по́мслівы, ‑ая, ‑ае.

Схільны да помсты. Лявон Нарбутовіч быў чалавек злапомны і помслівы. Чарнышэвіч. // Які выражае помсту. З.. [Цімохавага] твару.. не сыходзіць усмешка, зларадная, помслівая ўсмешка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саркасты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які выражае сарказм, прасякнуты сарказмам. На твары Аўдзея прамільгнула кароценькая саркастычная ўсмешка. Шашкоў. Адносіны К. Чорнага да прадстаўнікоў «вышэйшай расы» падкрэслена саркастычныя. Луфераў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

życzliwy

добразычлівы, прыхільны, спрыяльны, сардэчны;

życzliwy uśmiech — добразычлівая ўсмешка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

криво́й

1. крывы́;

2. (одноглазый) слепаво́кі; сляпы́ на адно́ во́ка, аднаво́кі;

◊

криво́е зе́ркало крыво́е люстэ́рка;

крива́я улы́бка крыва́я ўсме́шка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плотоя́дный

1. зоол. драпе́жны;

2. бот. насякомае́дны;

плотоя́дное расте́ние насякомае́дная раслі́на;

3. перен. юрлі́вы, пажа́длівы;

плотоя́дная улы́бка пажа́длівая ўсме́шка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ласка́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Ласкавы, пяшчотны, мілагучны. Ласкальныя мелодыі. Ласкальная ўсмешка.

2. У граматыцы — які ўносіць сваёй формай адценне ласкі ў значэнне слова. Памяншальна-ласкальныя суфіксы назоўнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пава́бны, ‑ая, ‑ае.

Які вабіць да сябе, прывабны, прыемны. Прыхільна хлопцы аглядалі Яе павабны гібкі стан. Купала. З губ [дзяўчыны] сама сабою збегла прыемная і павабная ўсмешка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

vapid [ˈvæpɪd] adj. fml ну́дны, неціка́вы; пусты́, беззмясто́ўны;

a vapid conversation пуста́я размо́ва;

a vapid smile невыра́зная ўсме́шка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

тле́цца, тлеецца; незак.

Тое, што і тлець; цяпліцца. [Алесь] ледзь тлеўся і не даваў ні святла, ні цеплыні. Маўр. На вуснах таго ўсё яшчэ тлелася ледзь прыкметная загадкавая ўсмешка. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

meaningful [ˈmi:nɪŋfəl] adj.

1. які́ мае сэнс;

a meaningful look/smile выра́зны по́зірк/выра́зная ўсме́шка

2. сур’ёзны; ва́жны; кары́сны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)