паша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Шастаць некаторы час. [Шалюта] пашастаў карабком запалак, прыкурыў і высока ўзнятай рукой асцярожна паклаў малюсенькую галавешачку ў попельніцу. Дуброўскі. Бывае, унадзіцца ў сады моцны вецер. Пашастае, паходзіць, паносіцца між яблынь. Сіпакоў. Віця пашастаў запазухай і падаў Паўліку невялікі альбомчык. Беразняк.
2. што. Разм. Парэзаць, парваць. — А што дзяліць тую зямлю? Пашастаем на шматкі. Дуброўскі. [Пятрок:] — Але нашто ты .. кашулю яшчэ новую мне пашастаў, вочы пяском засыпаў? Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Імша́ра ’мохавае балота’ (ТСБМ, Касп.), ’зараснік’ (Яруш.), імша́р (Др.-Падб.) ’месца, дзе расце толькі арэшнік’ (Жд. 2), імшары́на ’невялікі ўчастак мохавага балота сярод поля або лесу’, імша́рнік ’мохавае балота’ (парыц., Янк. Мат., 165). Рус. дыял. мша́ра, мша́рина, мша́рник, польск. mszar. Магчыма, запазычанне з польск. mszar ’мохавае балота’. Але можна дапусціць і паралельнае ўтварэнне беларускага і польскага слоў. Беларуская суфіксацыя ‑ына, ‑нік; прыстаўное і‑. Гіст. мовы (II, 137) разглядае як уласнабеларускае ўтварэнне пачатку XX ст. Гл. мох.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
небольшо́й невялі́кі, малы́; (незначительный) нязна́чны; (непродолжительный) каро́ткі, нядо́ўгі;
небольша́я наде́жда мала́я (невялі́кая) надзе́я;
небольшо́го ро́ста невялі́кага (мало́га) ро́сту;
небольшо́е де́ло невялі́кая спра́ва;
◊
с небольши́м в три го́да за тры гады́ з не́чым;
сто рубле́й с небольши́м сто рублёў з не́чым;
за небольши́м де́ло ста́ло за малы́м спра́ва ста́ла.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ква́рта
[польск. kwarta, ад лац. quarta (pars) = чацвёртая частка]
1) невялікі металічны кубак для піцця;
2) даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы гарца (0,70577 л);
3) муз. чацвёртая ступень дыятанічнай гамы; інтэрвал, які ахоплівае 4 ступені.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вы́мпел, ‑а, м.
1. Раздвоены на канцы, доўгі і вузкі флаг, які паднімаецца на ваенных суднах у часе плавання як адзнака іх дзяржаўнай прыналежнасці. // Вузкі прадаўгаваты або трохвугольны флажок. У Тані быў пераходны вымпел лепшай даяркі раёна, маленькі чырвоны сцяжок на кароценькім дрэўку. Дуброўскі.
2. Невялікі цыліндр з доўгай яркай стужкай, прызначаны для скідвання з самалётаў ці верталётаў данясенняў, карэспандэнцыі і пад. // Металічны дыск з малюнкам, адбіткам як сімвал чаго‑н. Вымпел на Месяцы.
[Гал. wimpel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паведамле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. паведамляць — паведаміць.
2. Тое, аб чым паведамляюць. Важнае паведамленне. □ Паведамленне бацькі моцна ўразіла Міхася. Чарнышэвіч. // толькі мн. (паведамле́нні, ‑яў). Звесткі, якія перадаюцца, паведамляюцца. Апошнія паведамленні. Паведамленні бюро надвор’я. □ Увечары часта разам заседжваліся [сябры] каля рэпрадуктара, трывожна слухалі паведамленні з фронту... Мележ. // Невялікі даклад, інфармацыя. Навуковае паведамленне. Зрабіць паведамленне на канферэнцыі.
3. Дакумент, які ўтрымлівае звесткі аб чым‑н. Паведамленне на пасылку. □ Наташа дастала паведамленне, знайшла патрэбнае слова «залічана». Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пучо́к, ‑чка, м.
1. Памянш. да пук 1; невялікая звязка чаго‑н. Сцёпа парваў пралесак, навязаў іх у пучкі. Баранавых. Па ўсіх шчылінах закураных сцен тырчаць пучкі сушаных траў і кветак. Бядуля.
2. Тое, што і пук 1 (у 2 знач.); невялікі пук. Фурманка наблізілася, і Паходня ўключыў ліхтарык, накіраваўшы на яе блакітны пучок святла. Хадкевіч. У кабінеце сядзеў стомлены, сіваваты падпалкоўнік медыцынскай службы. Пад вачамі ў яго — сіняватыя кругі, на пераносіцы — пучок маршчынак. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сурвэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Невялікі (звычайна квадратны) кавалак тканіны або паперы, якім карыстаюцца для засцеражэння вопраткі ў час яды, у цырульнях і пад. Начальнік сядзіць за сталом.., падаткнуўшы пад бараду белую сурвэтку. Сачанка. Цырульнік змахвае сурвэткай рэшткі пены і шыпіць пульверызатарам. Каршукоў.
2. Абрус (звычайна невялікіх памераў), якім накрываюць стол. Палавічкі на падлозе, засланы бялюткай сурвэткай стол — усё тут было сціпла і разам з тым акуратна. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сшы́так, ‑тка, м.
1. Сшытыя, у вокладцы, лісты чыстай паперы для пісьма, малявання. Вучнёўскія сшыткі. Агульны сшытак. □ Салдат даў хлопцу ў рукі тоўсты, з цвёрдай вокладкай сшытак. Навуменка. Аленка дастала сшытак са сваімі рысункамі. Колас. // Нясшытыя лісты пісчай паперы, складзеныя разам.
2. Складзены, але не разрэзаны друкаваны аркуш у кнізе, брашуры і пад.
3. Асобны выпуск перыядычнага выдання або друкаванага твора, які выходзіць па частках. Першы сшытак этымалагічнага слоўніка. // Невялікі зборнік нот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́кса 1, ‑ы, ж.
Дакладна ўстаноўленая расцэнка тавараў або размер аплаты працы і паслуг. Акцызнік набіваў сабе цану, хоць і ведаў, што больш, чым у такое, Завішнюк не заплаціць. Пташнікаў. [Начальнік:] — Нават буду ведаць таксу, што за кожны рэйс у лес па дровы .. бярэцца па сто рублёў. Скрыган.
[Фр. taxe ад лац. taxare — ацэньваць.]
та́кса 2, ‑ы, ж.
Невялікі гладкашэрсны сабака з крывымі кароткімі нагамі і доўгім тулавам. [Дзядзя:] — Жах! Каб ты[гр] у кабеціных руках ператварыўся ў таксу ці балонку?! Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)