увлека́тельный захапля́ючы; (интересный) ціка́вы; (занимательный) займа́льны; (пленительный) прыва́бны; (очаровательный) чаро́ўны; (соблазнительный) спаку́слівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

glamorous

[ˈglæmərəs]

adj.

чаро́ўны, захапля́льны; прыва́бны, прыва́блівы, прына́дны; спаку́сьлівы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

celestial [səˈlestial] adj.

1. fml нябе́сны;

celestial bodies нябе́сныя це́лы

2. надзвыча́йны, чаро́ўны, цудо́ўны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

urokliwy

1. чароўны;

2. які сурочвае

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bldschön a чаро́ўны, ве́льмі прыго́жы, пе́кны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wnderbar, wnderhübsch a надзвы́чай прыго́жы, чаро́ўны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

charming [ˈtʃɑ:mɪŋ] adj. прыва́бны, чаро́ўны, абая́льны;

What a charming young woman! Якая абаяльная/прывабная жанчына!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

delicious [dɪˈlɪʃəs] adj.

1. сма́чны (пра яду)

2. lit. цудо́ўны, чаро́ўны;

delicious fragrance цудо́ўны во́дар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДЗЯРЖА́ЎНЫ ПО́ЛЬСКІ ТЭА́ТР ЛЯ́ЛЕК БССР.

Існаваў у 1939—41. Створаны ў Гродне з акцёраў польск. драм. т-раў. Маст. кіраўнік У.​Ярэма. Значную ролю ў станаўленні калектыву адыграла знаёмства з творчасцю Цэнтр. т-ра лялек пад кіраўніцтвам С.Абразцова, які ў 1939 гастраліраваў у Беластоку. У пастаноўках выкарыстоўваліся лялькі розных сістэм. У рэпертуары: «Дзед і Жораў» В.​Вольскага, «Патапыч» і «Чароўны галёш» Г.​Мацвеева, «Чароўная лямпа Аладзіна» Н.​Гернет і інш. Спыніў дзейнасць у пач. Айч. вайны.

т. 6, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕГА́С,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі чароўны (часта крылаты) конь, які нарадзіўся з крыві або з тулава забітай Персеем гаргоны Медузы як плод яе сувязі з Пасейдонам. П. узнёсся на Алімп, дзе прыносіў Зеўсу грамы і маланкі. Паводле другога міфа, багі падаравалі П. герою Белерафонту, а той узляцеў на ім і забіў крылатую пачвару Хімеру, якая спусташала краіну. Ударам капыта П. выбіў на гары Гелікон крыніцу Гіпакрэну (грэч. «конская крыніца»), вада якой надае натхненне паэтам. Адсюль выраз «асядлаць П.» — стаць паэтам.

т. 12, с. 252

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)