Дуна́й агульная назва вялікай ракі ў беларусаў’ (Яшкін), рус.дыял.дуна́й ’ручаёк з-пад зямлі’, укр.дуна́й ’разліў вады’, польск.дыял.dunaj ’далёкая незнаёмая рака, мора’. Ад уласнай назвы ракі Дунай; гл. Фасмер, 1, 553 (да тлумачэння ўласнай назвы Дунай гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 156–157). Параўн. яшчэ Брукнер, 103.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабуры́ць ’перастаць моцна, з вялікай сілай дзьмуць (пра вецер)’ (ТС). Да пера- і буры́ць, бу́ра (гл.). Апошняе да прасл.*buriti (sę) < і.-е.*bheu̯‑. Параўнаўшы з паралельнай прасл. парай *buna — *buniti (з блізкімі значэннямі), можна бачыць што ‑r‑ у bur’а — суфіксальнае (Трубачоў, Эт. сл., 3, 95–96 і 98–99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калдо́бісты, ‑ая, ‑ае.
З вялікай колькасцю калдобін. Калдобістая дарога гайдала нас, і Валі рабілася блага.Пташнікаў.Аўтобус, пакалыхваючыся з боку на бок, выплыў з калдобістай вулачкі на шырокую местачковую плошчу.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наглыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1.каго-чаго. Праглынуць у вялікай колькасці. Наглытаўся шчупак плотак. □ Конь храпе, пылу наглытаўся з-пад ног, мокры ўвесь...Пташнікаў.
2.Разм. Наесціся. Наглытацца за абедам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напрапуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.каго. Дазволіць вялікай колькасці прайсці, праехаць, пранікнуць куды‑н. Напрапускаць людзей у залу.
2.чаго. Дапусціць вялікую колькасць якіх‑н. пропускаў. Напрапускаць заняткаў. Напрапускаць памылак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самазара́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
Разм. Самазарадная вінтоўка. У час Вялікай Айчыннай вайны.. [дзядзька Ціхон] лічыўся лепшым ружэйным майстрам партызанскай брыгады, дні і ночы рамантаваў самазарадкі і аўтаматы.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
снегапа́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Выпадзенне снегу (звычайна ў вялікай колькасці). Прыгожы вячэрні Мінск, асабліва пасля першага снегападу.Мыслівец.Вецер прыціх, і ў цішыні, здавалася, чуваць быў мяккі шолах снегападу.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)