устаноўка, у якой ствараецца паток паветра або іншага газу для эксперым. вывучэння з’яў, што ўзнікаюць пры абцяканні газам цвёрдых целаў (лятальных апаратаў, іх частак і інш.). Адну з першых аэрадынамічных труб сканструяваў К.Э.Цыялкоўскі (1897).
Аэрадынамічная труба мае: сапло, праз якое праходзіць паветра; кіравальныя лапаткі, што надаюць паветр. патоку патрэбны напрамак; рабочую частку, дзе знаходзяцца доследны аб’ект і датчыкі фіз. велічыняў для вымярэння; вентылятар або кампрэсар, якія ўтвараюць паток газу; дыфузар для выдалення газу. У аэрадынамічнай трубе вывучаюць мадэлі або рэальныя аб’екты, вымяраюць сілы, што дзейнічаюць пры палёце самалётаў, ракет, пры руху цягнікоў і інш.трансп. сродкаў; праводзяць даследаванні і вызначаюць аптымальную форму гэтых аб’ектаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мыццён. Wáschen n -s; Schéuern n -s (падлогі); Ábwasch m -es (пасуды);
мыццё галавы́ Kópfwäsche f -;
устано́ўка для мыцця́ аўтамабі́ляў Wágenwaschanlage f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
арыенці́р, ‑а, м.
1. Указальнік, указальная прылада для арыентацыі. Светлавы арыенцір.
2. Асобны прадмет на мясцовасці, з дапамогай якога лёгка разабрацца, арыентавацца.
3.перан. Кірунак дзейнасці, мэта, устаноўка, арыентацыя. Выбраць надзейны арыенцір. □ Лепшыя ўзоры вуснай народнай творчасці служылі арыенцірам для перадавых беларускіх пісьменнікаў, указваючы ім шлях да сапраўднай народнасці і рэалізму.Ларчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ператвара́льнік, ‑а, м.
1. Прылада, устаноўка для ператварэння аднаго віду электрычнай энергіі ў другі або сонечнай энергіі ў электрычную. Ператваральнік току. Крэмніевы ператваральнік сонечнай энергіі.
2. Той, хто ператварае што‑н., пераўтваральнік. Наказ жыцця як дзеяння, а чалавека як ператваральніка жыцця, актыўнасць якога накіравана на перабудову свету, на перабудову самога чалавека, ляжыць у аснове метаду сацыялістычнага рэалізму.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сушы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1. Прыстасаванне, устаноўка для сушкі чаго‑н. Барабанная сушылка.
2. Памяшканне, дзе адбываецца сушка, прасушванне чаго‑н. Суконнае прадпрыемства ў Хомску Кобрынскага павета размяшчалася ў 13 мураваных і драўляных будынках: самы вялікі двухпавярховы дом — два цэхі.., яшчэ адзін мураваны дом. .. Астатнія, драўляныя памяшканні — [фарбавальня], сушылка, сталярная, слясарная і іншыя майстэрні.«Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэнтрыфу́га, ‑і, ДМ ‑фузе, ж.
1. Машына для механічнага раздзелу сумесі на састаўныя часткі дзеяннем цэнтрабежных сіл. Працавала паравая машына высокага ціску на дзесяць конскіх сіл, што прыводзіла ў рух цэнтрыфугі.Караткевіч.Яшчэ я люблю круціць ручку цэнтрыфугі. Цікава глядзець, як цячэ з янтарных сотаў у вялізную бочку мёд.Ваданосаў.
2.Устаноўка для трэніроўкі пілотаў-касманаўтаў.
[Ням. Zentrifuge ад лац. centrum — цэнтр і fuga — бег.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Installatiónf -, -en
1) назначэ́нне на паса́ду
2) тэх.устано́ўка, манта́ж, абсталява́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
РЭАКТЫ́ЎНАЯ ЗБРО́Я,
від зброі, у якім сродкі паражэння дастаўляюцца да цэлі за кошт рэактыўнай цягі. Да Р.з. адносіцца наземная, авіяц. і марская рэактыўныя сістэмы залпавага агню, рэактыўныя гранатамёты. Пускавыя ўстаноўкі гэтых сістэм мнагаствольныя, малагабарытныя і простыя па канструкцыі (з-за выкарыстання прынцыпаў рэактыўнага руху адсутнічае аддача пры выстрале). Многазараднасць і залпавасць агню дазваляе паражаць цэлі адначасова на значных адлегласцях і плошчах, забяспечвае раптоўнасць, высокую эфектыўнасць і інш.Рэактыўная сістэма залпавага агню ўключае пускавую ўстаноўку, рэактыўныя снарады (некіравальныя ракеты, рэактыўныя глыбінныя бомбы), трансп. машыну і інш. Манціруецца на самаходных (баявыя машыны рэактыўнай артылерыі) і буксірных шасі, самалётах, верталётах (пускавыя ўстройствы), караблях (рэактыўныя бамбамётныя ўстаноўкі). Маюць калібр снарадаў да 375 мм, далёкасць стральбы да 45 км і больш, колькасць накіравальных 45—50 Сухап. войскі Беларусі маюць на ўзбраенні Р.з., у т. л. сістэмы БМ-21 «Град». Гл. таксама Рэактыўная артылерыя.
А.У.Аляхновіч.
Да арт.Рэактыўная зброя. Устаноўка БМ-21 «Град» у час пуску ракет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фазатро́н
(ад фаза + -трон)
устаноўка для паскарэння руху зараджаных часціц (пратонаў, дэйтронаў, альфа-часціц), якая ўжываецца для даследаванняў у галіне фізікі атамнага ядра.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пульт, ‑а, М ‑льце, м.
1. Падстаўка для пот. Дырыжорскі пульт.
2.Устаноўка з сістэмы прыбораў, якая дае магчымасць кіраваць на адлегласці работай чаго‑н. Пульт кіравання касмічным караблём. Дыспетчарскі пульт. □ Усімі самымі цяжкімі і адказнымі працэсамі ішло кіраванне з пультаў, тэхніка тут нагадвала проста чарадзейства.Скрыган.Утульна і хітравата падміргвалі кантрольныя лямпачкі на пультах, мякка гулі рэле аўтаматычных лабараторый.Шыцік.
[Ням. Pult.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)