікі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1990). Скончыў Ленінградскі ваенна-мех.ін-т (1955). З 1957 у БПІ, з 1963 у АН Беларусі, з 1993 у Навук. цэнтры праблем механікі машын Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах трываласці машын. Дзярж.прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Кинетическая теория механической усталости и ее приложения. Мн., 1973;
Прогнозирование долговечности и диагностика усталости деталей машин. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАНІ ((Polanyi) Джон Чарлз) (н. 23.1.1929, Берлін),
канадскі фізікахімік. Чл. Канадскага каралеўскага т-ва (1966), Лонданскага каралеўскага т-ва (1971). Скончыў Манчэстэрскі ун-т (1949, д-р філасофіі 1952). З 1956 ва ун-це Таронта (з 1962 праф.). Навук. працы па хім. кінетыцы. Развіў новы кірунак у галіне дынамікі элементарных хім. працэсаў (1960—70-я г.). Распрацаваў метад вызначэння энергет. стану прадуктаў рэакцыі па вельмі слабым інфрачырвоным выпрамяненні асобных малекул. Нобелеўская прэмія 1986 (разам Лі Янам і Д.Р.Хершбахам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́БАС ((Rabas) Вацлаў) (13.11.1885, Крупавіцы, каля г. Ракоўнік, Чэхія — 26.10.1954),
чэшскі жывапісец-пейзажыст. Нар. мастак Чэхаславакіі (1945). Вучыўся ў Пражскай АМ (1906—09, 1911—13). Рэаліст. традыцыі чэш. мастацтва 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. спалучаў з уплывамі П.Сезана і А.Дэрэна. Ствараў абагульненыя паэт. вобразы роднай прыроды: «Вясна» (1921), «Чэшскае сяродгор’е» (1927), «Веснавы пейзаж» (1930), «Поле і аблокі» (1933), «Зямля» (1934), цыкл «Хлеб» (1939), «Чэшская песня» (1947), «Верасень» (1953) і інш.Дзярж.прэмія Чэхаславакіі 1953.