(рус. протекторат, ад лац. protector = які прыкрывае, абараняе)
1) форма залежнасці, пры якой больш слабая дзяржава, фармальна захоўваючы сваю дзяржаўную структуру, фактычна падначалена больш моцнай дзяржаве;
2) дзяржава, якая знаходзіцца ў такой залежнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
fact
[fækt]
n.
1) факт -у m.; акалі́чнасьць f.; падзе́я f.; зья́ва f.
scientific facts — навуко́выя фа́кты
2) пра́ўда, сапра́ўднасьць f.; рэчаі́снасьць, су́тнасьць f.
the fact is that — рэч у тым, што
after the fact Law — пасьля́ ўчыне́ньня злачы́нства
in fact or as a matter of fact — у сапра́ўднасьці, факты́чна
in point of fact — сапраўды́; факты́чна
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АЛЯКСЕ́Й, Аляксій (1314—78),
рускі мітрапаліт з 1354. У час княжання ў Маскве Івана Іванавіча Краснага і малалецтва кн.Дзмітрыя Іванавіча Данскогафактычна ўзначальваў урад. Падтрымліваў Дзмітрыя ў барацьбе з цвярскімі і суздальска-ніжагародскімі князямі, выступаў супраць намаганняў князёў ВКЛ стварыць асобную мітраполію ў Кіеве. Прыхільнік пагаднення з Залатой Ардой дзеля прадухілення набегаў на Маскоўскае княства. У 1448—49 кананізаваны правасл. царквой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРАЧЭ́ННЕ, інверсіяў музыцы,
спосаб мадыфікацыі акордаў, інтэрвалаў, гукавышыннай лініі (мелодыі, матыву, серыі) перамяшчэннем гукаў у адваротным напрамку з захаваннем першапачатковай часавай паслядоўнасці. Сродак вар’іравання, у выніку якога ўзнікаюць новыя элементы, ствараецца роднасная, аднак фактычна новая мелодыя. Гук, які пры абарачэнне застаецца на месцы, наз. воссю абарачэння. Выкарыстоўвалася ў канонах, жыгах, рычэркарах і фугах, пазней ў неполіфанічных творах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прывушы́ць ’прымайстраваць, прыладзіць да вушака (раму)’ (міёр., Жыв. НС). Утварэнне ад вуша́к (гл.). Сюды ж дыялектныя формы назоўнікаў з чаргаваннем ‑ву‑/ў‑, ‑ы‑/‑э‑: пры́ўшэнь, мн. л. пры́ўшні, прэ́ўшэнь, прэ́вшэнь, мн. л. прэ́ўшні ’вушак (вертыкальны)’ (івац., пін., Нар. сл., Шатал., Сл. ПЗБ, Жыв. сл.; ЛА, 4), якія з’яўляюцца лексікалізацый словазлучэння пры вушаку́ з фактычна поўнай стратай уласнай семантыкі прыназоўніка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ракло́ ’заняпалы чалавек’ (зах.-бранск., Растарг.). Сярод адпаведнікаў параўнальна тэрытарыяльна блізкія рус.дан.ракло́ ’прайдзісвет, нягоднік’, ра́клый ’жулікаваты, прайдошысты’ і ўкр.харк. (Грынч., 3, 4, у прыкладзе падае менавіта Харкаў) ракло́ ’басяк’, ракля́цький ’басяцкі’, што, як быццам, асабліва з улікам фактычна аднолькавай семантыкі, паказвае на адзіную крыніцу — імаверна, запазычання з цыганскай мовы, параўн. Горбач, Арго, 30.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прынцыпа́т
(лац. principatus = кіруючая роля, імператарская ўлада)
форма дзяржаўнага кіравання ў Стараж. Рыме (1 ст. да н.э. — 2 ст.н.э.), пры якой захоўваліся рэспубліканскія ўстановы, але фактычна ўлада належала імператару, што лічыўся першым сярод роўных.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сатэлі́т
(лац. satelles, -llitis = спадарожнік, паплечнік)
1) спадарожнік планеты (напр. Месяц — с. Зямлі);
2) дзяржава, фармальна незалежная, а фактычна падпарадкаваная іншай, больш моцнай дзяржаве;
3) перан. паслугач, выканаўца чужой волі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АЛЬЯ́НС САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЙ ДЭМАКРА́ТЫІ, Міжнародны альянс сацыялістычнай дэмакратыі,
анархічная арг-цыя, створаная ў 1868 у Жэневе М.А.Бакуніным, Ж.Рэклю, А.Рышарам і інш. У 1869 фармальна распушчаны, але фактычна працягваў дзейнасць у складзе 1-га Інтэрнацыянала як Жэнеўская секцыя (пад назвай альянс сацыялістычнай дэмакратыі — Цэнтр. секцыя). Члены альянсу сацыялістычнай дэмакратыі не прызналі выключэння Бакуніна і яго прыхільнікаў з Інтэрнацыянала (1872) і да 1877 працягвалі збіраць уласныя міжнар. кангрэсы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ РАЗВІЦЦЯ́ (МАР; International Development Association),
філіял Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця. Створана ў 1960 для прадастаўлення крэдытаў і пазык на льготных умовах краінам, якія сталі на шлях развіцця. МАР мае свой статут, але фактычна кіруецца банкам. Структура МАР: савет кіраўнікоў, выканаўчы дырэктарат, прэзідэнт. Склад савета кіраўнікоў і выканаўчага дырэктарата той жа, што і ў банка. Адм. дзейнасць ажыццяўляе па сумяшчальніцтве персаналам банка. Месцазнаходжанне — Вашынгтон.