упэ́ўніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Цвёрда паверыць у што‑н., пераканацца ў чым‑н. Суддзі нарэшце ўпэўніліся, што ад сведак, якіх прывозілі адразу з астрога ў суд, карысці мала. Машара. Усе ўпэўніліся, што Канстанцін Раманавіч апроч таго, што дзелавы і прынцыповы, дык яшчэ просты і шчыры чалавек. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stout2 [staʊt] adj.

1. мо́цны, трыва́лы;

a stout pair of boots for climbing мо́цныя чараві́кі для альпіні́зму

2. то́ўсты, по́ўны, мажны́, дзябёлы;

grow stout растаўсце́ць

3. fml адва́жны, му́жны, сме́лы;

make a stout resistance цвёрда супраціўля́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ква́дра, ‑ы, ж.

Кожная з чатырох фаз Месяца (маладзік, сход, поўня, ветах). Неба ачысцілася ад хмар, выплыў месяц у другой квадры. Гарэцкі. Наста цвёрда вяла падлік святам і строга сачыла за квадрамі месяца. Колас. // перан. Стадыя, фаза, перыяд. Магдалена Прыбыткоўская ўбачыла, што вялікі клопат яе жыцця ўвайшоў у новую сваю квадру. Чорны.

[Ад лац. quadra — чатырохвугольнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакана́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пераканаць.

2. у знач. прым. Цвёрда ўпэўнены ў чым‑н. Абодва мы былі перакананы, што пра нашы сустрэчы ніхто не ведае, асабліва бацькі. Лупсякоў.

3. у знач. прым. Непахісны, паслядоўны ў сваіх поглядах. Перакананы марксіст. □ Скарына быў перакананым абаронцам беларускай мовы і літаратуры. Алексютовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угняздзі́цца, угнязджуся, угнездзішся, угнездзіцца; зак.

1. Звіць, зрабіць сабе гняздо дзе‑н., у чым‑н. (пра птушак). // Разм. Зручна размясціцца, асталявацца дзе‑н., звычайна на невялікай прасторы. Угняздзіцца на печы.

2. перан. Моцна ўкараніцца дзе‑н., у чым‑н. (пра абстрактныя паняцці). Сярод найбольш правых цвёрда ўгняздзілася думка: — А Загорскага сынок... Чулі? .. Якабі-інец. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sttelfest a

1) які́ мо́цна сядзі́ць у сядле́

2) до́бра падрыхтава́ны, дасве́дчаны;

~ in etw. sein цвёрда ве́даць што-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дысцыплі́на 1, ‑ы, ж.

Цвёрда устаноўлены парадак, абавязковы для ўсіх членаў якога‑н. калектыву. Працоўная дысцыпліна. Ваенная дысцыпліна. Фінансавая дысцыпліна. □ Цімоша ж як быў, так і застаўся выдатнікам вучобы, у яго заўсёды ўзорная дысцыпліна. Краўчанка. // Вытрымка, прывычка да строгага парадку. Унутраная дысцыпліна.

дысцыплі́на 2, ‑ы, ж.

Асобная галіна якой‑н. навукі; вучэбны прадмет. Гуманітарныя дысцыпліны. Фізіка-матэматычныя дысцыпліны.

[Ад лац. disciplina — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жартаўлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Схільны да жартаў, ахвочы пажартаваць (пра чалавека). Мая цвёрда верыла ў сваё шчасце і, як раней, была вясёлая, жартаўлівая. Дуброўскі. // З адценнем жарту. Жартаўлівы тон.

2. Які ўспрымаецца як жарт, робіцца не ўсур’ёз. Жартаўлівыя частушкі. Жартаўлівая размова.

3. Вясёлы, гуллівы, гарэзлівы. Чакаю, каб на твар, заліты потам, Хоць раз павеяў вецер жартаўлівы. Васілёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераступа́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да пераступіць ​1.

2. (у спалучэнні са словам «нагамі»). Ісці, рухацца. Наталля ішла вельмі доўга, не верачы, што можа пераступаць нагамі, дакранацца рукамі да халоднай белай сцяны. Скрыган. Старыя мужчыны выязджалі ціха — звыкла, цвёрда пераступаючы нагамі за коньмі. Чорны.

пераступа́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераступіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удзяўбці́, ‑бу, ‑беш, ‑бе; ‑бём, ‑бяце; пр. удзёўб, удзяўбла, ‑ло; зак., каго-што.

1. Часта ўдараючы, разрыхліць што‑н., зрабіць паглыбленне, адтуліну ў чым‑н. Зямля так умерзла, што не ўдзяўбці яе.

2. Тое, што і удзеўбануць.

3. перан. Разм. Неаднаразова паўтараючы, заставіць цвёрда засвоіць, зразумець што‑н.; убіць. [Тамаш:] — Іначай жыць .. [дзеці] будуць. Я гэта сам удзёўб сабе ў галаву і ўсім дзяўбу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)