Тарба́н ’струнны шчыпковы музычны інструмент, блізкі да бандуры’ (ТСБМ), параўн.: “белорусский торбан (нечто вроде гитары)” (Шпіл., Путешествие, 115), тараба́н ’музычны інструмент з 24 струнамі, які вісеў на грудзях’ (Варл.), сюды ж, магчыма, тараба́јка ’від гітары’ (Вруб.). Укр.то́рба́н ’музычны інструмент, падобны да бандуры’, рус.торба́н, польск.tyorba, torban, teorban ’вялікая лютня; бандура’. Праз польскую мову з італ.tiorba ’лютня’. Інструмент вынайдзены ў XVI ст. у Фларэнцыі, паходжанне італьянскага слова невядома (Брукнер, 568; Фасмер, 4, 82; ЕСУМ, 5, 602). Агляд версій гл. Праці, 984–985. У народнай мове збліжана з тарабан ’барабан’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛЮ́ТНЯ (польск. lutnia ад араб. дрэва),
струнны шчыпковымуз. інструмент. Мае выпуклы міндалепадобны корпус з плоскай верхняй дэкай, у якой прарэзана рэзанатарная адтуліна з ажурнай разеткай. Кароткая шырокая шыйка заканчваецца адагнутай назад галоўкай з калкамі для нацягвання струн па баках. Унізе струны замацаваны на падстаўцы, прыклеенай да дэкі. Памеры інструмента і шыйкі, колькасць струн, іх размяшчэнне і настройка гістарычна мяняліся. Гук Л. нагадвае гітарны, здабываецца зашчыпваннем струн пальцамі або плектрам. Л. паходзіць ад уда — найб.стараж. інструмента араба-іранскай культуры. У Еўропе вядома з сярэдніх вякоў. Найб. пашырана ў 15—16 ст. як сольны, акампаніравальны і аркестравы інструмент. Выкарыстоўвалася ў прыдворнай канцэртнай практыцы, выклікала паяўленне шматлікіх віртуозаў-лютністаў і стварэнне багатай муз. л-ры. У 17—18 ст. выцеснена інш.муз. інструментамі. У 20 ст. выкарыстоўваецца ў прафес. практыцы пры выкананні старадаўняй музыкі. На Беларусі Л. вядома ў 16—18 ст., аб чым сведчаць помнікі л-ры, выяўл. і дэкар.-прыкладнога мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тамбу́р, танбу́р
(ар. tāmbūr, ад перс. täbīr = барабан)
усходні струнны шчыпковы музычны інструмент тыпу лютні з корпусам грушападобнай формы і трыма струнамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
а́рфа1, ‑ы; Рмн. ‑аў; ж.
Шчыпковы музычны інструмент у выглядзе вялікай трохвугольнай рамы з нацягнутымі на ёй струнамі.
•••
Эолава арфа — скрынка з тонкіх дошчачак з нацягнутымі на ёй струнамі, якія гучаць пад дзеяннем ветру (ад імя міфічнага грэчаскага ўладара вятроў Эола).
[Ням. Harfe.]
а́рфа2, ‑ы; Рмн. ‑аў; ж.
Сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня пасля малацьбы ад мякіны і смецця. Стаяць пад крытым дахам Арфы, сеялкі, плугі.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́тра1, ‑ы, ж.
Струнны шчыпковы музычны інструмент у выглядзе плоскай скрынкі, выгнутай з аднаго боку накшталт гітары, з грыфам і металічнымі ладамі. Дык, арфы і цытры, — гучней і гучней! Хай вашыя рытмы абудзяць людзей.Дубоўка.
[Ням. Zither ад грэч. kithara.]
цы́тра2, ‑ы, ж.
Разм.зневаж. Пра расфуфыраную легкадумную, хітрую жанчыну. Зусім здурнеў на старасць мой Паўлюк — Завёў наводшыбе каханку-цытру.Валасевіч.— Ого! Так і пакрыўдзіш гэтую цытру! — паддаючыся просьбе, сказаў .. [Барташэвіч] ужо нязлосна.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мары́мба
(ісп. marimba, з афр.)
1) афрыканскі ўдарны музычны інструмент, разнавіднасць ксілафона;
2) язычковы шчыпковы музычны інструмент, пашыраны ў Конга і Усх. Афрыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
а́рфа
(польск. arfa, harfa, ад ням. Harfe)
1) шматструнны шчыпковы інструмент у выглядзе трохвугольнай рамы;
2) сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня ад мякіны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цы́стра
(фр. cistre)
старадаўні шчыпковы музычны інструмент з корпусам грушападобнай формы і серпавіднай галоўкай, падобны да сучаснай мандаліны; у 19 ст. выцеснены гітарай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лю́тня
(польск. lutnia < с.-в.-ням. lute іт. liuto, ад ар. al’ud = драўляны інструмент)
даўнейшы струнны шчыпковы музычны інструмент, па гучанню блізкі да гітары.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГУ́СЛІ,
рускі нар.муз. струнна-шчыпковы інструмент. Мае драўляны рэзанатарны корпус розных памераў і формаў (крыла- і шлемападобныя, прамавугольныя), над верхняй дэкай якога нацягнуты жыльныя або метал. струны (ад 5—12 у крылападобных да 66 у прамавугольных). Поўны, яркі і звонкі гук узнікае пры зашчыпванні струн пальцамі, плектрам або брынканні па іх. Гуслі запазычаны рускімі ў балтаў і угра-фінаў, у якіх бытавалі ўжо ў глыбокай старажытнасці (звесткі ў эпасе «Калевала») пад рознымі назвамі (кантэле, кокле, кюсле і інш.). На Русі, паводле сведчання археал., пісьмовых і іканаграфічных помнікаў, гуслі выкарыстоўваліся для сольнай і ансамблевай ігры простымі людзьмі і прафес.нар. музыкантамі-скамарохамі (гуслярамі). Іх рэпертуар гістарычна мяняўся (ад нар. былін, песень і танцаў да твораў кампазітараў). З пач. 20 ст., пасля ўдасканалення і стварэння сям’і гусляў, увайшлі ў «хары гусляроў» і аркестры рус.нар. інструментаў. Зараз нар. гуслі зрэдку сустракаюцца на Пскоўшчыне. На Беларусі, паводле слоўнікаў 16—17 ст. (Л.Зізаній, П.Бярында), «гуслямі» наз. розныя струнныя інструменты (скрыпку, ліру, арфу, цытру), у наш час — некат. нар. духавыя (дудку, парныя дудкі, губны гармонік) і струнныя (цытру) муз. інструменты.