сукупнасць асабістых, маёмасных правоў і абавязкаў бацькоў у іх узаемаадносінах з непаўналетнімі дзецьмі. Прадугледжаны і гарантуюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам аб шлюбе і сям’і. Першарадная роля ў сямейным жыцці належыць асабістым адносінам паміж бацькамі і дзецьмі. Бацькі або асобы, якія іх замяняюць, маюць права і абавязаны выхоўваць дзяцей, клапаціцца пра іх здароўе, фізічнае і духоўнае развіццё і навучанне. Асабістымі правамі бацькоў з’яўляюцца: прысваенне імя і прозвішча; выхаванне, прадстаўніцтва і абарона інтарэсаў дзяцей. У працэсе выхавання правы і абавязкі бацькоў і дзяцей з’яўляюцца ўзаемнымі. Дзеці павінны выконваць патрабаванні бацькоў, маюць права на належнае сямейнае выхаванне. Бацькоўскія правы не могуць ажыццяўляцца ў супярэчнасці з інтарэсамі дзяцей. Дзеці не павінны падвяргацца жорсткаму абыходжанню або знявазе, прыцягвацца да работ, якія могуць нанесці шкоду іх фізічнаму, разумоваму або маральнаму развіццю. Пры неналежным выкананні бацькамі або адным з іх абавязкаў па выхаванні або пры злоўжыванні бацькоўскімі правамі дзеці маюць права звярнуцца ў органы апекі і папрасіць абароны сваіх правоў і інтарэсаў. Бацька і маці маюць роўныя правы і абавязкі ў адносінах да сваіх дзяцей нават пасля скасавання шлюбу. Пры ўзнікненні спрэчак у такіх выпадках парадак удзелу ў выхаванні дзяцей вызначаецца органамі апекі; кожны з бацькоў мае права звярнуцца ў суд. Бацькі з’яўляюцца прадстаўнікамі сваіх непаўналетніх дзяцей і выступаюць у абарону іх правоў і інтарэсаў ва ўсіх установах, у т. л. судовых, без асаблівага паўнамоцтва; ім дастаткова прад’явіць пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, з якога вынікае, што асоба сапраўды з’яўляецца яго бацькам або маці. Выкананне бацькамі сваіх правоў і абавязкаў здзяйсняецца да дасягнення дзецьмі 18 гадоў. Выхаваўчы ўплыў бацькоў на паўналетніх дзяцей ужо не мае прававога характару. Пазбаўленне бацькоўскіх правоў з-за наўмыснага парушэння і невыканання абавязкаў па выхаванні дзяцей праводзіцца паводле судовага рашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПА́ЛЫ Я́НКІ ЛІТАРАТУ́РНАГА МУЗЕ́Я ФІЛІЯ́Л «АКО́ПЫ» Засн. 5.9.1989 у Лагойскім р-не Мінскай вобл. з цэнтрам у в. Харужанцы. Адкрыты 29.8.1992. Агульная пл. 6,64 га. Складаецца з літ.-маст. (в. Харужанцы) і мемар. (б. хутар Акопы) частак. Хутар Акопы з 1909 арандавала маціЯ.Купалы. Сюды штогод прыязджаў Я.Купала ў час вучобы ў Пецярбургу, з Вільні і Мінска. Пасля 1917 Акопы перайшлі ва ўласнасць маці, якая жыла тут да 1926, і сясцёр (да 1929) паэта. Ваколіцы хутара сталі для Я.Купалы месцам літ. сустрэч, дыскусій, спасціжэння культ.-гіст. традыцый. Тут паэт напісаў больш за 80 вершаў, паэмы «Бандароўна», «Магіла льва», «Яна і я», «Гарыслава», камедыі «Паўлінка», «Прымакі», драму «Раскіданае гняздо», трагікамедыю «Тутэйшыя». У в. Харужанцы адноўлена тыпавая пабудова пач. 20 ст. (на месцы б. хутара Міхалішкі), у 5 залах якой размешчана літ.-маст. экспазіцыя (аўтары — мастакі Э.Агуновіч, А.Грачоў, У.Пратасеня). У ёй прадстаўлена больш за 230 экспанатаў, у т. л. работы мастакоў Агуновіча, В.Александровіча, М.Басалыгі, А.Волкава, А.Кашкурэвіча, М.Купавы, Г.Паплаўскага, У.Савіча, В.Шаранговіча, дакументы, фотаздымкі, кнігі і ўспаміны пра Я.Купалу, матэрыялы пра купалаўскія мясціны на Лагойшчыне і Міншчыне. Тут пастаўлены помнік «Малады Купала» (1992, скульптары А.Заспіцкі і Г.Мурамцаў), зроблена адкрытая эстрада для масавых мерапрыемстваў. На месцы б. хутара Акопы падмуркі пабудоў, валун, на якім у 1982 устаноўлены мемар. знак са словамі з верша Я.Купалы «З кутка жаданняў».
Літ.:
Содаль У. Акопы // Содаль У. Пуцявінамі сейбіта. Мн., 1982;
Лойка А. Акопы // Лойка А. Як агонь, як вада...: Раман-эсэ пра Янку Купалу. Мн., 1984;
Купалаўскія сцежкі Лагойшчыны. Мн., 1993;
Купалавым гасцінцам. Мн., 1996.
Ж.К.Дапкюнас.
Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Акопы».Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Акопы». Мемарыяльны валун.Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Акопы». Помнік «Малады Купала».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бестакто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не прытрымліваецца такту ў абыходжанні з людзьмі; нетактоўны. Але ж перад.. [Лёдзяй] стаяла не проста аслепленая непрыязнасцю, бестактоўная эгаістка, а Юркава маці.Карпаў.// Неадпаведны абставінам; недарэчны. [Лемяшэвіч] гэтак жа, як і Бушыла, быў абураны бестактоўным учынкам завуча.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўча́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Парода дужых сабак, якія выкарыстоўваюцца для аховы жывёлы на пашы, для каравульнай службы. Я ведаў, што фашысты схапілі яго маці, вывелі ў поле і напусцілі цэлую гайню здаравенных раз’юшаных аўчарак.Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абшарпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падраць, носячы; абнасіць (пра адзенне). Абшарпаць падол.// Паабдзіраць, падрапаць што‑н. пры неасцярожным працяглым карыстанні. [Аляксей Сцяпанавіч:] — Калоціцца.. [Тарлецкі] над.. [вудзільнамі], як маці над сваім першым дзіцем. Хаця каб не абшарпаць таго лаку, не абламаць канцы.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клець, ‑і, ж.
1. Традыцыйны сялянскі будынак для захавання маёмасці; свіран, кладоўка. Маці прынесла з клеці кавалак сала.Каваль.
2. Прыстасаванне для спуску і пад’ёму ў шахтах; шахтавы ліфт. Закончылася змена. Як у сне, Мы з клеццю на паверхню паляцелі...Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запаце́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Вільготны ад асеўшай пары; запатнелы. [Паўлік] пачаў паліцам выпісваць узоры на запацелай шыбе.Краўчанка.З-за перагародка выйшаў Несцер з запацелай ад холаду бутэлькай.. гарэлкі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здзіві́цца, здзіўлюся, здзівішся, здзівіцца; зак.
Прыйсці ў здзіўленне, уразіцца незвычайнасцю чаго‑н. Макар уяўляў, як здзівіцца маці, калі ён пастукае ў шыбу.Асіпенка.[Скрыпач] здзівіўся нябачанаму ніколі багаццю.Чорны.// Выказаць сваё здзіўленне словамі. — Ай! — спалохана здзівілася Соня, быццам убачыла Юрку ўпершыню.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́фы, буф; адз.няма.
Пышныя і частыя зборкі ў верхняй частцы рукава. Лёдзя нават угаворвала маці надзець белае плацце, але тая не згадзілася і адзела сіні любімы касцюм — клёшную спадніцу з махрамі.. і кароткі пінжачок з буфамі і вузкім рукавом.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затума́ніцца, ‑ніцца; зак.
Зацягнуцца туманам, смугой, вільгаццю і пад. Сумна зашумелі бары зялёныя, затуманіліся горы высокія, захваляваліся моры шырокія.Якімовіч.// Зэцьміцца, завалачыся (пра вочы). Я ўспомніў маці, затуманіліся мае вочы, пасыпаліся слёзы.Гурскі.//перан. Страціць яснасць, выразнасць; замарачыцца. Думкі затуманіліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)