ЗЕ́МСКАЯ РЭФО́РМА 1864у Расіі, «Палажэнне аб губернскіх і павятовых земскіх установах 1 студзеня 1864»,
рэформа, выкліканая неабходнасцю дастасаваць самадзярж. лад да патрэб капіталіст. развіцця; састаўная ч. рэформ 1860—70-х г. Праведзена ў 34 губернях еўрап. Расіі і Вобласці Войска Данскога. Рэформа не пашыралася на нац. ўскраіны, у т. л. на Беларусь. Палажэннем 1890 дзейнасць земстваў абмежавана. 15.4.1903 уведзена «Палажэнне аб кіраванні земскай гаспадаркай у губернях Віленскай, Віцебскай, Валынскай, Гродзенскай, Кіеўскай, Ковенскай, Мінскай, Магілёўскай і Падольскай». Паводле гэтага палажэння ствараліся губ. і пав. к-ты па справах земскай гаспадаркі. 27.3.1911 прынята «Палажэнне аб земскіх установах». На Беларусі яно пашырана толькі на Віцебскую, Магілёўскую і Мінскую губ. (з 35 бел. паветаў земствы ўведзены ў 25). У аснову выбарчай сістэмы пакладзены саслоўны і маёмасны цэнзы, якія забяспечвалі перавагу памешчыкам і чыноўнікам. Паводле палажэння 1911 ствараліся губ. і пав. земскія сходы і земскія ўправы, якія займаліся мясц.гасп. справамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАРО́ДНАЯ АСВЕ́ТА»,
штомесячны навук.-пед. часопіс. Выдаецца з чэрв. 1924 у Мінску на бел. мове. У 1924—29 наз. «Асьвета», 1930—36 «Камуністычнае выхаванне», 1937—39 «Кансультацыя настаўніку», 1940—41 і 1948—59 «Савецкая школа». У студз. 1960 аб’яднаны з час. «У дапамогу настаўніку» (выд. з 1945), выходзіць пад сучаснай назвай. Асвятляе пытанні пед. тэорыі і практыкі, дзейнасць устаноў і органаў адукацыі, арганізацыі навуч.-выхаваўчага працэсу ў агульнаадук., сярэдняй спец. і вышэйшай школах, дзіцячых пазашкольных выхаваўчых установах, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі пед. работнікаў і інш. Аказвае навук. і метадычную дапамогу пед. грамадскасці Беларусі па адраджэнні нац. сістэмы адукацыі на аснове нар. педагогік і лепшых дасягненняў сав. школы. Асн.рубрыкі: «Арганізацыя народнай адукацыі», «Пытанні педагогікі і псіхалогіі», «Педагагічная навука — школе», «Школа вачамі сацыёлага», «Праблемы сучаснага выхавання», «Псіхалогія навучання і выхавання», «Выхаваўчы працэс: тэорыя і практыка», «Маральнае выхаванне», «Эстэтычнае выхаванне», «Пазакласная работа», «У пазашкольных установах», «Тэма. са школьнай праграмы», «На вашу кніжную паліцу» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
магі́стр, ‑а, м.
1. Першая вучоная ступень у некаторых зарубежных краінах і дарэвалюцыйнай Расіі. // Асоба, якая мае такую ступень.
2. Другая акадэмічная ступень, якая прысвойваецца ў вышэйшых навучальных установах ЗША і Англіі. // Асоба, якая мае такую ступень.
3. У сярэднія вякі — тытул кіраўніка каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна. // Асоба, якая мела такі тытул.
[Ад лац. magister — настаўнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МА́РКУС ((Marcus) Рудольф Артур) (н. 21.7.1923, г. Манрэаль, Канада),
амер. фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1970), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1973). Скончыў ун-т Мак-Джыла (Манрэаль; 1946). З 1949 выкладаў у розных навуч.установах ЗША. З 1978 праф. Каліфарнійскага тэхнал. ін-та (Пасадэна). Навук. працы па тэорыі хім. рэакцый электроннага пераносу. Нобелеўская прэмія 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ка́мера, -ы, мн. -ы, -мер, ж.
1. Ізаляванае памяшканне спецыяльнага прызначэння ў некаторых установах.
Дэзынфекцыйная к.
Турэмная к.
2. Закрытая прастора ў сярэдзіне якога-н. прыбора, машыны, збудавання, а таксама закрытая поласць унутры якога-н. органа.
Фатаграфічная к.
К. шлюза.
К. згарання ў рухавіку.
К. сэрца.
3. Фатаграфічны, кінематаграфічны ці тэлевізійны здымачны апарат (разм.).
Здымаць скрытай камерай.
4. Унутраная гумавая абалонка шыны, мяча, якая напаўняецца паветрам.
|| прым.ка́мерны, -ая, -ае (да 2 і 4 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВАВІ́ЛАЎ (Максім Андрэевіч) (9.8.1903, г. Полацк — 11.7.1960),
ваенны дзеяч. Ген.-лейт. (1955). Скончыў Аб’яднаную бел.ваен. школу імя ЦВКБССР (1927), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1936), Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1924. Удзельнік баёў каля воз. Хасан у 1938. У 1942—44 нач. штаба арміі Далёкаўсх. фронту. З 1944 у Генштабе Сав. Арміі. З 1954 нач. штаба Забайкальскай ваен. акругі, з 1956 у ваенна-навуч.установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ ВУЧНЁЎСКАЯ ГРАМАДА́ў Калузе,
грамадская арг-цыя. Існавала ў 1918. Засн. вучнямі навуч. устаноў, эвакуіраваных з тэр. Беларусі ў час 1-й сусв. вайны. 18.6.1918 зарэгістравана Бел.нац. камісарыятам. Асн. мэта — аб’яднанне вучняў-беларусаў усіх навуч. устаноў на нац.культ.-асв. глебе. Арганізоўвала лекцыі і даклады, праводзіла культ. мерапрыемствы. Працавалі літ. і драм. секцыі, б-ка. Мела аддзелы пры некаторых навуч.установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШАНКО́Ў (Нічыпар Эмануілавіч) (14.3.1902, в. Зубры Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1959),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў пях. школу (1921), школу лётчыкаў (1929), курсы ўдасканалення камсаставу ВПС (1939). У Чырв. Арміі з 1921. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял.Айч. вайну на Крымскім і Закаўказскім франтах: нам. камандуючага, камандуючы ВПС. Да 1954 камандуючы ВПСваен. акругі, да 1958 у ваен.-навуч.установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НТАР (ад лац. cantor спявак),
першапачаткова пеўчы ў касцёле, пазней — спявак у прыдворнай капэле, настаўнік музыкі ў каталіцкіх і пратэстанцкіх духоўных навуч.установах, гар. школах. У пратэстантаў К. ствараў таксама музыку для царк. службаў і гар. урачыстасцей і кіраваў муз. выкананнем. Часам К. узначальваў усё муз. жыццё горада (да канца 18 ст.; напр., І.С.Бах). У яўр. сінагозе — гал. спявак хору (наз. таксама хазан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАФІЛЬМАВА́ННЕ,
атрыманне фатагр. спосабам зменшаных у дзесяткі і сотні разоў копій (мікрафільмаў) тэкставых і графічных матэрыялаў; азін з працэсаў, што выкарыстоўваюцца ў аргтэхніцы. Дае магчымасць працягла захоўваць арыгіналы без іх пашкоджання пры частым выкарыстанні, аператыўна ўзнаўляць копіі мікрафільмаў і інш.; патрабуе фотаматэрыялаў з высокай раздзяляльнай здольнасцю і спец. аптычных сродкаў пры здымцы і чытанні. Выкарыстоўваецца ў н.-д. і праектна-канструктарскіх установах, архівах, б-ках і інш.