(фр. maniacal, ад гр. mania = шаленства, захапленне, цяга)
звязаны з маніяй (напр. м. стан).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
манья́к
(фр. maniaque < с.-лац. inaniacus, ад гр. mania = шаленства, захапленне, цяга)
чалавек, ахоплены маніяй.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІРУСАЛО́ГІЯ (ад вірусы + ...логія),
медыка-біял. навука аб вірусах. Агульная вірусалогія вывучае прыроду вірусаў, іх будову, размнажэнне, біяхімію, генетыку, паходжанне і пашырэнне ў прыродзе. Мед., вет. і с.-г. вірусалогія даследуе патагенныя вірусы, іх інфекцыйныя ўласцівасці, распрацоўвае меры папярэджання, дыягностыкі і лячэння захворванняў, якія імі выклікаюцца.
Сфарміравалася ў канцы 19 ст. пасля адкрыцця рус. вучоным Дз.І.Іваноўскім (1892) віруса тытунёвай мазаікі. Былі вызначаны вірусы яшчуру (1898) і жоўтай ліхаманкі (1901), потым вірусы — узбуджальнікі шаленства, воспы, поліяміэліту, адру, герпесу. Сучаснай вірусалогіі вядома больш за 500 вірусаў, патагенных для чалавека і жывёл.
На Беларусі распрацоўка пытанняў вірусалогіі пачалася ў 1924 і звязана з вырабам і выкарыстаннем вакцын супраць воспы і шаленства. Асн.навук. цэнтры па мед. і ветэрынарнай вірусалогіі — Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, эксперым. ветэрынарыі, рыбнай гаспадаркі, БДУ і інш. Распрацаваны актыўныя злучэнні супраць вірусаў грыпу, энцэфаліту і інш., удасканалена сістэма аховы пры даследаванні патагенных узбуджальнікаў хвароб чалавека і жывёл (В.І.Вацякоў, П.Р.Рыцік, Э.У.Фельдман, Б.П.Савіцкі, І.І.Протас, М.А.Кавалёў, Л.М.Галаўнёў і інш.). Асаблівае значэнне набываюць праблемы вывучэння вірусаў, якія выклікаюць пухлінныя працэсы, латэнтных вірусных інфекцый і ВІЧ-інфекцыі.
Літ.:
Зуев В.А. Медленные вирусные инфекции человека и животных. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
-ман
(гр. mania = шаленства; захапленне, цяга)
другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «заўзяты аматар».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шалм.
1. (шаленства, раз’юшанасць) Raseréi f -;
2. (гарэзлівасць) Úngezogenheit f -; Streich m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
шалёны, -ая, -ае.
1. Хворы на шаленства (у 1 знач.).
Ш. воўк.
2. Які страціў разважлівасць, цвярозы розум.
Шалёная, што ты надумала рабіць!
3.перан. Вялікай сілы, напружаны; нястрыманы ў пачуццях.
Шалёная скорасць.
4.перан. Неўтаймоўны, люты.
Ш. характар.
5.перан. Выпадковы, бязладны.
Шалёная куля.
◊
Шалёныя грошы — грошы, якія лёгка дастаюцца і таму расходуюцца неэканомна.
Шалёныя цэны (разм.) — вельмі высокія.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ашале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Захварэць на шаленства; звар’яцець.
2.Разм. Прыйсці ў стан раз’юшанасці; здурнець ад страху. — Ашалець трэба ад усёй гэтай бухгалтэрыі! — гаворыць Шарэйка.Брыль.[Наздрэйка:] — Ды што ты, чалавек! Ашалеў?!... Што ты мне вокны б’еш?Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lunacy
[ˈlu:nəsi]
n., pl. -cies
1) вар’я́цтва, шале́нстваn.
2) безразва́жнасьць f., вялі́кае глу́пства
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
антырабі́чны
(ад анты- + лац. rabies = шаленства)
звязаны з прышчэпкамі, якія ахоўваюць чалавека або жывёліну ад захворвання шаленствам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
раз’ю́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.
Давесці да шаленства, ярасці. — Давай! Давай! — нецярпліва гулі людзі, каб нас больш раз’юшыць.Карпюк.Суд наклаў на яе сто рублёў штрафу. Гэта так раз’юшыла Марфу, што яна не памятала, як выскачыла на вуліцу.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)