Во́сьдзека, восьдзечка ’вось тут, блізка’ (Шат.). З вось + дзе + ка, дзе ‑ка — вядомая пры ўтварэнні прыслоўяў часціца; ‑ч‑ перад ‑ка надае прыслоўю ласкальны характар (Карскі 2–3, 68 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЫКЛІ́ЧНІК,
часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы, што выражаюць пачуцці і пабуджэнні, але не называюць іх. Вызначаецца нязменнай формай, не мае самаст. лексічнага і граматычнага значэння, марфалагічна непадзельны, сінтаксічна не звязаны з членамі сказа, а адносіцца да зместу ўсяго сказа, напр.: «О, колькі песень з сэрца рвецца!» (Я.Купала).
У бел. мове сярод выклічнікаў выдзяляюцца: паводле структуры — простыя («а!», «ой!», «ух!», «эй!», «ого!»), састаўныя («вось яно што!», «да пабачэння!», «вось табе і на!»); паводле паходжання — невытворныя («э!», «ай!», «ох!», «но!», «гм!»), вытворныя («бацюхны!», «дудкі!», «айда!»); паводле значэння — эмацыянальныя («о!», «у!», «ах!», «эх!», «эге!»), імператыўныя («ша!», «ну!», «гэй!», «цыц!»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Pastétef -, -n
1) піражо́к з мя́сам
2) паштэ́т;
◊
da háben wir die ~!разм.вось табе́і на!, вось дык сюрпры́з!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
То́-та ’то́-та ж’, ’у тым восьі справа’, ’вось іменна’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), то́та ’так, але’ (Бяльк.), то́‑то ’то’ (маст., Хромчанка, дыс.), ’так’: от то‑то й ёсь (Сержп. Прык.). Параўн. рус.то́‑то (же) ’вось так’. Адзайменнікавая часціца, утвораная ад той (гл.) шляхам рэдуплікацыі формы н. р. займенніка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ТАНГА́Ж (франц. tangage кілявая гайданка),
вуглавы рух судна (або лятальнага апарата), пры якім яго падоўжная вось змяняе свой напрамак адносна гарыз. плоскасці. Характарызуецца вуглом і скорасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
анто́н, ‑у, м.
Разм. Тое, што і антонаўка. Вось антоны, вось апорты, Восьі слуцкія вам бэры Тут вісяць, нібы збаны.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запята́я
1.грам., бакт. ко́ска, -кі ж.;
2.перен., шутл. за́гваздка, -кі ж.;
◊
вот тут-то тебе́ и запята́яво́сь тут табе́і за́гваздка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вато́ ’нядаўна, зусім нядаўна’ (Янк. II); ’хутка’ (Жд.: «Вато́ я вы́йду, пачака́й»). Здаецца, адпавядае рус.вот ’вось’ у розных дыял. формах: во́та, во́то. Не выключаецца і паходжанне ад *въ то (параўн. чэш.vtom ’у гэты момант; але вось; раптам’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЫХАТАМІ́Я (грэч. dichotomia ад dicha на дзве часткі + tomē разрэз, сячэнне),
тып галінавання раслін, пры якім вось падзяляецца на 2 новыя, звычайна аднолькава развітыя галінкі (гл.Галінаванне). Д. ўласціва і некат. беспазваночным жывёлам (напр., дыхатамічнае дзяленне кішачнаполасцевых).