карэкці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што.

1. Уносіць карэктывы, папраўкі ў што-н.

К. праект пастановы.

К. агонь артылерыі.

2. Выпраўляць памылкі ў карэктуры.

К. артыкул.

|| зак. скарэкці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны (да 1 знач.) і адкарэкці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны (да 1 знач.).

|| наз. карэкці́раванне, -я, н. і карэкціро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж. (да 1 знач.); прым. карэкціро́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

éinreichen vt падава́ць (заяву), уно́сіць (прапанову);

séinen Ábschied ~ пада́ць у адста́ўку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ábändern vt змяня́ць, перайна́чваць; (an D) уно́сіць змяне́нні (у што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

protokollíeren vt, vi пратакалі́раваць, ве́сці пратако́л (чаго-н.); уно́сіць у пратако́л

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

клі́рынг

(англ. clearing, ад clear = ачышчаць, уносіць яснасць)

сістэма безнаяўных разлікаў за прададзены тавар або выкананую работу, якая ажыццяўляецца праз банк.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

improve

[ɪmˈpru:v]

v.

1) паляпша́ць, -ца; рабі́ць, уно́сіць пале́пшаньні

to improve in one’s health — папраўля́цца

2) павыша́ць ва́ртасьць (маёмасьці)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

update​2 [ˌʌpˈdeɪt] v.

1. уно́сіць зме́ны і дада́ткі; мадэрнізава́ць;

update a book перагле́дзець і дапо́ўніць кні́гу но́вымі да́нымі

2. дава́ць апо́шнюю інфарма́цыю, паведамля́ць са́мыя апо́шнія наві́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БЕЛАРУ́СКАЕ ДОБРААХВО́ТНАЕ ТАВАРЫ́СТВА АХО́ВЫ ПО́МНІКАЎ ГІСТО́РЫІ І КУЛЬТУ́РЫ,

масавая грамадская арг-цыя. Утворана ў 1966. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд (склікаецца не радзей як 1 раз у 5 гадоў), які разглядае і прымае статут, уносіць у яго змены і дапаўненні, выбірае Рэсп. савет, прэзідыум і рэвіз. камісію. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Рэсп. савет, выканаўчы орган — прэзідыум. У складзе т-ва працуюць абл., раённыя і гар. саветы, пярвічныя арг-цыі. Т-ва з дапамогай насельніцтва, грамадскасці праводзіць работу па выяўленні і вывучэнні помнікаў гісторыі і культуры, забеспячэнні іх аховы, фінансуе работы па кансервацыі і рэстаўрацыі унікальных помнікаў архітэктуры, археалогіі, гісторыі (у т. л. Полацкі Сафійскі сабор, Мірскі замак, Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква і інш.). Выдае кнігі, брашуры, буклеты, плакаты гіст. і археал. тэматыкі. У 1970—89 выдавала штоквартальны бюлетэнь «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», з 1989 сумесна з Бел. фондам культуры выдае час. «Спадчына».

Пры т-ве дзейнічаюць навукова-метадычны, рэдакцыйна-экспертны саветы, секцыі прапаганды, гісторыі, археалогіі, архітэктуры, этнаграфіі, мастацтва, моладзі, дакументальных помнікаў. Т-ва супрацоўнічае з дзярж. органамі, грамадскімі і рэліг. арг-цыямі. Арганізоўвае канферэнцыі, семінары, інш. формы абмеркавання актуальных пытанняў стану, аховы, прапаганды помнікаў. Выкарыстоўвае ў адпаведнасці са статутам сваю ўласнасць для матэр. забеспячэння мэт і задач т-ва. Ажыццяўляе ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, вытв., гасп. і інш. дзейнасць.

Г.​А.​Саўчанка.

т. 2, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

katalogisíeren vt каталагізава́ць, уно́сіць у катало́г (што-н.), склада́ць катало́г (чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

карэкці́раваць

(рус. корректнровать, ад лац. correctus = папраўлены)

1) уносіць папраўкі ў што-н. (напр. к. стральбу);

2) выпраўляць памылкі ў друкарскім наборы (карэктуры).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)