Тыр-тыр, тырь‑тырь — пра гукі стрэлаў з ружжа (Канкард. XIX ст.). Гукаперайманне. Паводле Брукнера (589), польск.tyr ‘стрэл’ можа паходзіць з іт.tiro ‘тс’, якое, у сваю чаргу, ад франц.tirer ‘страляць’, англ.tear ‘разрываць’, ням.zerren ‘цягнуць’, што сведчыла б аб польскім уплыве. Параўн., аднак, выклічнік тырр (гл.) з шырокай семантыкай, якая ўключае і названае значэнне, а таксама ты́ркало ‘гульня ў вайну, калі крычаць тырр — страляюць’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
rasp
[ræsp]1.
v.i.
1) скрыгата́ць, скры́гаць
2) хрыпе́ць, сіпе́ць
to rasp out a command — прахрыпе́ць кама́нду
2.
v.t.
1) дзе́яць на нэ́рвы, рэ́заць ву́ха
2) абдзіра́ць, саскрэ́бваць
3.
n.
1) скры́гат -у m., рыпу́чыя гу́кі
2) ра́шпіль -я m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
іспанскі паэт і драматург. Вывучаў філасофію, л-ру, права ў Гранадзе і Мадрыдзе. У 1931—33 узначальваў вандроўны студэнцкі т-р «Ла Барака». Расстраляны франкістамі. Творчасць Гарсія Лоркі непарыўна звязана з ісп. фальклорам, з якога ён пераняў эмацыянальную напружанасць, гукі, колеры, сімволіку і інш. Адна з гал. ідэй яго паэт. творчасці — магчымасць дыялогу паміж людзьмі, кожны з якіх уяўляе асобны свет. У зб-ках «Песні» (1927), «Цыганскае рамансэра» (1928), «Вершы пра кантэ хонда» (1931), «Дыван Тамарыта» (1936), «Паэт у Нью-Йорку» (выд. 1940) водгук рамантызму. У драматургіі Гарсія Лоркі, якая адчула ўплыў сюррэалізму, паглыблены аналіз міжсаслоўных адносін і сац. пытанняў (гераічная драма «Марыяна Пінеда», 1928; нар. фарс «Цудоўная башмачніца» 1930; трагедыі «Крывавае вяселле», паст. 1933; «Йерма», паст. 1934; п’еса «Донна Расіта, дзяўчына, альбо Мова кветак», паст. 1935; драма «Дом Бернарды Альбы», выд. 1945). На бел. мову яго творы перакладаў Р.Барадулін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНО́РЫКА (ад лац. sonorus гучны, шумны) у музыцы, від кампазіцыйнай тэхнікі, заснаванай на выкарыстанні маляўнічых гучанняў. Звязана з акцэнтаваннем каларыту і фарбаў, іх аўтанамізацыяй, у выніку чаго маляўнічы бок рэгулюе ўвесь гукавы працэс. У гіст.-стылявых адносінах вылучаюць 3 ступені-градацыі, якія адрозніваюцца вышынна-тонавай дыферэнцыяцыяй гучання: каларыстыка, калі тоны ясна адрозніваюцца, але ўзмоцнены фанічны бок гучання (каларыстычная гармонія ў сцэнах зацьмення ў оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна, перазвону ў оперы «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, каларыстычна афарбаваныя лініі ў эцюдзе «Шум лесу» Ф.Ліста); санорыка, калі на першае месца выступаюць фарбы і адрозніваецца толькі частка тонаў (санорна афарбаваная і санорная гармонія ў творах К.Дэбюсі, А.Скрабіна, І.Стравінскага, С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча, Б.Бартака, у «Атмасферах» Дз.Лігеці); санарыстыка, калі выкарыстаны гукі без дакладна вызначанай вышыні, у выніку чаго ўзнікае санарыстычная гармонія і санарыстычны «шум» («Плач па ахвярах Хірасімы» К.Пендарэцкага, 1-я ч. канцэрта-буф С.Сланімскага). Прыкметы С. праявіліся ў трактоўцы гармоніі ў творах Ф.Шапэна, М.Рымскага-Корсакава, Мусаргскага, П.Чайкоўскага. Больш дакладна выкарыстоўваецца ў творах кампазітараў 20 — пач. 21 ст. У бел. музыцы С. ўласціва творам Л.Шлег (вакальна-сімф. дзеянне «Гуканне вясны»), С.Бельцюкова (для інстр. ансамбля «Стронцый-90», сімфонія № 1), В.Кузняцова («Канструкцыя для 67 выканаўцаў і магнітафоннай стужкі «Caesium-137»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гуля́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. гуляць (у 1, 2, 4, 5 і 6 знач.).
2. Забавы, танцы, звычайна пад адкрытым небам. Масавае гулянне. □ З вуліцы праз адчыненую фортку ўліваліся ледзь чутныя гукі музыкі — гэта ў парку ўсё яшчэ ішло гулянне.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гурча́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. гурчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. З-за Нёмана даносілася глухое гурчанне далёкага грому.Колас.Пад вокнамі звінеў ручай. Калі было адчынена акно, Федзя чуў яго гурчанне, такое мяккае, лагоднае, падобнае на мурлыканне кошкі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заліхва́цкі, ‑ая, ‑ае.
Удалы, хвацкі. У хлапцоў былі задраныя на патыліцу шапкі ды такі заліхвацкі выгляд, што стары не адважыўся ім нічога сказаць.Карпюк.// Задорны, вясёлы, бадзёры. Наперад выйшаў хлопец, расцягнуў гармонік на ўсё плячо, і бадзёрыя, заліхвацкія гукі ўстрывожылі ціхую вуліцу.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зубны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да зуба. Зубны нерв. Зубны боль.// Прызначаны для догляду, зберажэння зубоў. Зубны парашок. Зубная шчотка.// Які мае адносіны да лячэння зубоў. Зубны ўрач. Зубны кабінет.
2. Які вымаўляецца пры ўдзеле зубоў (пра гукі). Зубны зычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́лькаць, ‑ае; незак.
Утвараць гукі, падобныя на тыя, якія бываюць пры кіпенні або пераліванні вады. Пад вяслом і шастом ласкава плёхала ды булькала вада.Брыль.Ружова і роўна свяціла сонца, было цёпла і парна, а за арэшнікам шумеў і булькаў ручай.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Падаваць час ад часу якія‑н. гукі. За сялом, на станцыі, пагукваў паравоз.Гамолка.
2. Пакрыкваць час ад часу. Коням было цяжка, гаспадары плечукамі пхалі вазы, пацмоквалі, пагуквалі.Чорны.Пагукваюць хлопцы і падважваюць бервяно.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)