абцяжа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; заг. абцяжар; зак., каго-што.

1. Зрабіць цяжкім, вагавітым. Наліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні. Панчанка. // Выклікаць адчуванне стомленасці. Нават зморанасць, якая абцяжарыла ногі і рукі, была прыемнай. Мележ.

2. перан. Нарабіць многа клопату, непрыемнасці, цяжкасцей. Сотнікаў адчуваў, як проста было ператварыцца з напарніка ў абузу, і найбольш асцерагаўся менавіта таго, хоць і ведаў, што калі здарыцца найгоршае — выйсце для сябе знойдзе сам, не абцяжарыць нікога. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́яць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., што і чаго.

1. Веючы, ачысціць нейкую колькасць збожжа. Навеяць мех жыта.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нанесці, прынесці ветрам. Навеяла завіруха гурбы снегу.

3. перан. Выклікаць у каго‑н. пэўны настрой, думкі і пад., прывесці ў пэўны душэўны стан. Адзінота навеяла сум. □ Успамін пра маці адразу навеяў смутак на Грышаў твар. Пальчэўскі. І навеюць думак многа Мне пра мілую дзяўчынку Далі тыя і дарогі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; зак., каго-што.

1. Даць каму‑н. месца для жылля; усяліць. Пасяліць студэнтаў у інтэрнат. Пасяліць сям’ю ў новым доме. □ — Людзей у нас поўна. Але вы не бойцеся, я вас пасялю ўдвух у трэці пакой. Мы яго на ўсякі выпадак трымаем у рэзерве. Сабаленка.

2. перан. Выклікаць (якое‑н. пачуццё, адчуванне і пад.). Цяпер Веру быццам падмянілі. Сяброўкі таксама прыціхлі. Гора Веры пасяліла ў майстэрні сумную цішыню. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́ўнасць, ‑і, ж.

Пачуццё пакутлівага сумнення ў чыёй‑н. вернасці, падазрэнне ў каханні да каго‑н. другога. Так, была маладосць, вясёлая, шчаслівая, была радасць першага і адзінага кахання, боль разлукі, расчараванне, рэўнасць, пакуты. Шамякін. Увага Веры да няшчаснага Падацюка абудзіла ў Кузьмы самае неспакойнае пачуццё — рэўнасць. Дуброўскі. Аксіння не выцерпела і сказала .. [Азаркевічу] ўсю праўду пра хлопца, што ён ёй не падабаецца, але яна, каб выклікаць у Азаркевіча рэўнасць, з ім гуляла. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарга́

(цюрк. čarga)

1) пэўны парадак у следаванні, руху чаго-н.; месца ў парадку следавання (напр. выклікаць па чарзе, заняць чаргу);

2) адзін з участкаў будоўлі, якая ўводзіцца ў строй па частках;

3) група людзей, якія стаяць адзін за адным для атрымання чаго-н.;

4) рад выстралаў з кулямёта, аўтамата.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

create

[kriˈeɪt]

v.t.

1) ствара́ць, твары́ць

2) рабі́ць; выкліка́ць, спрычыня́ць

Do not create a disturbance — Не рабе́це замяша́ньня

3) надава́ць зва́ньне, ты́тул

to create someone an earl — нада́ць не́каму ты́тул гра́фа

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

blockade

[blɑ:ˈkeɪd]

1.

n.

1) бляка́да f.

2) бляка́дны флёт або́ а́рмія

2.

v.t.

1) наклада́ць бляка́ду

2) выкліка́ць зато́р (на даро́зе); заступа́ць (даро́гу); перашкаджа́ць

- raise the blockade

- run the blockade

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

divide

[dɪˈvaɪd]

1.

v.t.

1) дзялі́ць, разьдзяля́ць, падзяля́ць

2) выкліка́ць рознагало́сьсе, разьдзяля́ць; разьбіва́ць

2.

v.i.

1) дзялі́цца

2) разыхо́дзіцца ў пагля́дах

3.

n.

1) разьдзяле́ньне, падзяле́ньне n.

2) во́дападзе́л -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

«БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ЦЭНТР»

(«БНЦ»),

сфабрыкаваная ў 1933 АДПУ БССР справа «контррэвалюцыйнай паўстанцкай і шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі». Паводле версіі АДПУ (агентурная справа «Закардоннікі»), «БНЦ» створана ў вер. 1932 дзеячамі нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі С.​А.​Рак-Міхайлоўскім, П.​В.​Мятлой, М.​П.​Бурсевічам, І.​С.​Дварчаніным, Ф.​І.​Валынцом, П.​П.​Валошыным, Я.​Е.​Гаўрылікам і інш., якія ў вер.кастр. 1932 перабраліся ў БССР. «БНЦ» быццам бы меў на мэце звяржэнне ў БССР сав. улады ўзбр. паўстаннем пры ваен. падтрымцы Польшчы і стварэнне Бел. бурж.-дэмакр. рэспублікі пад пратэктаратам Польшчы. Асн. кірункі дзейнасці: падрыхтоўка паўстання, шпіянаж на карысць Польшчы, арганізацыя дыверсійна-тэрарыст. груп і актаў, падрыўной і шкодніцкай работы ў розных галінах сацыяліст. будаўніцтва. План паўстання — правядзенне буйной правакацыі ў пагранічных раёнах, якая павінна была выклікаць канфлікт паміж СССР і Польшчай, стаць пачаткам ваен. дзеянняў і паўстання ў БССР. У жн.ліст. 1933 органы АДПУ «выявілі» ячэйкі «БНЦ» у Дзяржплане, наркаматах асветы, аховы здароўя, сувязі, Акадэміі навук, БДУ, Бел. с.-г. акадэміі, Саюзе пісьменнікаў, Бел. ваен. акрузе і інш.: у 9 гарадах і 25 раёнах БССР. Следства «раскрыла» 59 паўстанцкіх ячэек, 19 дыверсійных груп, 4 тэрарыст. групы, 20 шпіёнскіх ячэек і рэзідэнтур, філіялы ў Горках, Беразіно, Гомелі, маладзёжную арг-цыю. Усяго па справе «БНЦ» рэпрэсіраваны 161 чал. Частка з іх расстраляна, астатнія адпраўлены ў Салавецкія лагеры (Архангельская вобл.), Комі АССР. У жн.вер. 1956 вызначэннем ваен. трыбунала БВА справа «БНЦ» «у крымінальным парадку спынена за адсутнасцю саставу злачынства» і адменены рашэнні асобых нарад пры Мін-ве дзярж. бяспекі СССР і пастановай пазасудовых органаў.

У.​М.​Міхнюк.

т. 2, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

wave1 [weɪv] n.

1. хва́ля;

breaking waves прыбо́й;

the waves poet. мо́ра, марска́я стыхі́я

2. узма́х (рукою)

3. хва́лістасць, хвалепадо́бнасць;

hair wave заві́ўка

4. узды́м, хва́ля, вы́бух;

a wave of protest хва́ля пратэ́сту;

in waves эшало́намі

make waves infml выкліка́ць непрые́мнасці; усчыня́ць шумі́ху

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)