КАДЭІ́Н,

алкалоід опію фенантрэнавага раду, вытворнае марфіну. Ёсць у опійным маку. Белы крышт. парашок ці бясколерныя крышталі без паху, горкія на смак. Па ўздзеянні на арганізм блізкі да марфіну, па прыгнечвальным дзеянні на ц. н. с. значна саступае яму. Выкарыстоўваецца як болепатольны, заспакаяльны сродак і супраць кашлю. Пры ўжыванні К. доўгі час можа развіцца цяга да яго (наркаманія).

т. 7, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ма́нія, ‑і, ж.

1. Псіхічны стан, пры якім свядомасць і пачуцці сканцэнтроўваюцца на якой‑н. адной ідэі. Манія праследавання.

2. перан. Незвычайная цяга, слабасць да чаго‑н.

[Ад грэч. mania — шаленства, захапленне, цяга.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sweet tooth [ˌswi:tˈtu:θ] n. ця́га да сало́дкага

♦

have a sweet tooth infml любі́ць сало́дкае; быць ласуно́м, ласу́хай

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

namiętność

ж.

1. гарачае (моцнае) пачуццё;

2. цяга, азарт;

namiętność do kart — цяга да картаў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

схі́льнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Здольнасць, пастаянная цяга, імкненне да чаго-н.

С. да жывапісу.

С. да канструявання.

2. Слабасць да чаго-н.

С. да салодкага.

3. Сімпатыя да каго-н.

Меў ён сардэчную с. да тутэйшай прыгажуні.

4. Наяўнасць спрыяльных умоў для захворвання.

С. да прастуды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эфірама́нія

(ад эфір + манія)

хваравітая цяга да эфіру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Wánderlust f - ця́га да вандрава́ння [падаро́жжаў]; захапле́нне вандрава́ннем [падаро́жжамі]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ДЗЮПРЭ́ ((Dupré) Жуль) (5.4.1811, г. Нант, Францыя — 6.10.1889),

французскі жывапісец, адзін з вядучых пейзажыстаў барбізонскай школы. Працаваў у Парыжы і Л’Іль-Адане. Для яго творчасці характэрны эмацыянальная, рамант. трактоўка драм. з’яў прыроды, цяга да гучнасці і насычанасці колеравага тону, кантрастаў святла і ценю («Вялікі дуб», 1844—45, «Дубы ля дарогі», 1850-я г., «Марскі адліў у Нармандыі», каля 1870), уключэнне ў пейзаж жанравых матываў («Пейзаж з каровамі», 1850-я г.).

т. 6, с. 131

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

позы́в м. по́зыў, -зыву м.; (влечение) ця́га, -гі ж.;

позы́в на рво́ту по́зыў на вані́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахі́л, -у, м.

1. гл. нахіліць, нахіліцца.

2. Пастава цела пад вуглом паміж гарызантальнай і вертыкальнай плоскасцю.

Н. дрэў.

3. Схіл, спуск, пакатая паверхня.

Круты н.

4. перан. Прыхільнасць, схільнасць, цяга да чаго-н.

Н. да музыкі.

5. Наяўнасць якіх-н. унутраных задаткаў, схільнасць да чаго-н.

Н. да прастуды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)