АСТРАГО́РСКІ (Майсей Якаўлевіч) (1854, Гродзенская губ. — 1921),
вучоны-юрыст, публіцыст, грамадскі дзеяч. Скончыў юрыд.ф-т Пецярбургскага ун-та (1875), Палітычную школу ў Парыжы са ступенню д-ра права (1885). З 1875 служыў у мін-ве юстыцыі Расіі. Выкладаў у пецярбургскіх навуч. установах. Дэпутат 1-й Дзярж. думы (1906) ад Гродзенскай губ. Аўтар кніг «Дэмакратыя і палітычныя партыі» (Парыж, 1898; Лондан, 1903), «Канстытуцыйная эвалюцыя Англіі» (1913), падручніка для нар. школ «Гісторыя Расіі» (32-е выд., 1913).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК (Іосіф Ісакавіч) (3.12.1921, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел.юрыст. Д-рюрыд.н. (1966). Скончыў Ленінградскі юрыд.ін-т (1944). Працаваў у суд. органах Беларусі, у Мінскім юрыд. ін-це. У 1955—92 (з 1966 праф.) у БДУ. З 1995 жыве ў ЗША Даследаваў праблемы крымін. права, гісторыі права, прававыя аспекты трансплантацыі органаў і тканак.
Тв.:
Ответственность за оставление в опасности по советскому уголовному праву. М, 1960;
Ответственность за поставление в опасность по советскому уголовному праву. Мн., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫЛЕ́НКА (Дзям’ян Аляксандравіч) (н. 27.12.1925, в. Цеснавое Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-юрыст. Д-рюрыд.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1957), Мінскую ВПШ (1959). З 1944 у органах унутр. спраў, з 1971 у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы дысцыпліны, законнасці, дэмакратыі ў сферы дзярж. кіравання. Аўтар дапаможнікаў і падручнікаў, метадычных распрацовак. Асн. працы: «Асноўны Закон і далейшае развіццё дэмакратыі» (1981), «Дзяржаўная дысцыпліна: сутнасць, функцыі, значэнне» (1988), «Прававая дзяржава і дысцыпліна» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́РГАС ((Vargas) Жэтуліу Дарнеліс) (19.4.1883, г. Сан-Боржа, Бразілія — 24.8.1954),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Бразіліі. Юрыст. Дэп. кангрэса (з 1922), міністр фінансаў (з 1926), губернатар штата Рыу-Гранды-ду-Сул (з 1928). Прэзідэнт Бразіліі ў 1930—45 і 1951—54. У 1945 заснаваў Браз. трабальісцкую (рабочую) партыю. Праводзіў курс на памяншэнне эканам. і знешнепаліт. залежнасці Бразіліі ад ЗША, паляпшэнне становішча працоўных. Адхілены ад улады генералітэтам; скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІК (Юрый Іосіфавіч) (13.12.1946, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 4.12.1999),
бел.юрыст. Д-рюрыд.н. (1991), праф. (1994). Скончыў БДУ (1974), дзе працаваў з 1979. Навук. працы ў галіне крыміналістыкі, па псіхал. праблемах правазнаўства і выкарыстання іх вынікаў у следчай практыцы.
Тв.:
Нормы права в регуляции правового поведения личности (психологич. аспекты) // Актуальные вопросы государства и права. Мн. 1994. Вып. 4;
Психологические методы и приемы при расследовании преступлений: понятие и виды // Проблемы криминалистического обеспечения борьбы с преступностью. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНЯДЗІ́КТАЎ (Анатоль Васілевіч) (30.6.1887, с. Зірган, Башкірыя — 9.8.1959),
рускі вучоны-юрыст. Акадэмік АНСССР (1958). Скончыў пецярбургскія політэхн.ін-т (1910) і ун-т (1912). Выкладаў у Яраслаўскім ун-це, Петраградскім політэхн ін-це і інш.ВНУ. Даследаваў арганізацыю кіравання прам-сцю і права дзярж. уласнасці. Аўтар прац па праблемах права і эканомікі: «Зліццё акцыянерных кампаній» (1914), «Прававая прырода дзяржаўных прадпрыемстваў» (1928), «Дзяржаўная сацыялістычная ўласнасць» (1948), «Арганізацыя дзяржаўнай прамысловасці ў СССР» (т. 1—2, 1957—61) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЁРНЕР ((Wörner) Манфрэд) (24.9.1934, г. Штутгарт, Германія — 13.8.1994),
палітычны і дзярж. дзеяч ФРГ. Юрыст. Вучыўся ў Гейдэльбергскім, Парыжскім і Мюнхенскім ун-тах. Чл. партыі Хрысц.-дэмакр. саюз з 1956, чл. яе праўлення (з 1973). Саветнік у ландтагу (парламенце) зямлі Бадэн-Вюртэмберг (1962—64). Дэп. бундэстага (з 1965), чл. і старшыня (1977—82) яго камісіі па справах абароны. Міністр абароны ФРГ у 1982—88. У 1988—94 ген. сакратар НАТО (першы немец на гэтай пасадзе), садзейнічаў карэкціроўцы курсу блока (праграма «Партнёрства дзеля міру»).
славенскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Скончыў Люблянскі ун-т. З 1958 у федэрацыі камуністаў Славеніі. У 1963—65 заг. камісіі па пытаннях адукацыі ЦК Саюза моладзі Славеніі (СМС), у 1968—69 старшыня ЦК СМС. У 1978—86 старшыня скупшчыны (парламента) Сацыяліст. рэспублікі Славеніі ў складзе Югаславіі. У 1986—89 старшыня ЦК Саюза камуністаў Славеніі. З крас. 1990 старшыня Дзярж. прэзідыума Рэспублікі Славенія (у чэрв. 1991 абвясціла сябе незалежнай дзяржавай). З снеж. 1992 прэзідэнт Славеніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЙЗЕРАЎ (Аркадзь Тэвелевіч) (н. 17.1.1922, Мінск),
бел.юрыст. Д-рюрыд.н. (1988), праф. (1990). Скончыў Ваенна-юрыд. акадэмію Сав. Арміі (1949) і Ваен.ін-т замежных моў у Маскве (1953). У 1940—57 у Сав. Арміі. З 1959 навук. супрацоўнік АНБССР, з 1966 — дацэнт, праф. кафедры канстытуцыйнага права БДУ. Аўтар прац па дзярж., канстытуцыйным праве.
Тв.:
Савецкая выбарчая сістэма. Мн., 1974;
Демократические формы деятельности местных Советов. Мн., 1977;
Местные Советы: формирование и деятельность: (Опыт конкретно-социол. исслед.). Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНО́Н (Крышна) (3.5.1896, г. Калікут, Індыя — 6.10.1974),
індыйскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Скончыў Лонданскую школу эканомікі. У 1929—47 сакратар інд. лігі ў Лондане — мясц. аддзялення Індыйскага нацыянальнага кангрэса ў Вялікабрытаніі. У 1947—52 вярх. камісар (пасол) Індыі ў Вялікабрытаніі. З 1953 чл.інд. парламента. У 1952—62 прадстаўляў Індыю на ген. асамблеях ААН. Разам з Дж.Нэру адзін са стваральнікаў знешнепаліт. курсу Індыі і ініцыятараў палітыкі недалучэння. З 1957 міністр абароны, пасля кіт.-інд.ўзбр. канфлікту 1962 у адстаўцы.